Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Без сенсацыі

Без сенсацыі

15 верасня, Барысаў, гарадскі стадыён, 4280 гледачоў, суддзя – А.Чарапнёў (1к., Бабруйск), БАТЭ Барысаў – “Тарпеда-БелАЗ” Жодзіна – 2:0.

“Тарпеда-БелАЗ”: Чэсноўскі, Яраслаўскі, Ланько (69 хв., Васькоў), Яцкевіч, Шчэгрыковіч, Рыжко, Салавей (82 хв., Лашанкоў), Казлоў, Каршакевіч, Карповіч, Хлебасолаў (61 хв., Вяргейчык).

Перад кожным матчам са сваімі бліжэйшымі геаграфічнымі суседзямі заўзятары аўтазаводцаў спадзяюцца на цуд. А састаўнымі часткамі яго з’яўляюцца: самаадданасць, камандны дух, вера ў перамогу і дапамога фартуны. На жаль, на гэты раз зоркі не зышліся як патрэбна, і жодзінцам засталося толькі ўзгадваць ужо далёкі 2005 год, калі дакладны ўдар Ірхі прынёс адзіную пакуль перамогу над барысаўчанамі. А асабіста ў мяне склалася ўражанне, што частка нашых футбалістаў яшчэ перад матчам не верыла ва ўласны поспех.

Тарпедаўцы ўпершыню ў сезоне выйшлі на футбольны газон без свайго капітана Арцёма Чэлядзінскага, які прапускаў сустрэчу з-за перабору жоўтых картак. Да таго ж працягвае адбываць дыскваліфікацыю Паскаль Мендзі. Не ведаю як хто, а я на працягу гульні не раз пашкадаваў аб іх адсутнасці ў складзе.

Сцэнарый матча аказаўся лёгка прагназуемым. Гаспадары, як і падабае безальтэрнатыўнаму лідэру беларускага футбола, адразу прыступілі да штурму варот Чэсноўскага. Дзе якасцю, а дзе і колькасцю нашы землякі спачатку добра трымалі абарону, а дзе тарпедаўцы ўжо нічога не маглі зрабіць, на дапамогу прыходзіла недакладнасць барысаўчан. На жаль, аўтазаводцы не здолелі наладзіць сваю контргульню. Да перапынку яны толькі аднойчы сур’ёзна патурбавалі Гарбунова. Салавей добра прыклаўся да мяча сваёй правай, але галкіпер гаспадароў пераправіў прадмет гульні на вуглавы. А вось яго візаві Чэсноўскі не сумаваў, пастаянна падстрахоўваючы сваіх партнёраў. Мабыць, пасля свістка суддзі на перапынак з палёгкай уздыхнулі не толькі жо-дзінскія балельшчыкі, але і самі гульцы.

У перапынку трэнеры паспрабавалі ўнесці неабходныя карэкцівы ў дзеянні сваіх футбалістаў. Атрымалася гэта лепш у Віктара Ганчарэнкі. З пачаткам другога тайма БАТЭ ўключыў больш высокія хуткасці, і моманты ля нашых варот пачалі ўзнікаць з пужаючай рэгулярнасцю. Яўна на карысць гаспадарам прыйшоўся выхад на поле Ліхтаровіча і асабліва Аляксандра Глеба. Амаль адразу пасля з’яўлення апошняга і быў адкрыты лік. Прастрэлам з правага фланга здолеў скарыстацца невысокі Паўлаў, які галавой пераправіў мяч у вароты. Пасля гэтага, як мне здалося, расталі апошнія жодзінскія надзеі на станоўчы вынік. Ужо не ў першы раз хочацца адзначыць, што з характарам у тарпедаўцаў існуюць пэўныя праблемы, да таго ж ніхто не можа ўскласці на свае плечы функцыі лідэра, як у мінулым сезоне Вадзім Яўсееў.

А барысаўчане яшчэ раз, і таксама галавой, прымусілі Чэсноўскага, дарэчы, прызнанага лепшым футбалістам у складзе нашай каманды, дастаць мяч з сеткі ўласных варот. Вось так, без прыемнай для нас сенсацыі, прайшоў матч у Барысаве.

Наступную гульню тарпедаўцы правядуць на сваім полі 22 верасня, калі будуць прымаць “Брэст”. Пачатак а 16 гадзіне. Аднаго позірку на табліцу дастаткова, каб зразумець важнасць матча. У суботу як ніколі аўтазаводцам неабходна падтрымка, так што да сустрэчы на стадыёне. Толькі разам мы пераможам.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Киноформат 18.10.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 19

Важные очки на выезде

Хотите узнать больше? «Торпедо-БЕЛАЗ» с минимальным счетом обыграл на выезде «Гомель». Эта победа позволила автозаводцам остаться на четвертой позиции в турнирной таблице. 23

Твоим теплом земля согрета, мама!

Хотите узнать больше? 13 октября 2017 года государственное учреждение «Жодинский территориальный центр социального обслуживания населения» отпраздновал такое 26

«Белазовский аккорд» соберет исполнителей, которые будут петь по-своему, а не подражать другим исполнителям

Хотите узнать больше? 21-22 октября в Жодино в шестнадцатый раз пройдет ежегодный республиканский конкурс молодых эстрадных исполнителей «Белазовский аккорд». Накануне 44

Легкоатлеты из Жодино пробежали дистанцию 21 километр

Хотите узнать больше? В минувшем месяце легкоатлеты из Жодино принимали участие в XXXI  республиканском легкоатлетическом пробеге любителей бега «Аматар»  – 28

Руководители участвовали в марафоне. Педагогическом…

Хотите узнать больше? В Жодино в формате областного мероприятия прошел VII педагогический марафон руководящих работников системы образования «Компетентностный подход в 30