Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Красавік у жодзінскіх тарпедаўцаў пачаўся з паражэння

Красавік у жодзінскіх тарпедаўцаў пачаўся з паражэння

3
красавіка, Мінск, КФПМінск”, 1500 гледачоў, суддзяС. Цынкевіч (рФ, Асіповічы), 1/2 фінала Кубка РБ, “Мінск” – “Тарпеда-БелАЗ” – 1:0. Гол: 90 хв., Разін – 1:0.

“Тарпеда-БелАЗ”: Часноўскі, Чалядзінскі, Мендзі (72 хв., Сялява), Чараднічэнка, Панкавец, Лявіцкі (81 хв., Васькоў), Шчагрыковіч, Яцкевіч (65 хв., Глеб), Каршакевіч, Платонаў Дзм.

На жаль, аўтазаводцы спыніліся ў адным кроку ад фінала Кубка Беларусі, які адбудзецца 26 мая ў Жодзіне. Паўфінальная гульня адбылася ў мінулую сераду, як распарадзіўся жрэбій, на полі саперніка. Гаспадары прызначылі матч не на самы лепшы час – а 15 гадзіне, і гэта ў будны дзень. Але гэта не перашкодзіла сапраўдным прыхільнікам каманды, і яны склалі ніяк не менш за палову ўсіх, хто прыйшоў на гульню. На жаль, Ігар Крыушэнка не здолеў выставіць аптымальны склад на гэты найважнейшы паядынак. Акрамя Паўла Платонава, які ўжо даўно знаходзіцца ў лазарэце, з-за траўм не мелі магчымасць выйсці на поле Сучкоў і Хагуш. Як стала вядома пазней, наш расійскі абаронца атрымаў вельмі сур’ёзнае пашкоджанне. Яму ўжо зрабілі аперацыю ў Італіі, а на поўнае якрыянне спатрэбіцца да васьмі месяцаў.

Зараз аб самой гульні. Важнасць яе выніка наклала адбітак на дзеянні футбалістаў абедзьвух каманд. Павялічылася колькасць памылак, недакладных передач, ды і дзейнічалі сапернікі з аглядкай на ўласныя вароты. У параўнанні з матчам першага тура, калі больш атакавалі жодзінцы,  цяпер ужо гаспадары значна часцей турбавалі Часноўскага. Бушма па- сур’ёзнаму ўступіў у справу двойчы. Спачатку ён здолеў парыраваць удар Шчагрыковіча, а на апошняй хвіліне тайма не здолеў перашкодзіць Чалядзінскаму адкрыць лік. Толькі суддзя не залічыў яго, зафіксаваўшы становішча па-за гульнёй. Спрэчны момант стаў адным з лёсавызначальных у паядынку.

Другая палова выдалася яшчэ больш нярвовай. Спробы заменамі перахапіць ход матчу, які праходзіў не па нашаму сцэнарыю, так спробамі і засталіся. Мінчане дзейнічалі больш рашуча, а тут яшчэ з-за траўмы поле вымушаны быў пакінуць Лявіцкі. І вось калі гледачы, ды і, мабыць, футбалісты, рыхтаваліся да двух дадатковых пятнаццаціхвілінных таймаў, адзін з лідэраў “Мінска” Разін падпільнаваў адскок і адправіў мяч у сетку. Радасць адных, разгубленасць другіх – і ў фінал праходзяць гаспадары.

Сяргей ПУЗАНКЕВІЧ

При использовании материалов с сайта ссылка на источник www.zhodinonews.by обязательна!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Жодинский отдел образования возглавила Ольга Голобородова

Хотите узнать больше? Начальником отдела образования, спорта и туризма Жодинского горисполкома назначена Ольга Голобородова. 1 июля на заслуженный отдых ушла начальник 25

Золотой юбилей встретила семья Климантович

Хотите узнать больше? Пятьдесят лет назад, 16 сентября 1967 года, в Березовском сельсовете Витебской области, родилась семья Климантович. В день свадьбы Николай Рафаилович 27

ОДО «Белавтозапчасть» единственное в Беларуси готовит специалистов изготовливающих холоднодеформированные трубы

Хотите узнать больше? Сегодня ОДО «Белавтозапчасть» – изготовитель гидроманипуляторов, гидроцилиндров, трубы бесшовной холоднодеформированной. Среди потребителей продукции 26

Беседы о вечном 16.06.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 18

На КЗТШ трудятся люди особой закалки

Хотите узнать больше? В выходные машиностроители отметят профессиональный праздник. К этому событию готовятся тщательно. Чтобы праздничные мероприятия прошли масштабно и 27