Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Галоўным трэнерам “Тарпеда-БелАЗ” прызначаны Ігар Крыушэнка

Галоўным трэнерам “Тарпеда-БелАЗ” прызначаны Ігар Крыушэнка

У мінулыя выхадныя прайшлі матчы 31 тура Альфа-банк чэм-піянату Рэспублікі Беларусь па футболу. Па  жэрабю “Тарпеда-БелАЗ яго прапускала, але ў гэты час у камандзе адбыліся істотныя падзеі.

Перад матчам з “Гомелем” кіраўніцтва клуба адправіла Вадзіма Бразоўскага ў адпачынак, але гэта хірургічная мера, як мы ўжо ведаем, не прынесла плёну. І тады былі арганізаваны яшчэ больш радыкальныя дзеянні. На пасаду галоўнага трэнера прызначаны вопытны беларускі спецыяліст Ігар Крыушэнка. У яго паслужным спіску два “золата” 2006 і 2007 года, калі ён кіраваў БАТЭ, “серабро” 2008-га разам са сталічным “Дынама” і выхад у прэм’ер-лігу Расіі і ў Лігу Еўропы на чале навасібірскай “Сібіры”. У яго распараджэнні апынулася індывідуальна даволі моцная, але псіхалагічна надломленая каманда і дзесяць дзён да наступнага матча з мінскім “Дынама”.

Панікі ў стане аўтазаводцаў няма, усе цудоўна разумеюць, у якую складаную сітуацыю трапіла каманда. Таму, будзем спадзявацца, прыкладуць усе сілы, каб пакінуць апошняе месца табліцы і такім чынам пазбегнуць пераходных гульняў.

Буйная перамога барысаўчан над “Мінскам” (5:1) дазволіла нашым геаграфічным суседзям традыцыйна датэрмінова святкаваць чарговае чэмпіёнства. Яшчэ адна каманда з Мінскай вобласці салігорскі “Шахцёр” пасля разгрому ў гасцях гродзенскага “Нёмана” гарантаваў сабе сярэбраныя медалі. А вось барацьба за “бронзу” яшчэ працягваецца, нават нягледзячы на перамогу дынамаўцаў над сваім прамым канкурэнтам “Гомелем” з лікам 1:0. У палешукоў у запасе засталіся дзве гульні, а ў сталічных футбалістаў толькі адна – у Жодзіне. Суседзі ж тарпедаўцаў па турнірнай табліцы праводзілі матчы паміж сабой. “Нафтан” ў Брэсце атрымаў мінімальную перамогу – 1:0 і  забяспечыў сабе захаванне прапіскі ў вышэйшай лізе. Матч паміж “Белшынай” і “Славіяй” завяршыўся нулявой нічыёй.

Мабыць, неабходна нагадаць, з кім яшчэ прыдзецца згуляць аўсайдэрам чэмпіянату:

“Белшына”: “Шахцёр” (г), “Гомель” (д).

“Славія”: БАТЭ (д), “Брэст” (г).

“Брэст”: “Мінск” (г), “Славія” (д).

“Тарпеда-БелАЗ”: “Дынама” (д), “Нёман” (г).

Такім чынам, апошнюю дамашнюю сустрэчу аўтазаводцы правядуць 17 лістапада ў суботу супраць мінскага “Дынама”. Пачатак а 14 гадзіне. Уваход свабодны.

І, напрыканцы… Як вядома, сябры пазнаюцца ў бядзе. Сапраўды, тарпедаўцы перажываюць цяжкія часы і ім, як ніколі, неабходна падтрымка, так што ўсе на стадыён.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Киноформат 18.10.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 17

Важные очки на выезде

Хотите узнать больше? «Торпедо-БЕЛАЗ» с минимальным счетом обыграл на выезде «Гомель». Эта победа позволила автозаводцам остаться на четвертой позиции в турнирной таблице. 21

Твоим теплом земля согрета, мама!

Хотите узнать больше? 13 октября 2017 года государственное учреждение «Жодинский территориальный центр социального обслуживания населения» отпраздновал такое 25

«Белазовский аккорд» соберет исполнителей, которые будут петь по-своему, а не подражать другим исполнителям

Хотите узнать больше? 21-22 октября в Жодино в шестнадцатый раз пройдет ежегодный республиканский конкурс молодых эстрадных исполнителей «Белазовский аккорд». Накануне 42

Легкоатлеты из Жодино пробежали дистанцию 21 километр

Хотите узнать больше? В минувшем месяце легкоатлеты из Жодино принимали участие в XXXI  республиканском легкоатлетическом пробеге любителей бега «Аматар»  – 27

Руководители участвовали в марафоне. Педагогическом…

Хотите узнать больше? В Жодино в формате областного мероприятия прошел VII педагогический марафон руководящих работников системы образования «Компетентностный подход в 29

Не пропустите «Фарбы восені»!

Хотите узнать больше? В городском выставочном зале на ул. Деревянко,14б на прошлой неделе было многолюдно: здесь чествовали работников культуры и открывали выставку 36