Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Тарпедаўцы захавалі прапіску

29 лістапада, г.п. Гарадзея, ст-н “Гарадзея”, 800 гледачоў, суддзя – Дз. Шчэрбакоў (рФ, Мінск), “Гарадзея” – “Тарпеда-БелАЗ” – 1:0. Гол: 6 хв., Лебедзеў – 1:0.

“Тарпеда-БелАЗ”: Чэсноўскі, Чэлядзінскі, Яраслаўскі, Ланько (59 хв., Васькоў), Шчэгрыковіч, Салавей, Казлоў, Рабцаў, Хлебасолаў (59 хв., Вяргейчык), Селява, Лашанкоў (46 хв., Мендзі).

2 снежня, Жодзіна, ст-н “Тарпеда”, 2300 гледачоў, суддзя – В.Панчанка (н/к, Магілёў), “Тарпеда-БелАЗ” – “Гарадзея” – 4:0. Галы: 31 хв., Вяргейчык – 1:0; 54 хв., Мендзі – 2:0; 64 хв., Васькоў – 3:0; 75 хв., Яцкевіч – 4:0.

“Тарпеда-БелАЗ”: Чэсноўскі, Чэлядзінскі, Яраслаўскі, Яцкевіч (86 хв., Лашанкоў), Вяргейчык (66 хв., Селява), Шчэгрыковіч, Рыжко, Салавей, Казлоў, Мендзі (80 хв., Ланько), Васькоў.

Заняўшы апошняе (адзінаццатае) месца ў чэмпіянаце, тарпедаўцы былі вымушаны для захавання прапіскі ў вышэйшай лізе двойчы згуляць з “Гарадзеяй”, якая стала другой у першай лізе. Гэтыя пераходныя матчы павінны былі стаць кропкай ісціны для жодзінцаў. Першая сустрэча адбывалася ў Гарадзеі. Гаспадары, а аснову іх каманды складаюць ква-ліфікаваныя футбалісты, маючыя багаты вопыт выступленняў на самым высокім узроўні, пачалі гульню без азірання на статус саперніка. І трэба такому здарыцца, ледзь не першы ўдар па варотах Чэсноўскага стаў галявым. Лебедзеў рашыўся на далёкі стрэл, і мяч па мудрагелістай траекторыі трапіў у дзявятку нашай “рамкі”. Аўтазаводцы вялікімі сіламі пайшлі наперад, але колькасць створаных імі небяспечных момантаў была невялікай. А ўлічваючы нашы пастаянныя праблемы з атакай, на душы стала зусім неспакойна. Гарадзейцам такія дзеянні жодзінцаў былі, безумоўна, да спадобы і яны здолелі давесці матч да хоць мінімальнай, але перамогі.

Далейшы лёс “Тарпеда-БелАЗ” быў у руках саміх футбалістаў і трэнерскага штаба. Нашым гульцам у другім матчы неабходна было забіць як мінімум двойчы, пры гэтым захаваць свае вароты ў недатыкальнасці.

Ігар Крыушэнка ў стартавым складзе выставіў адразу двух нападаючых – Вяргейчыка і Яцкевіча. Ужо першыя хвіліны паказалі, што з настроем у тарпедаўцаў праблем няма, а вось з рэалізаціяй галявых момантаў захаваліся. Госці абараняліся вялікімі сіламі, да таго ж, нягледзячы на канчатковы лік, цудоўна дзейнічаў іх галкіпер. Але і ён не здолеў дапамагчы “Гарадзеі”, калі пасля навеса Яраслаўскага галавой прабіў Вяргейчык. Гэта яшчэ больш дадала нашым дынамічнасці і хуткасці, толькі да перапынку лік не змяніўся.

Другая палова пачалася з двух цудоўных момантаў у выкананні гасцей. Дзякуй Богу, Чэсноўскі і недакладнасць удара здолелі захаваць сухасць нашых варот. А потым быў крыху кур’ёзны, але вельмі прыгожы стрэл Мендзі. Гарадзейцы пасля гэтага пайшлі наперад, а аўтазаводцы атрымалі цудоўныя шансы для контратак і двойчы імі скарысталіся. Спачатку Васькоў пасля дакладнай перадачы Салаўя давёў лік да буйнога, а потым Яцкевіч з блізкай адлегласці загнаў мяч пад перакладзіну. Нарэшце, жодзінскія балельшчыкі ўбачылі такую вялікую колькасць забітых мячэй у выкананні сваёй каманды. Ну а буйная перамога дазволіла не толькі захаваць прапіску ў вышэйшай лізе, але і паставіць мажорную кропку ў цэлым правальным сезоне.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Боксеры учатся побеждать так, чтобы не было вопросов

Хотите узнать больше? В начале октября в Минске проходили соревнования среди боксеров-профессионалов. Они включали в себя семь пар рейтинговых поединков и три боя за титул 22

Первыми в кампанию по наведению порядка включились городские коммунальщики

Хотите узнать больше? В городе идет месячник по благоустройству и наведению порядка на земле. Его цель – подготовить город к наступлению зимы, сделать каждый участок 19

Киноформат 18.10.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 21

Важные очки на выезде

Хотите узнать больше? «Торпедо-БЕЛАЗ» с минимальным счетом обыграл на выезде «Гомель». Эта победа позволила автозаводцам остаться на четвертой позиции в турнирной таблице. 23

Твоим теплом земля согрета, мама!

Хотите узнать больше? 13 октября 2017 года государственное учреждение «Жодинский территориальный центр социального обслуживания населения» отпраздновал такое 29

«Белазовский аккорд» соберет исполнителей, которые будут петь по-своему, а не подражать другим исполнителям

Хотите узнать больше? 21-22 октября в Жодино в шестнадцатый раз пройдет ежегодный республиканский конкурс молодых эстрадных исполнителей «Белазовский аккорд». Накануне 50