Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Тарпедаўскія будні

Тарпедаўскія будні

За-за матчаў нацыянальных і маладзёжных зборных у чэмпіянаце Беларусі пачаўся чарговы перапынак. Каб запоўніць яго, аўтазаводцы адгукнуліся на прапанову сталічных дынамаўцаў і правялі з імі ў мінулую суботу спарынг на іх полі. У гульні не мелі магчымасці выступіць адразу восем тарпедаўцаў. Траўмы перашкодзілі гэта зрабіць Рабцаву і Дземідовічу, хваробы – Мендзі, Лашанкову і Каршакевічу, ну а Вяргейчык, Хлебасолаў і Алісейка абараняюць гонар маладзёжнай зборнай Беларусі. Дынамаўцы таксама выступалі без некалькіх ключавых футбалістаў, таму шансы перад стартавым свістком былі роўнымі.

Склад “Тарпеда-БелАЗ” быў наступны: Чэсноўскi (31 хв., Парэчын; 61 хв., Сцяпанаў), Яраслаўскі, Рыжко (81 хв., Пракопчык), Чэлядзінскі, Казлоў, Карповіч (83 хв., Раманюк), Шчэгрыковіч (61 хв., Мараў), Салавей (52 хв., Ціханоўскі), Селява (46 хв., Рэкіш), Ланько (46 хв., Васькоў), Яцкевіч (46 хв., Шалудзько).

Гледачы яшчэ як след не ўладкаваліся на трыбунах, а мінчане ўжо павялі ў ліку. Лісавы перахапіў перадачу Яраслаўскага і “зарадзіў сваю гармату”, Чэсноўскі з такім моцным і дакладным ударам справіцца не здолеў.

Прапушчаны мяч прымусіў жо-дзінцаў дзейнічаць больш рашуча. І паступова асноўныя падзеі матча перамясціліся на палову поля “бела-блакітных”. Вельмі актыўна гуляў Салавей, чым нагадаў сваю мінулагоднюю значна лепшую форму.

Упершыню, хоць і ў таварыскай гульні, у стартавым складзе выйшаў малады Селява. Мабыць, з-за гэтага ён залішне хваляваўся, але здолеў вызначыцца галявой перадачай. Да першага ўзяцця варот мінчан прывёў розыгрыш вуглавога. Пасля падачы Яраслаўскага мяч замітусіўся ў штрафной пляцоўцы, Аляксандр Селява адкінуў прадмет гульні на набягаючага Дзмітрыя Шчэгрыковіча. Удар апошняга ледзь не парваў сетку варот. Як не дзіўна, і пасля гэтага саліравалі аўтазаводцы, што, дарэчы, прывяло да другога гола. Зноў вуглавы, на гэты раз у выкананні Салаўя. Барацьбу на другім паверсе выйграў Рыжко, мяч ад яго трапіў да Яцкевіча, а той ужо пераправіў дакладна ў вароты. Вось толькі пасля гэтага, ды і тое не адразу, дынамаўцы прыступілі да больш актыўных дзеянняў. Ля варот жодзінцаў час ад часу станавілася горача. Двойчы нашу каманду выратавала перакладзіна, яшчэ некалькі разоў сваё высокае майстэрства прадэманстраваў Парэчын.

Другі тайм пачаўся са шматлікіх замен як у той, так і ў другой каман-дзе. Гульня стала больш спакойнай і амаль нічога не прадказвала, за кошт чаго ход падзей на полі можа кардынальна змяніцца. Але такія спарынгі праводзяцца для таго, каб даць гульнявую практыку тым футбалістам, якім яе не хапае, правесці тактычныя эксперыменты. Таму наш трэнерскі штаб, не думаючы ў першую чаргу аб захаванні пераможнага ліку, смела даў магчымасць праявіць сябе дублёрам: Мараву, Пракопчыку і Раманюку. А тут яшчэ за дзесяць хвілін да фінальнага свістка суддзя выдаліў Алясея Казлова. І гаспадарам напрыканцы матча ўсё ж удалося аднавіць лік – 2:2.

А ў панядзелак 10 верасня адбылася жэраб’ёўка 1/8 фінала Кубка Беларусі. 26 верасня аўтазаводцы сустрэнуцца з барысаўскім БАТЭ ў гасцях.

У чэмпіянаце наступны матч “Тарпеда-БелАЗ” правядзе 15 верасня ў суботу ў Барысаве супраць мясцовага БАТЭ. Пачатак гульні а 15 гадзіне.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Киноформат 18.10.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 16

Важные очки на выезде

Хотите узнать больше? «Торпедо-БЕЛАЗ» с минимальным счетом обыграл на выезде «Гомель». Эта победа позволила автозаводцам остаться на четвертой позиции в турнирной таблице. 20

Твоим теплом земля согрета, мама!

Хотите узнать больше? 13 октября 2017 года государственное учреждение «Жодинский территориальный центр социального обслуживания населения» отпраздновал такое 23

«Белазовский аккорд» соберет исполнителей, которые будут петь по-своему, а не подражать другим исполнителям

Хотите узнать больше? 21-22 октября в Жодино в шестнадцатый раз пройдет ежегодный республиканский конкурс молодых эстрадных исполнителей «Белазовский аккорд». Накануне 40

Легкоатлеты из Жодино пробежали дистанцию 21 километр

Хотите узнать больше? В минувшем месяце легкоатлеты из Жодино принимали участие в XXXI  республиканском легкоатлетическом пробеге любителей бега «Аматар»  – 27

Руководители участвовали в марафоне. Педагогическом…

Хотите узнать больше? В Жодино в формате областного мероприятия прошел VII педагогический марафон руководящих работников системы образования «Компетентностный подход в 27

Не пропустите «Фарбы восені»!

Хотите узнать больше? В городском выставочном зале на ул. Деревянко,14б на прошлой неделе было многолюдно: здесь чествовали работников культуры и открывали выставку 36