Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Футбол: Падрыхтоўка тарпедаўцаў да чэмпіянату Беларусі завяршылася

Футбол: Падрыхтоўка тарпедаўцаў да чэмпіянату Беларусі завяршылася

Вось
і скончылася падрыхтоўкаТарпеда- БелАЗда стартуючага 30 сакавікаБеларусбанк-чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболу сезона 2013 года сярод каманд вышэйшай лігі”. Менавіта так мудрагеліста і поўнасцю называецца 23 футбольны сезон. Усё, што запланаваў трэнерскі штаб аўтазаводцаў у міжсезонны перыяд, было выканана. Прыхільнікі жодзінскай каманды ўжо двойчы мелі магчымасць сваімі вачыма ўбачыць значна абноўленую тарпедаўскую дружыну. Спачатку гэта адбылося на традыцыйнай сустрэчы з балельшчыкамі ў перапоўненай зале ДК БелАЗа. Да таго ж там можна было атрымаць адказы на ўсе ўзнікшыя пытанні. А потым у кубкавай гульні, аб якой расказвалася тыдзень таму, паглядзець у справе на “Тарпеда-БелАЗ”.

У гэтым годзе чэмпіянат пройдзе па іншай,у адрозненні ад мінулагодняй, сістэме. Спачатку дванаццаць каманд правядуць матчы ў два круга, а потым, згодна занятым месцам, падзеляцца на дзве шасцёркі, якія яшчэ правядуць па два матчы з кожным сапернікам сваёй паловы. Нашым землякам кіраўніцтвам пастаўлена задача – фінішаваць у першай шасцёрцы каманд і працягнуць барацьбу за медалі. Што датычыцца кубкавых перспектыў, тут усё зразумела – клуб павінен дайсці да фінала, тым больш, ён упершыню 26 мая адбудзецца ў Жодзіне.

Значна змен адбудзецца і на стадыцёне “Тарпеда”. Дзякуючы намаганням БелАЗа ўжо пачало функцыянаваць сучаснае электроннае табло, вясной уступіць ў строй новае футбольнае поле са штучным пакрыццём, падагрэвам і асвятленнем, а да восені будуць устаноўлены і асвятляльныя мачты на асноўным газоне, што дазволіць праводзіць гульні і познім вечарам. Ужо пачаўся продаж сезонных абанементаў, якія можна набыць у касах ФАКа, ФАЦа і стадыёна. Дарэчы, іх уладальнікі атрымаюць шэраг пераваг у адрозненні ад іншых гледачоў. Так, ім будуць бясплатна прапаноўваць плакаты і праграмкі, чай і шмат яшчэ чаго. Што датычыцца кошту білетаў, то яны ў гэтым годзе наступныя: заходняя трыбуна – 20 тыс. руб., усходняя – 15 тыс. руб., дзіцячы – 10 тыс. рублёў.

Змяніўся ў гэтым сезоне і тэхнічны партнёр клуба. Упершыню аўтазаводцы апрануліся ў чорна-белы “Adidas”. Адбыліся новаўвядзенні і ў турніры дублёраў. Калі раней моладзь выступала на дзень раней асноўнай каманды, то з гэтага сезона – наадварот.

Значна абнавіўся трэнерскі штаб аўтазаводцаў. Ігару Крыушэнка будуць дапамагаць Алег Кузьмянок, Андрэй Віктаровіч і ўжо добра вядомы Ігар Тарлоўскі, да таго ж за навукова-метадычную працу будзе адказваць Аляксей Юшкевіч, а дублем па-ранейшаму будзе кіраваць Сяргей Ярмоленка.

