Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Заканамерны вынік

Заканамерны вынік

22 верасня, Жодзіна, ст-н “Тарпеда”, 750 гледачоў, суддзя – С.Цынкевіч (рФ, Асіповічы), “Тарпеда-БелАЗ” – “Брэст” – 0:0.

“Тарпеда-БелАЗ”: Чэсноўскі, Чэлядзінскі, Яраслаўскі , Ланько (65 хв., Салавей), Яцкевіч, Шчэгрыковіч, Рыжко, Казлоў, Васькоў (90 хв., Хлебасолаў), Карповіч, Лашанкоў (78 хв., Рэкіш).

Суседзі па “падвалу” табліцы чэмпіянату павінны былі даказаць сваім прыхільнікам, сапернікам і самім сабе, што аўтсайдэрскае становішча – толькі часовая справа і на практыцы яны дастойны значна большага. На жаль, гульня адпавядала шэраму восеньскаму дажджліваму надвор’ю.

У параўнанні з папярэднім матчам у Барысаве наш трэнерскі штаб у пошуках найбольш аптымальнага правёў адразу некалькі змен у стартавым складзе. І калі вяртанне ў цэнтр абароны Чэлядзінскага было прадказуемым, то з’яўленне на пазіцыі атакуючага паўабаронцы Лашанкова шмат каго здзівіла, як, дарэчы, і знаходжанне на лаўцы запасных Салаўя.

А вось асабіста мяне непападанне Арцёма ў аснову аставіла спакойным, бо ў гэтым сезоне наш паўабаронца з’яўляецца толькі бледнай ценню мінулагодняга самаго сябе. У прычынах спада ў гульні нашага алімпіёніка лепш за ўсё разбярэцца ён сам і трэнеры.

Ну а зараз пра матч. З аднаго боку, абодвум сапернікам як ніколі неабходна перамога, з другога – адно ачко за нічыю ўсё ж лепш, чым нуль. Мабыць, менавіта гэтым растлумачваецца тое, што футбалісты былі вельмі рашуча настроены і выходзілі на поле, як на апошні бой. Але ў той жа момант усе ўдзельнікі разумелі, што сініца ў руках значна лепш жорава ў небе.

Таму каманды перш за ўсё клапаціліся аб недатыкальнасці сваіх варот. Асцярожнасць у дзеяннях гэта добра, але да яе прыбавілiся нярвовасць і хваляванне, і, як вынік – колькасць браку ў перадачах павялічылася. Калі стала зразумела, што сілы сапернікаў прыблізна роўныя, гульня яшчэ больш супакоілася. У такіх выпадках на першы план выходзіць розыгрыш стандартных становішчаў. На жаль, у гэтым кампаненце аўтазаводцам ёсць над чым працаваць. Такім чынам, нягледзячы на вялікае жаданне, галкіперы ў першым тайме аказаліся незагружаны.

Пасля перапынку высветлiлася, што для вызначэння пераможцы можа хапіць толькі аднаго гола. Вастрыні ля варот прыбавілася, але не шмат. Колькасць галявых момантаў можна пералічыць па пальцах адной рукі. Удар брэстчаніна Хва-шчынскага на сябе прыняла штанга, а са стрэламі Салаўя і Яцкевіча хоць і з вялікай цяжкасцю, але справіўся галкіпер Фамічоў.

Да апошняй хвіліны не было зразумела, чым скончыцца не зусім відовішчны, але вельмі напружаны матч. А запратакаліраваная нічыя была ўспрынята ўсімі яго ўдзельнікамі як заканамерны вынік.

Ну а 30 верасня аўтазаводцаў чакае яшчэ адна сустрэча з суседам па табліцы наваполацкім “Нафтанам” у гасцях. У Жодзіне тарпедаўцы 7 кастрычніка ў нядзелю будуць прымаць “Мінск”. Пачатак а 15 гадзіне.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Домой с серебром

Хотите узнать больше? Пожарный из Жодино Евгений Алексиевич завоевал на чемпионате мира по самбо и боевому самбо серебряную медаль 13

Куда сдать стеклобой?

Хотите узнать больше? С таким вопросом читатели не раз обращались к нам. А потому мы побывали в пунктах приема вторсырья, чтобы рассказать, куда же можно сдать ветошь, 18

Фотовыставка корреспондента ТАСС-БелТА открылась в Жодино

Хотите узнать больше? Валерий Алешкевич родился в Жодино, работал на БЕЛАЗе 31

«Сердец высокая волна»

Хотите узнать больше? 17 ноября 2017 года ГУ «Жодинский территориальный центр социального обслуживания населения» распахнул свои двери для гостей из соседнего города 25

100 лет Великой Октябрьской социалистической революции

Хотите узнать больше? Накануне 7 ноября в клубе ОАО «Кузнечный завод тяжелых штамповок» прошло торжественное собрание 45