Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Апладысменты прайграўшым

Апладысменты прайграўшым

4 мая, Жодзіна, ст-н “Тарпеда”, 2300 гледачоў, суддзя – Дз. Шчарбакоў (Мінск), “Тарпеда-БелАЗ” Жодзіна – “Дынама” Мінск – 2:3. Галы: 13 хв., Шчагрыковіч – 1:0; 23 хв., Бычанок – 1:1; 53 хв., Курэлеа – 1:2; 54 хв., Каршакевіч – 2:2; 67 хв., Паліцэвіч – 2:3.

“Тарпеда-БелАЗ”: Сцяпанаў, Мендзі (87 хв., Селява), Чараднічэнка, Панкавец, Глеб (67 хв., Сакрэт), Лявіцкі, Шчагрыковіч, Яцкевіч, Ерхан, Васькоў, Каршакевіч.

Крыўднае паражэнне ў Брэсце прымусіла Ігара Крыўшэнка правесці даволі значныя змены ў стартавым складзе. Разам з дыскваліфікаваным Сучковым сваё месца ў першых адзінаццаці згубілі яшчэ Чалядзінскі, Казлоў, Селява і Сакрэт.

На жаль, надвор’е ўнесла істотныя змены са знакам мінус у гэты матч. Ліўшы два дні запар дождж не мог не адбіцца на стане газона, але гэта не перашкодзіла камандам паказаць футбол добрай якасці.

З першых хвілін аўтазаводцы па-гаспадарску прыбралі ініцыятыву да сваіх рук і пачалі рэгулярна ствараць галявыя моманты. Двойчы пасля ўдараў Шчагрыковіча і Глеба толькі абаронцы, якія кідаліся на мяч як на амбразуру варожага дзота, не далі яму магчымасці трапіць у сетку. А калі Чараднічэнка галавой замыкаў навес з вуглавога, цудоўна згуляў Гутар. Ён жа выратаваў мінчан і пасля ўдару галавой у падзенні Васькова. А вось пасля бліскучай камбінацыі аўтазаводцаў, якую замыкаў наш капітан Дзмітрый Шчагрыковіч, і галкіпер дынамаўцаў капітуляваў.

Госці ж свой першы па-сапраўднаму галявы момант рэалізавалі. Бычанок з вельмі спрэчнага штрафнога ўдару аднавіў раўнавагу. На гэтым апаснасці ля абодвух варот не спыніліся, але галоў да перапынку гледачы больш не ўбачылі.

Другі тайм выдаўся не менш багатым на падзеі. Спачатку на працягу адной хвіліны сапернікі абмяняліся галявымі ўколамі. На па-більярднаму дакладны ўдар румынскага легіянера мінчан Курэлеа тарпедаўцы адказалі выніковым розыгрышам вуглавога. Пасля падачы Глеба мяч замітусіўся ў штрафной пляцоўцы, пакуль Валерый Каршакевіч не пераправіў яго ў вароты. Было бачна, што нічыйны лік не задавальняе ні адну з каманд. Праўда, на вязкім пасля дажджоў полі сілы футбалістаў паступова пакідалі. Шмат што вырашалі розыгрышы стандартаў. Так і быў забіты, як аказалася пазней, рашаючы мяч. Пасля вуглавога нашы гульцы не ўсачылі за абаронцам дынамаўцаў, і той літаральна ўнёс мяч у вароты. На жаль, усе спробы жодзінцаў выправіць становішча так спробамі і засталіся.

Усе добра ведаюць, што паражэнні бываюць розныя. На гэты раз тарпедаўцы паказалі футбол добрай якасці, толькі б яшчэ навучыцца пазбягаць дзіцячых памылак… А так – апладысменты, якімі праводзілі прайграўшых прыхільнікі аўтазаводцаў, гавораць пра многае.

Цяпер нашы землякі ў наступную нядзелю наведаюцца ў Мазыр, а на сваім полі згуляюць 17 мая ў пятніцу супраць бабруйскай “Белшыны”. Пачатак а 18 гадзіне.

Табліца чэмпіянату пасля 7 тура выглядае наступным чынам.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

«Чистые» ли грибы на полигоне?

Хотите узнать больше? С наступлением сезона «тихой охоты» в Минской области зарегистрированы шесть случаев отравления грибами (Солигорский и Дзержинский районы) и один 31

Город-побратим Жодино – Железногорск – отмечает 60-летие со дня основания

Хотите узнать больше? В ближайшие выходные Железногорск отмечает 60-летие со дня основания и День металлурга. В январе 2010 года был подписан договор о сотрудничестве 29

Жодинский отдел образования возглавила Ольга Голобородова

Хотите узнать больше? Начальником отдела образования, спорта и туризма Жодинского горисполкома назначена Ольга Голобородова. 1 июля на заслуженный отдых ушла начальник 36

Золотой юбилей встретила семья Климантович

Хотите узнать больше? Пятьдесят лет назад, 16 сентября 1967 года, в Березовском сельсовете Витебской области, родилась семья Климантович. В день свадьбы Николай Рафаилович 35

ОДО «Белавтозапчасть» единственное в Беларуси готовит специалистов изготовливающих холоднодеформированные трубы

Хотите узнать больше? Сегодня ОДО «Белавтозапчасть» – изготовитель гидроманипуляторов, гидроцилиндров, трубы бесшовной холоднодеформированной. Среди потребителей продукции 34

Беседы о вечном 16.06.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 22