Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Другі збор у Турцыі ўступіў у заключную фазу

Другі збор у Турцыі ўступіў у заключную фазу

Другі збор у Турцыі ўступіў у заключную фазу. У суботу 9 сакавіка каманда вернецца ў Беларусь і прыступіць да мэтанакіраванай падрыхтоўкі да кубкавай гульні з “Белшынай”. Узгадаю, што матч чвэрцьфіналу Кубка Рэспублікі Беларусь з бабруйчанамі пройдзе ў Жлобіне 16 сакавіка.

Ну а пачалі сваю спарынг-праграму аўтазаводцы матчамі з “Вэнтспілсам”. Спачатку адносіны паміж сабой высвятлялі першыя склады каманд У “Тарпеда- БелАЗ” выйшлі наступныя футбалісты: Чэсноўскі, Казлоў, Чэлядзінскі, Чэрэднічэнка, Панкавец, Шчэгрыковіч, Лявіцкі, Васькоў, Глеб, Сучкоў, Дзм. Платонаў. Сустрэча прайшла з яўнай перавагай жодзінцаў, але, як гэта часта бывае, лік адкрылі прыбалты з-за памылкі нашых землякоў. А вось аўтазаводцы да перапынку забілі двойчы, але галы не былі залічаны арбітрам, стрэл жа Сучкова прыняла на сябе перакладзіна. У другім тайме ўсё ж Дзмітрый Платонаў, скарыстаўшыся прастрэлам Сучкова, галавой дакладна накіраваў мяч у вароты.

Не выявілі пераможцу і другія нумары. На гэты раз Ігар Крыушэнка выставіў наступны склад: Сцяпанаў, Мендзі, Пракопчык, Каршакевіч, Ерхан, Селява, Шыдлоўскі, Яцкевіч, Гомза, Ігнаценка, Васкабойнікаў. У матчы было зашмат адзінаборстваў і парушэнняў, а вось камбінацыйная гульня не атрымлівалася.

У першы вясенні дзень жодзінцы сустрэліся з ніжнякамскім “Нафтахімікам”. Да гэтага часу ў складзе тарпедаўцаў з’явіліся два патэнцыяльныя навічкі – добра знаёмы па выступленнях за барысаўскі БАТЭ правы абаронца Анры Хагуш (1986 г.н.) і іспанскі нападаючы Бледа Радрыгес (1990 г.н.), які з’яўляецца выхаванцам клуба “Левантэ”. Наш трэнерскі штаб праверыў у справе ўсіх гульцоў: Чэсноўскі (46, Сцяпанаў), Казлоў (46, Хагуш), Чэлядзінскі (46, Чэрэднічэнка), Каршакевіч (46, Пракопчык), Панкавец (46, Ерхан), Мендзі (46, Селява), Яцкевіч (46, Васькоў), Ігнаценка (46, Сучкоў), Глеб (46, Лявіцкі), Платонаў (46, Шчэгрыковіч), Васкабойнікаў (46, Бледа Радрыгес). Яго вынік падвёў Ігар Крыушэнка: “Мы правялі добры спарынг з годнай камандай. Хацелася ўбачыць больш канструкцыйную гульню ў атацы. Пакуль тут праблемы – і гэта мінус, а вось тое, што не далі саперніку практычна нічога стварыць у сваіх варот – гэта плюс”.

Ну а тым часам стаў вядомы кошт квіткоў на сезон 2013 года на матчы “Тарпеда-БелАЗ”: на заходнюю трыбуну – 20 тыс. рублёў, за ўсходнюю – 15 тыс., дзіцячы – 10 тыс. рублёў. Паступілі ў продаж і абанементы.

А ў панядзелак 11 сакавіка ў ДК БелАЗа адбудзецца традыцыйная сустрэча з прыхільнікамі каманды. Пачатак а 18 гадзіне, уваход свабодны.

Сяргей Пузанкевіч

При использовании материалов с сайта ссылка на источник www.zhodinonews.by обязательна!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

«Чистые» ли грибы на полигоне?

Хотите узнать больше? С наступлением сезона «тихой охоты» в Минской области зарегистрированы шесть случаев отравления грибами (Солигорский и Дзержинский районы) и один 40

Город-побратим Жодино – Железногорск – отмечает 60-летие со дня основания

Хотите узнать больше? В ближайшие выходные Железногорск отмечает 60-летие со дня основания и День металлурга. В январе 2010 года был подписан договор о сотрудничестве 33

Жодинский отдел образования возглавила Ольга Голобородова

Хотите узнать больше? Начальником отдела образования, спорта и туризма Жодинского горисполкома назначена Ольга Голобородова. 1 июля на заслуженный отдых ушла начальник 37

Золотой юбилей встретила семья Климантович

Хотите узнать больше? Пятьдесят лет назад, 16 сентября 1967 года, в Березовском сельсовете Витебской области, родилась семья Климантович. В день свадьбы Николай Рафаилович 38

ОДО «Белавтозапчасть» единственное в Беларуси готовит специалистов изготовливающих холоднодеформированные трубы

Хотите узнать больше? Сегодня ОДО «Белавтозапчасть» – изготовитель гидроманипуляторов, гидроцилиндров, трубы бесшовной холоднодеформированной. Среди потребителей продукции 38

Беседы о вечном 16.06.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 24