Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Першая перамога тарпедаўцаў у новым чэмпіянаце

8 красавіка, Жодзіна, стадыёнТарпеда”, 2100 гледачоў, суддзяВ. Севасцьянік (рФ, Гродна), “Тарпеда-БелАЗЖодзіна – “ДнепрМагілёў – 1:0. Гол: 75хв., Шчагрыковіч.

Першая перамога тарпедаўцаў у новым чэмпіянаце

“Тарпеда – БелАЗ”: Часноўскі, Чалядзінскі, Чараднічэнка, Панкавец, Сялява, Глеб (46 хв., Сакрэт), Шчагрыковіч, Казлоў, Ерхан (42 хв., Яцкевіч), Васькоў (88 хв., Ігнаценка), Платонаў Дзм.

Яшчэ не зарубцаваліся свежыя кубкавыя раны, не паменшыўся лазарэт аўтазаводцаў, а вечар пянядзелка падараваў Жодзіну першую дамашнюю гульню аўтазаводцаў. На вялікі жаль, прывітальныя словы кіраўніка “БелАЗа” слухала крыху больш за тысячу чалавек, праўда, потым іх колькасць павялічылася, але, пагадзіцеся, дзве тысячы – гэта не паказчык для нашага горада. А тым, хто ўсё ж прыйшоў на стадыён, ад імя футбалістаў нізкі паклон і вялікі дзякуй.

Першая перамога тарпедаўцаў у новым чэмпіянаце

Пажаданне перамогі ад гендырэктара Беларускага аўтазавода П. А. Пархомчыка і старшыні Савета дэпутатаў А. Я. Ізафатава.

Першыя хвіліны прайшлі даволі спакойна, каманды прывыкалі да добрападрыхтаванага натуральнага газона, прыглядваліся адзін да аднаго. Першы укол нанеслі гаспадары. Аднаклубнікі арганізавалі ледзь не булітны выхад з галкіперам для Вячаслава Глеба, але мяч пасля яго падрэзкі прайшоў, на жаль, у лічаных сантыметрах ад штангі. Адэкватнага адказу магілёўцаў чакаць аказалася нядоўга. На рандэву з Часноўскім выскачыў Чарных, але наш галкіпер здолеў выйсці пераможцам з гэтага паядынку.

Першая перамога тарпедаўцаў у новым чэмпіянаце

Праз гадзіну гульні на табло 0:0.

Гульня хоць і не мела шмат галявых момантаў, але трымала ў напружанні ўсіх удзельнікаў матчу. Гледачы назіралі тыповы вясенні футбол, дзе было шмат барацьбы і адзінаборстваў. Адмоўнымі вынікамі такой гульні сталі траўмы дняпроўца Коўбы і тарпедаўца Ерхана. На жаль, абодва яшчэ ў першай палове вымушаны былі пакінуць поле, а Юліан да таго ж завітаў у лякарню.

Першая перамога тарпедаўцаў у новым чэмпіянаце

Пераможца конкурса пенальцістаў сярод балельшчыкаў.

Другі тайм пачаўся з атак аўтазаводцаў. І ўжо ў першай з іх меў магчымасць вызначыцца расіянін Сакрэт, які выйшаў на замену. Магілёўцаў здолеў выратаваць галкіпер. Госці ўсё часцей не паспявалі за хуткімі футбалістамі “Тарпеда-БелАЗ”, і як вынік – суддзя быў вымушаны не аднойчы ім паказваць жоўтыя карткі. А калі Карамушка амаль на лініі штрафной не дазволеным прыёмам спыніў жодзінскага нападаючага, то ўбачыў перад сабой чырвоную картку, бо гэтае папярэджанне стала для яго другім. Выконваць штрафны ўзяўся капітан, і зрабіў гэта Шчагрыковіч па-майстэрску. Мяч, узяўшы ў сяброўкі штангу, заляцеў у вароты – атрымаўся гол-прыгажун. На жаль, павёўшы ў ліку і атрымаўшы колькасную перавагу, тарпедаўцы чамусьці пачалі прыціскацца да ўласных варот. Што тут зробіш – псіхалогія пераможцаў яшчэ не прыжылася ў нашай камандзе. Дзякуй Богу, што далёкі і крыху шальны ўдар Пісавога прыйшоўся ў перакладзіну. Ну а фінальны свісток трыбуны сустрэлі радасна – ёсць першая перамога ў новым чэмпіянаце.

Сяргей Пузанкевіч

При использовании материалов с сайта ссылка на источник www.zhodinonews.by обязательна!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Вакцину от гриппа испытали на себе журналисты

Хотите узнать больше? В этот раз сотрудники редакции решили личным примером убедить жодинцев в пользе вакцинации. И дружно, во главе с редактором,  выстроились в 23

Боксеры учатся побеждать так, чтобы не было вопросов

Хотите узнать больше? В начале октября в Минске проходили соревнования среди боксеров-профессионалов. Они включали в себя семь пар рейтинговых поединков и три боя за титул 30

Первыми в кампанию по наведению порядка включились городские коммунальщики

Хотите узнать больше? В городе идет месячник по благоустройству и наведению порядка на земле. Его цель – подготовить город к наступлению зимы, сделать каждый участок 33

Киноформат 18.10.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 21

Важные очки на выезде

Хотите узнать больше? «Торпедо-БЕЛАЗ» с минимальным счетом обыграл на выезде «Гомель». Эта победа позволила автозаводцам остаться на четвертой позиции в турнирной таблице. 26

Твоим теплом земля согрета, мама!

Хотите узнать больше? 13 октября 2017 года государственное учреждение «Жодинский территориальный центр социального обслуживания населения» отпраздновал такое 31