Цяпер хочацца пазнаёміць чытачоў з асноўным складам “Тарпеда-БелАЗ-2013”. Галкіперы – Павел Чэсноўскі (1986 г.н.), Раман Сцяпанаў (1991 г.н.), Уладзімір Пяцігорац (1990 г.н.). Абаронцы – Арцём Чэлядзінскі (1977 г.н.), Ігар Чэрэднічэнка (1984 г.н.), Аляксей Панкавец (1981 г.н.), Яўген Пракопчык (1993 г.н.), Анры Хагуш (1986 г.н.), Аляксей Казлоў (1989 г.н.), Юліян Ерхан (1986 г.н.), Валерый Каршакевіч (1988 г.н.). Паўабаронцы – Паскаль Мендзі (1978 г.н.), Аляксей Сучкоў (1981 г.н.), Аляксандр Селява (1992 г.н.), Артур Лявіцкі (1985 г.н.), Дзмітрый Шчэгрыковіч (1983 г.н.), Арцём Васькоў (1988 г.н.), Павел Платонаў (1986 г.н.), Дзмітрый Ігнаценка (1987 г.н.). Нападаючыя – Вячаслаў Глеб (1983 г.н.), Аляксандр Яцкевіч (1985 г.н.), Дзмітрый Гомза (1987 г.н.), Дзмітрый Платонаў (1986 г.н.).

Вынікі міжсезонных матчаў ужо надалі прыхільнікам аўтазаводцаў вялікую порцыю аптымізму. Будзем спадзявацца, што новы сезон падорыць яшчэ шмат прыемных хвілін. Ну а апошні перадсезонны спарынг тарпедаўцы на мінулым тыдні правялі з геаграфічным суседам – барысаўскім БАТЭ. У чэмпіёнаў мінулага года адсутнічала некалькі гульцоў, якія былі выкліканы ў зборную, але тым не менш склад яны выставілі баявы. Нягледзячы на тое, што галоў не было забіта, матч аказаўся вельмі багатым на галявыя моманты. Жодзінцы большую частку гульні мелі перавагу і прымусілі Гарбунова не раз дэманстраваць свой высокі клас. На жаль, не вытрымаў накала гульні арбітр, які сваімі незразумелымі рашэннямі ледзь не давёў футбалістаў да бойкі. Прыемна, што нашы землякі дзейнічалі рашуча і без аглядкі на аўтарытэт саперніка. У гэтый сустрэчы склад “Тарпеда-БелАЗ” быў наступны: Чэсноўскі (46 хв., Сцяпанаў), Хагуш (46 хв., Казлоў), Чэрэднічэнка, Чэлядзінскі (60 хв., Пракопчык), Каршакевіч (60 хв., Гомза), Панкавец (46 хв., Яраслаўскі), Мендзі, Шчэгрыковіч (79 хв., Лявіцкі), Лявіцкі (60 хв., Ігнаценка), Глеб (46 хв., Васькоў), Платонаў (46 хв., Яцкевіч).

Ну а стартуе ў чэмпіянаце жодзінскі клуб з матча супраць “Мінска”, які адбудзецца ў сталіцы 30 сакавіка а 15 гадзіне.

Сяргей Пузанкевіч

При использовании материалов с сайта ссылка на источник www.zhodinonews.by обязательна!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Важные очки на выезде

Хотите узнать больше? «Торпедо-БЕЛАЗ» с минимальным счетом обыграл на выезде «Гомель». Эта победа позволила автозаводцам остаться на четвертой позиции в турнирной таблице. 11

Твоим теплом земля согрета, мама!

Хотите узнать больше? 13 октября 2017 года государственное учреждение «Жодинский территориальный центр социального обслуживания населения» отпраздновал такое 20

«Белазовский аккорд» соберет исполнителей, которые будут петь по-своему, а не подражать другим исполнителям

Хотите узнать больше? 21-22 октября в Жодино в шестнадцатый раз пройдет ежегодный республиканский конкурс молодых эстрадных исполнителей «Белазовский аккорд». Накануне 39

Легкоатлеты из Жодино пробежали дистанцию 21 километр

Хотите узнать больше? В минувшем месяце легкоатлеты из Жодино принимали участие в XXXI  республиканском легкоатлетическом пробеге любителей бега «Аматар»  – 27

Руководители участвовали в марафоне. Педагогическом…

Хотите узнать больше? В Жодино в формате областного мероприятия прошел VII педагогический марафон руководящих работников системы образования «Компетентностный подход в 26

Не пропустите «Фарбы восені»!

Хотите узнать больше? В городском выставочном зале на ул. Деревянко,14б на прошлой неделе было многолюдно: здесь чествовали работников культуры и открывали выставку 30

Киноформат 11.10.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 17