Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Хутчэй забыць

17 мая, Жодзіна, ст-н “Тарпеда”, 2000 гледачоў, суддзя – М.Лаўскі (Гомель), “Тарпеда-БелАЗ” Жодзіна – “Белшына” Бабруйск – 0:1. Гол: 12 хв., Васін – 0:1.

“Тарпеда-БелАЗ”: Часноўскі, Чалядзінскі, Мендзі, Чараднічэнка, Панкавец, Сучкоў (38 хв., П.Платонаў), Глеб (46 хв., Васькоў), Лявіцкі (66 хв., Сакрэт), Шчагрыковіч, Ерхан, Дзм. Платонаў.

Хутчэй забыць

Большасць жодзінскіх заўзятараў гульні №1 ішлi на гэты матч з вялікімі спадзяваннямі і надзеямі. І гэта зразумела. Яшчэ не сцерліся з памяці прыемныя ўражанні ад кубкавай вясенняй вікторыі над “Белшынай” – 4:1, да таго ж станоўчыя эмоцыі былі падмацаваны буйной перамогай у Мазыры. Ігар Крыушэнка вырашыў прытрымлівацца старой футбольнай ісціны і з першых хвілін у паядынку з бабруйчанамі выпусціць той жа склад, што і са “Славіяй”.

Але паказаць футбол, як на Палессі, нашым футбалістам, на вялікі жаль, не ўдалося. Ужо на першай хвіліне госці прымусілі ўступіць у справу Часноўскага, так сказаць, прагучаў першы трывожны званок. Бабруйчане, мабыць, наўмысна аддалі ініцыятыву, пабудавалі эшаланаваную абарону і прапанавалі гаспадарам дзейнічаць першым нумарам.

Пазіцыйныя атакі аўтазаводцаў у большасці спыняліся ля межаў штрафной пляцоўкі “Белшыны”. Госці свае контратакі, як правіла, даводзілі да лагічнага завяршэння. І ўжо першы іх вуглавы ля варот Часноўскага прынёс ім поспех. Лісіца падаў, Васін і Сучкоў пазмагаліся за мяч, і той апынуўся ў сетцы.

Пасля гола бабруйчане яшчэ больш засярэдзілі асноўныя сілы на абароне, не забываючы аб контрвыпадах. У жодзінцаў жа нічога не атрымлівалася. Не, яны падоўгу валодалі мячом, толькі вось вастрыні ля ўладанняў Гушчанка не прыбавілася. Спробы дальнімі ўдарамі адправіць мяч у штрафную пляцоўку спынялі госці, якія выйгравалі амаль усю барацьбу на другім паверсе. Было бачна, што тактычна “Белшына” падрыхтавалася да матча значна лепей.

Пасля перапынку сітуацыя не змянілася. Аўтазаводцы падоўгу валодалі мячом, але не больш. Бабруйчане былі значна бліжэй да таго, каб павялічыць лік і, каб не майстэрства Часноўскага, зрабілі б гэта. Наш адзіны, на жаль, галявы момант быў створаны Мендзі. Паскаль рашыўся на далёкі ўдар, але галкіпер гасцей у бліскучым скачку перавёў мяч на вуглавы.

Такія матчы хочацца хутчэй забыць, толькі вось вывады павінны быць зроблены. На месцы каманды не лішнім, мабыць, будзе папрасіць прабачэння ў гледачоў.

Зараз тарпедаўцы накіроўваюцца ў Гродна, дзе 24 мая будуць сустракацца з “Нёманам”, а на сваім полі згуляюць 31 мая з БАТЭ. І, нягледзячы ні на што, да сустрэчы на футболе.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Беседы о вечном 28.07.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 10

Киноформат 20.09.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 10

Сердце КЗТШ – люди

Хотите узнать больше? В выходные машиностроители отметят профессиональный праздник. К этому событию готовятся тщательно. Чтобы праздничные мероприятия прошли масштабно и 25

Киноформат 02.08.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 19

В Жодино появился свой «Волат» и своя «Папараць-кветка»

Хотите узнать больше? Проспект Мира меняется на глазах. В эти дни мы все наблюдаем, как специалисты автозавода устанавливают на пересечении проспекта Мира и улицы 40 лет 27

Розовый юбилей, или Четыре Д

Хотите узнать больше? Первый круглый юбилей совместной жизни отпраздновали 8 сентября Дмитрий и Дарья Шершень. Ровно десять лет назад эта пара обменялась кольцами в 24