Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Выдатнаму жодзінскаму гісторыку Алесю Каралёву споўнілася б 65

Гэтымі днямі споўнілася б 65 гадоў з дня нараджэння Алеся Іванавіча Каралёва – гісторыка, краязнаўцы, настаўніка, выдатніка народнай адукацыі. Успомніць чалавека, які сваё жыццё прысвяціў нялёгкай настаўніцкай працы і служэнню людзям, сабраліся ў Маладзёжным цэнтры яго калегі, вучні і сябры – ўсе тыя, хто памятае яго і шануе.

Гісторык з розумам даследчыка, любімы многімі таленавіты настаўнік, дэпутат гарадского Савета дэпутатаў, краязнаўца, з-пад пяра якого выйшла першая брашура па гісторыі Жодзіна, любячы і клапатлівы муж і бацька – ўсё гэта пра Алеся Каралёва.

Выдатнаму жодзінскаму гісторыку Алесю Каралёву споўнілася б 65

Разнастайнасць інтарэсаў не парушала яго свядомай мэтанакіраванасці: любоў да гісторыі, жаданне вывучаць і даследаваць гісторыю нашага горада, несці гэтыя веды ў шырокае кола грамадскасці – былі галоўнымі ў яго жыцці. Гэта адзначылі ўдзельнікі сустрэчы – дырэктар краязнаўчага музея Ірына Супрановіч, дырэктар СШ №6 Сяргей Жылко, краязнаўца, гісторык Галіна Аніскевіч, гісторык Сяргей Пузанкевіч, былы дэпутат Таццяна Славіна, прадпрынімальнікі Віталь Жураўскі, Аляксандр Буракевіч, Міхаіл Краўцэвіч.

Супрацоўнікі краязнаўчага музея падрыхтавалі цікавую прэзентацыю “Па старонках жыцця і творчасці А.І.Каралёва” і арганізавалі міні-выставу з фондаў музея. Дарэчы, менавіта дырэктару музея Ірыне Супрановіч належыць ідэя правядзення гэтага мерапрыемства.

Выдатнаму жодзінскаму гісторыку Алесю Каралёву споўнілася б 65


Кожны, хто знаў Алеся Іванавіча, змог расказаць пра яго нешта цікавае, тое, што запала ў душу, што не дае забыць гэтага вельмі добрага і шчырага чалавека. Разнастайнымі былі ўспаміны Таццяны Каралёвай, якая была разам з ім на працягу 35 гадоў, падтрымлівала ва ўсіх справах.

Вельмі цёпла і са смуткам успамінаў свайго калегу дырэктар школы №6 Сяргей Жылко. Ен сказаў: “Каралёў быў маім сябрам. І мне яго вельмі не хапае…” Дарэчы, Алесь Іванавіч 34 гады свайго жыцця аддаў школам города. З іх 25 год – працаваў у СШ №6.

Выдатнаму жодзінскаму гісторыку Алесю Каралёву споўнілася б 65

Шматлікія публікацыі – вынік пошукавай працы ў архівах, бібліятэках, удзелу ў архіялагічных раскопках. Першае выданне “Жодзінскай хронікі” (1997 год), потым другое, дапоўненае (1999 год)… Як адзначыла Ірына Супрановіч, менавіта яно ў найбольшай ступені паўплывала на рашэнне гарадской адміністрацыі арганізаваць у 1999 годзе рабочую групу по стварэнню краязнаўчага музея. І, што цікава, на пасадзе першага намесніка старшыні гарвыканкама тады працаваў Міхаіл Амельянчук. Лёс распарадзіўся так, што менавіта Міхаіл Міхайлавіч нясе адказнасць за стварэнне музея на сучасным этапе.

Калі я рыхтавалася да сустрэчы, адкрыла “Жодзінскую хроніку” Алеся Каралёва. Вось што ён напісаў в 1999 годзе, калі прэзентаваў свой дакументальны нарыс “ЖН”: “Рэдакцыі газеты “Жодзінскія навіны”, “павівальнай бабкай” якой быў, для працы і на добрую памяць ад аўтара”. І гэта сапраўды так, бо менавіта ён і дэпутаты тых гадоў даказалі, што ў маладым городзе павінна быць свая газета.

Выдатнаму жодзінскаму гісторыку Алесю Каралёву споўнілася б 65

Трэба адзначыць, што Алесь Каралёў передаў музею шмат газетных матэрыялаў аб тых ці іншых гістарычных падзеях, экспанатаў. Усе, хто прыйшоў на сустрэчу, адзначылі, што гісторык, даследчык заслугоўвае таго, каб у яго гонар назвалі вуліцу ці завулак у Жодзіне. Нават прапанавалі, дзе гэта можна зрабіць: непадалёк ад СШ №6 есць вулачка, якая яшчэ ніяк не называецца (аддзяляе ўніверсам “Славянскі” ад новых фабрычных дамоў, выходзячы на Сухаградскую). І сапраўды, Алеся Каралёва ведаюць і памятаюць многія-многія жодзінцы. І чаму нам не ўшанаваць яго імя такім вось чынам?

…Яму крыху не хапіла жыцця, каб атрымаць вышэйшую настаўніцкую ўзнагароду “Заслужаны настаўнік Беларусі”. 13 мая 2005 года яго не стала.

Лілія АЛЯХНОВІЧ

При использовании материалов с сайта ссылка на источник www.zhodinonews.byобязательна!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Жодинский отдел образования возглавила Ольга Голобородова

Хотите узнать больше? Начальником отдела образования, спорта и туризма Жодинского горисполкома назначена Ольга Голобородова. 1 июля на заслуженный отдых ушла начальник 26

Золотой юбилей встретила семья Климантович

Хотите узнать больше? Пятьдесят лет назад, 16 сентября 1967 года, в Березовском сельсовете Витебской области, родилась семья Климантович. В день свадьбы Николай Рафаилович 27

ОДО «Белавтозапчасть» единственное в Беларуси готовит специалистов изготовливающих холоднодеформированные трубы

Хотите узнать больше? Сегодня ОДО «Белавтозапчасть» – изготовитель гидроманипуляторов, гидроцилиндров, трубы бесшовной холоднодеформированной. Среди потребителей продукции 29

Беседы о вечном 16.06.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 18

На КЗТШ трудятся люди особой закалки

Хотите узнать больше? В выходные машиностроители отметят профессиональный праздник. К этому событию готовятся тщательно. Чтобы праздничные мероприятия прошли масштабно и 28