Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ніхто не жадаў саступаць

Ніхто не жадаў саступаць

1 верасня, Жодзіна, ст-н “Тарпеда”, 1100 гледачоў, суддзя – В.Севасцьянаў (рФ, Гродна), “Тарпеда-БелАЗ” Жодзіна – “Белшына” Бабруйск – 2:2. Галы: 47 хв., Булыга – 0:1; 56 хв., Каршакевіч – 1:1; 66 хв., Яраслаўскі – 2:1, 71 хв., Коўб – 2:2.

“Тарпеда-БелАЗ”: Чэсноўскі, Чэлядзінскі, Яраслаўскі, Ланько (65 хв., Васькоў), Вяргейчык (61 хв., Яцкевіч), Шчэгрыковіч (83 хв., Рэкіш), Салавей, Казлоў, Каршакевіч, Карповіч, Хлебасолаў.

На жаль, тры паражэнні аўтазаводцаў запар зрабілі сваю чорную справу, і ў Дзень ведаў на стадыён “Тарпеда” прыйшло, нават па жодзінскіх мерках, няшмат гледачоў. Але, я спадзяюся, яны не пашкадавалі, што прыйшлі падтрымаць сваю каманду, і атрымалi станоўчыя эмоцыі. А паглядзець было на што. Толькі аб гэтым крыху пазней. У які ўжо раз наш трэнерскі штаб разважаў пра стартавы склад. З-за траўм і дыскваліфікацый прыйшлося абыходзіцца без Дземідовіча, Рабцава і Мендзі. Асаблівую патэнцыяльную небяспеку несла адсутнасць нашага сенегальскага легіянера.

Першы тайм аказаўся вельмі скупым на галявыя моманты. І калі нагадаць табліцу чэмпіянату, то шмат что становіцца зразумелым. На старце трэцяга круга саперніки з’яўляюцца суседзямі, іх раздзяляе ўсяго адзін бал і яны займаюць восьмы і дзявяты радок. Таму перамога ставіла адну з каманд у вельмі небяспечнае становішча. Вось на гэтай падставе абодва калектывы дэманстравалі асцярожны футбол.

І што яшчэ кідалася ў вочы: аўтазаводцы амаль без перашкод аддалі ініцыятыву бабруйчанам. Праўда, улічваючы, што гульня першым нумарам не з’яўляецца козырам тарпедаўцаў, нічога дрэннага ў гэтым не было. Найбольш небяспечны момант ля ўладанняў Чэсноўскага належыў паўабаронцу гасцей Турліну. На радасць жодзінцаў удар аказаўся недакладным. А вось у выкананні нашых землякоў і ўспомніць нешта вострае цяжка. Не прынеслі поспеху і розыгрышы стандартаў.

Пасля такой шэрай гульні ў першай палове вельмі нечакана пасля перапынку футбалісты парадавалі і галамі, і момантамі. Першымі вызначыліся госці. Іх мазгавы цэнтр Віталь Булыга вырашыўся на ўдар метраў з 25-30, і Чэсноўскі не здолеў ліквідаваць пагрозу. Прапушчаны мяч, можна сказаць, абудзіў тарпедаўцаў. За дзесяць хвілін яны не толькі выраўнавалі лік, але і выйшлі наперад. І ў абодвух эпізодах адну з галоўных роляў згуляў Яраслаўскі. Спачатку наш абаронца добра падаў вуглавы, і Валерый Каршакевіч пераправіў мяч у сетку. А потым ужо сам Вячаслаў, падабраўшы прадмет гульні на фланзе, змясціўся ў цэнтр і “стрэліў” дзесьці з пазіцыі Булыгі. Але як хутка ўдалося павесці ў ліку, так і хутка дазволілі шыннікам забіць другі раз. Прастрэл з правага фланга выкарыстаў Коўб, якi выйшаў на замену. Пасля гэтага каманды не супакоіліся і працягвалі шукаць шчасця ля варот саперніка. Толькі, мабыць, у глыбіні душы ўжо задумаліся аб захаванні нічыёй.

У выніку так і адбылося. Дарэчы, на прэс-канферэнцыі абодва настаўнікі адзначылі, што лік з’яўляецца справяд-лівым вынікам.

Цяпер у чэмпіянаце з-за матчаў зборных пачынаецца двухтыднёвы перапынак. А наступную гульню “Тарпеда-БелАЗ” правядзе 15 верасня (субота) у Барысаве супраць мясцовага БАТЭ.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Военно-исторический фестиваль "Berezina 2017"

Хотите узнать больше? Уважаемые жители и гости Борисовского района! 26 ноября 2017 года на Брилёвском поле (д. Брили, Борисовский район) состоятся мероприятия, посвященные 7

Пять проектов жодинцев прошли региональный этап в конкурсе «100 идей для Беларуси»

Хотите узнать больше? На минувшей неделе в Борисове прошел региональный этап республиканского конкурса  «100 идей для Беларуси». В нем приняли участие двенадцать 13

Остап Бендер теперь и в Жодино

Хотите узнать больше? ТЦ «Сити» отличился оригинальностью: по его заказу была изготовлена и установлена неподалеку от здания фигура «великого комбинатора» Остапа Бендера 11

Экспозиция уникальных фотографий Валерия Алешкевича открыта в Жодино

Хотите узнать больше? «Если хотите разорить человека, подарите ему фотоаппарат» – так говорили в годы молодости Валерия Алешкевича – профессионального фотографа, 12

Домой с серебром

Хотите узнать больше? Пожарный из Жодино Евгений Алексиевич завоевал на чемпионате мира по самбо и боевому самбо серебряную медаль 30

Куда сдать стеклобой?

Хотите узнать больше? С таким вопросом читатели не раз обращались к нам. А потому мы побывали в пунктах приема вторсырья, чтобы рассказать, куда же можно сдать ветошь, 36

Фотовыставка корреспондента ТАСС-БелТА открылась в Жодино

Хотите узнать больше? Валерий Алешкевич родился в Жодино, работал на БЕЛАЗе 47