Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Футбол. Спынілі непрыемную серыю

7 кастрычніка, Жодзіна, ст-н “Тарпеда”, 700 гледачоў, суддзя – М.Лаўскі (н/к, Гомель), “Тарпеда-БелАЗ” – “Мінск” – 1:0. Гол: 75 хв., Васькоў – 1:0. “Тарпеда-БелАЗ”: Чэсноўскі, Чэлядзінскі, Яраслаўскі, Ланько (46 хв., Вяргейчык), Шчэгрыковіч, Рыжко, Салавей, Казлоў, Мендзі, Васькоў (86 хв., Яцкевіч), Лашанкоў (84 хв., Карповіч).

Футбол. Спынілі непрыемную серыю

Сапернікі дзеляцца на зручных і нязручных, дык вось сталічны клуб у гэтым сезоне тройчы пацярпеў паражэнне ад аўтазаводцаў. Уявіце, нашы землякі з дваццаці чатырох ачкоў дзевяць, а гэта больш адной трэці, набралі ў матчах з “Мінскам”. Збег абставін, ці сапраўды мінчане з’яўляюцца зручным сапернікам для “Тарпеда-БелАЗ”?

Да гэтый гульні каманды падыйшлі ў дыяметральна супрацьлеглым настроі. Госці набралі даволі добры ход і нават задумаліся аб бронзавых медалях, а вось жодзінцы ўжо амаль тры месяцы не ведалі смаку перамог.

Сталічны клуб настройваўся выключна на перамогу, і Вадзім Скрыпчанка, што бывает даволі рэдка, з першых хвілін выпусціў на поле двух нападаючых. Праўда, траўма Ковеля ўжо на дзясятай хвіліне крыху зблытала мінчанам карты. Тарпедаўцы ж таксама паспрабавалі здзівіць гасцей. У лінію атакі быў выстаўлены Салавей, а напарнікам Мендзі ў цэнтры паўабароны стаў Шчэгрыковіч.

Адразу хочацца адзначыць, што матч у прамым эфіры трансліраваўся па беларускім тэлебачанні, і пераважная большасць гараджан мела магчымасць убачыць гульню як на свае вочы на стадыёне, так і на блакітным экране. Таму падрабязна пераказваць ход падзей, я лічу, не патрэбна. У першай палове вызначаліся два моманты. Дзесьці на пятнаццатай хвіліне вельмі горача было ля нашых варот. Госці падалі чатыры вуглавыя запар, мяч некалькі раз быў у адным кроку ад варот, але Чэсноўскі і абаронцы выстаялі. Потым аўтазаводцы здолелі арганізаваць некалькі добрых атак і нават забіць гол, справядліва незалічаны з-за становішча па-за гульнёй.

Неўзабаве пасля перапынку жодзінскія вароты выратавала перакладзіна. Мінчане прыбралі ініцыятыву да сваіх рук і працягвалі атакаваць. Нашы землякі сканцэнтравалі сілы на абароне і чакалі свайго шансу ў контратаках. І за пятнаццаць хвілін да фінальнага свістка дачакаліся.

Тарпедаўцы ў цэнтры поля перахапілі мяч, і Лашанкоў дакладнай і своечасовай перадачай накіраваў Васькова на спатканне з Логвінавым. Наш           паўабаронца ўсё зрабіў як патрэбна, вырваўся на аператыўную прастору і, не збліжаючыся з галкіперам, адправіў мяч у вароты.

Пасля гэтага сталічныя футбалісты з падвоеным жаданнем пайшлі наперад, даючы, такім чынам, аўтазаводцам яшчэ больш шансаў для контргульні. Але гледачы больш галоў не ўбачылі і сталі сведкамі першай перамогі тарпедаўцаў за тры апошнія месяцы.

Цяпер нашых чакае матч 1/8 фінала Кубка Рэспублікі Беларусь 13 кастрычніка ў Барысаве супраць мясцовага БАТЭ.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Куда сдать стеклобой?

Хотите узнать больше? С таким вопросом читатели не раз обращались к нам. А потому мы побывали в пунктах приема вторсырья, чтобы рассказать, куда же можно сдать ветошь, 12

Фотовыставка корреспондента ТАСС-БелТА открылась в Жодино

Хотите узнать больше? Валерий Алешкевич родился в Жодино, работал на БЕЛАЗе 25

«Сердец высокая волна»

Хотите узнать больше? 17 ноября 2017 года ГУ «Жодинский территориальный центр социального обслуживания населения» распахнул свои двери для гостей из соседнего города 19

100 лет Великой Октябрьской социалистической революции

Хотите узнать больше? Накануне 7 ноября в клубе ОАО «Кузнечный завод тяжелых штамповок» прошло торжественное собрание 40

Киноформат 15.11.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 43