Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Першы крок зроблены

Вось і завяршыўся першы збор “Тарпеда БелАЗ”, які праходзіў у Лідзе і быў прысвечаны ў асноўным агульнафізічнай падрыхтоўцы. Чаму менавіта гэты горад Гродзенскай вобласці аўтазаводцы выбралі для трэніровак – адказ відавочны. Да паслуг футбалістаў тут створаны цудоўныя ўмовы. Гэта і новы спартыўны комплекс з басейнам, трэнажорным і гульнявым залам, саунай, побач, літаральна ў двух кроках, штучны газон. Тарпедаўцы кожны дзень праводзілі па дзве вельмі інтэнсіўныя трэніроўкі. Спадзяюся, што пасля таго, як у Жодзіне ўступіць у дзеянне штучнае поле, каманда атрымае такія ж камфортныя ўмовы для працы ў родным горадзе.

Першы крок зроблены

Трэба адзначыць, што з гэтага сезона з асноўным складам працуе трэнер па навукова-метадычнай падрыхтоўцы Аляксей Юшкевіч, які з выкарыстаннем навейшай апаратуры дапамагае найбольш эфектыўна і індывідуальна дазаваць нагрузкі.

Ранішнія трэніроўкі праходзілі ў памяшканні, а вось вячэрнія, нягледзячы на марознае надвор’е, на свежым паветры. У мінулую сераду аўтазаводцы, падзяліўшыся на дзве каманды, правялі першы трэніровачны матч, які з-за маразоў праходзіў у даволі незвычайным фармаце – тры таймы па дваццаць хвілін. Трэнерскі штаб застаўся задаволены дзеяннямі гульцоў.

А ў завершэнні збора тарпедаўцы згулялі і першы сезонны спарынг. Пасля таго як ад матча па аб’ектыўных абставінах адмовіліся гаспадары – ФК “Ліда”, у сапернікі “напрасіўся” навічок першай лігі ФК “Слонім”. Ігар Крыушэнка ў кожным тайме выкарыстоўваў розных футбалістаў. На жаль, з-за пашкоджанняў і траўм не прымалі ўдзел у матчы Аляксандр Яцкевіч, Раман Сцяпанаў і Дзмітрый Ігнаценка. З першых хвілін на поле ў нашай камандзе ў асноўным выйшлі тыя, хто знаходзіўся на праглядзе. Двойчы блізка да поспеху быў Дзмітрый Лебедзеў, але ў апошні момант абаронцы паспявалі ліквідаваць пагрозу, а калі яшчэ адзін патэнцыяльны навабранец – нападаючы Дзмітрый Гомза – адправіў мяч у сетку, суддзя зафіксаваў становішча па-за гульнёй.

Пасля перапынку “Тарпеда-БелАЗ” гуляла ў наступным складзе: Пяцігорац, Казлоў, Каршакевіч, Чэлядзінскі, Яраслаўскі, Селява, Лявіцкі, Шчэгрыковіч, Васькоў, Сучкоў, Каралюк. Нашы землякі валодалі значнай перавагай, і асноўныя падзеі разгортваліся на палове поля “Слоніма”, але асаблівасці марознага газона крыху нівеліравалі розніцу ў класе. Першы і пакул адзіны гол стартаваўшага міжсезоння правёў Артур Лявіцкі з перадачы Юрыя Каралюка. На гэтай мажорнай ноце жо-дзінцы і завяршылі лідскі збор.

А ўжо ў пятніцу каманда возьме курс на Турцыю, дзе і працягне падрыхтоўку да новага сезона.

Сяргей Пузанкевіч

При использовании материалов с сайта ссылка на источник www.zhodinonews.by обязательна!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Куда сдать стеклобой?

Хотите узнать больше? С таким вопросом читатели не раз обращались к нам. А потому мы побывали в пунктах приема вторсырья, чтобы рассказать, куда же можно сдать ветошь, 14

Фотовыставка корреспондента ТАСС-БелТА открылась в Жодино

Хотите узнать больше? Валерий Алешкевич родился в Жодино, работал на БЕЛАЗе 28

«Сердец высокая волна»

Хотите узнать больше? 17 ноября 2017 года ГУ «Жодинский территориальный центр социального обслуживания населения» распахнул свои двери для гостей из соседнего города 21

100 лет Великой Октябрьской социалистической революции

Хотите узнать больше? Накануне 7 ноября в клубе ОАО «Кузнечный завод тяжелых штамповок» прошло торжественное собрание 41

Киноформат 15.11.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 44