Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Аўтазаводцы саступілi “шахцёрам”

26 жніўня, Жодзіна, ст-нТарпеда”, 1000 гледачоў, суддзяА.Яўневіч (1к., Мінск), “Тарпеда- БелАЗ” – “ШахцёрСалігорск – 2:3. Галы: 23 хв., Вяргейчык – 1:0; 39 хв., Янушкевіч – 1:1; 74 хв., Чэлядзінскі – 2:1; 78 хв., Асіпенка – 2:2; 90 хв., Асіпенка – 2:3.

Тарпеда-БелАЗ”: Парэчын, Чэлядзінскі, Яраслаўскі, Ланько (66 хв., Рэкіш), Вяргейчык (56 хв., Хлебасолаў), Дземідовіч (55 хв., Алісейка), Салавей, Казлоў, Мендзі, Каршакевіч, Карповіч.

Аўтазаводцы саступілi “шахцёрам”

Так супала, што напрыканцы лета заканчваецца другі круг чэмпіянату, а гэта значыць, што каманды прайшлі ўжо дзве трэці турнірнай дыстанцыі. І вось на фінішы гэтага адрэзку аўтазаводцы на сваім полі прымалі гарнякоў з Салігорска, і, што асабліва цікава, менавіта ў гэты дзень адзначаўся Дзень шахцёра. Так што пытанне, на чыёй вуліцы будзе свята, было вельмі актуальным. Бо ачкі як паветра былі неабходны абедзвюм камандам. Салігорцы працягваюць чэмпіёнскую гонку з БАТЭ, а тарпедаўцы пасля перапынку ў чэмпіянаце з-за двух  паражэнняў запар зноў наблізіліся да аўтсайдэраў.

Пачатак матча аказаўся за гаспадарамі. Яны, не зважаючы на больш аўтарытэтны статус саперніка, смела пайшлі шукаць “ключ” ад варот Цыгалкі і, трэба адзначыць, рабілі гэта досыць паспяхова. Ужо на першай хвіліне Карповіч далёкім ударам прымусіў галкіпера перавесці мяч на вуглавы. Гарнякі адказалі “стрэлам” Асіпенкі, з якім не без намаганняў справіўся Парэчын.

“Шахцёр”, мабыць, не чакаў такога напора ад гаспадароў і крыху разгубіўся. Нашы землякі здолелі гэта выкарыстаць. Да поспеху прывёў вуглавы ў выкананні Салаўя. Першы ўдар галавой Каршакевіча прыняла на сябе перакладзіна, а вось супраць дабівання Вяргейчыка контраргументаў ужо не знайшлося. Цікава, што Кірыл перайшоў у наш клуб на правах арэнды менавіта з “Шахцёра”, а яго бацька выконвае там функцыі генеральнага дырэктара. На жаль, захаваць сваю перавагу да перапынку аўтазаводцы не здолелі. У час адной з нешматлікіх атак Янушкевіч галавой пераправіў мяч у сетку. У перапынку выпадкова стаў сведкам размовы мінскіх калег-журналістаў. Дык вось яны не разумелі, як з такой добрай гульнёй тарпедаўцы знаходяцца так нізка ў табліцы.

Другі тайм прайшоў на сустрэчных курсах. Праўда, трэба прызнаць, што, мабыць, пасля сур’ёзнай размовы ў раздзявальні “Шахцёра” госці дзейнічалі больш настойліва і рашуча. Да таго ж атакуючыя памкненні жодзінцаў аслаблі, пасля таго як з-за траўмы поле пакінуў Дземідовіч. Выйшаўшы замест яго намінальны абаронца Алісейка вельмі стараўся, але за пятнаццаць хвілін да фінальнага свістка гаспадары зноў выйшлі наперад. І зноў да поспеху прывёў вуглавы ў выкананні Салаўя. На гэты раз мяч і таксама галавой накіраваў у вароты наш капітан Арцём Чэлядзінскі. Але нядоўга іграла музыка. Вуглавы ў выкананні гарнякоў – і найбольш кемлівым аказаўся нападаючы гасцей Дзмітрый Асіпенка. Здавалася, што на гэтым усё і закончыцца, бо напярэдадні ў Салігорску каманда ветэранаў свой матч завяршыла менавіта з лікам 2:2 (Загурскі, Хлус), ды і дублёры таксама згулялі ўнічыю – 1:1 (Шалудзько). Толькі вось падарыць перамогу ў Дзень шахцёра вельмі жадаў Асіпенка, што ён і зрабіў пасля вуглавога на апошняй хвіліне. Адыграцца ў “Тарпеда-БелАЗ” ужо не было ні сіл, ні часу. Крыўднае і незаслужанае паражэнне.

А сваю наступную гульню тарпедаўцы правядуць 1 верасня ў суботу. Яны будуць прымаць бабруйскую “Белшыну”. Пачатак гульні а 17 гадзіне.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

100 лет Великой Октябрьской социалистической революции

Хотите узнать больше? Накануне 7 ноября в клубе ОАО «Кузнечный завод тяжелых штамповок» прошло торжественное собрание 29

Киноформат 15.11.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 35

Пришло время подводить итоги месячника по благоустройству

Хотите узнать больше? Закончился октябрь, и пришло время подводить итоги месячника по благоустройству, целью которого было подготовить город к наступлению зимы, сделать 31

Задача со звездочкой, или Как воспитывают будущих чемпионов в Жодино

Хотите узнать больше? Воспитанники жодинской спортшколы победили в республиканской спартакиаде ДЮСШ. Как живет спортивная школа, узнавали корреспонденты МЛЫН.BY. 49

Международный конкурс искусств «Хрустальный василек»

Хотите узнать больше? Юная жодинская певица Елизавета Мея заняла первое место в международном конкурсе искусств «Хрустальный василек» 46