Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Тарпедаўцы прайграли “Дынама” з лікам 2:0

Тарпедаўцы прайграли “Дынама” з лікам 2:0

18 жніўня, Мінск, ст-н “Дынама-ЮНІ”, 1800 гледачоў, суддзя – А.Кульбакоў (рф, Гомель), “Дынама” Мінск – “Тарпеда-БелАЗ” – 2:0.

“Тарпеда-БелАЗ”: Парэчын, Чэлядзінскі, Вяргейчык (65 хв., Хлебасолаў), Дземідовіч, Шчэгрыковіч, Рыжко, Рэкіш (66 хв., Лашанкоў), Мендзі, Каршакевіч, Салавей (46 хв., Ціханоўскі), Рабцаў.

У апошнія гады аўтазаводцы сталі вельмі нязручнымі сапернікамі для дынамаўцаў. Яны апошні раз змаглі здабыць перамогу ў матчы з жодзінцамі больш двух гадоў таму. Але, на жаль, гэта вельмі прыемная для нашых землякоў традыцыя была спынена. Найбольш важным перад гульнёй са сталічнай дружынай пытаннем з’яўлялася тое, ці здолеюць тарпедаўцы псіхалагічна адыйсці ад таго накдаўна, у які іх паслалі гродзенцы ў мінулым туры. На жаль, і падзеі на полі, і словы Вадзіма Бразоўскага на прэс-канферэнцыі даказалі, што не зусім. Больш за тое, калі прааналізаваць усе гульні “Тарпеда-БелАЗ” у гэтым сезоне, то ў вочы адразу кідаецца той факт, што наша каманда яшчэ ні разу не здабывала ачкоў, калі першай прапускала мяч у свае вароты. Так што можна смела казаць і аб праблеме з характарам у каманды.

Ну а Вадзіму Бразоўскаму, акрамя гэтай стратэгічнай задачы, прыйшлося рашаць і больш дробныя, але не менш важныя па стартавым складзе аўтазаводцаў на матч з дынамаўцамі, бо з-за дыкваліфікацый не мелі магчымасці выступаць Яраслаўскі і Яцкевіч, Васькоў і Карповіч яшчэ не аднавілі свае кандыцыі, а Казлоў ужо адной нагой перайшоў у сталічнае “Дынама”.

Адсутнасць абодвух асноўных крайніх абаронцаў не магла не адбіцца на гульні жодзінцаў. Але былі і іншыя сюрпрызы. Так, упершыню на месца апорнага паўабаронцы выйшаў Каршакевіч, Шчэгрыковіч заняў пазіцыю правага абаронцы, а на вастрыі атак аказаўся Вяргейчык, да таго ж у рэзерве з’явіўся яшчэ адзін навабранец – Дзмітрый Хлебасолаў. Гэтага нападаючага жодзінцы ўзялі ў арэнду ў маскоўскага “Спартака” да канца сезона.

Стартавыя хвіліны прайшлі пры атаках гаспадароў, але аўтазаводцы былі яўна гатовы да такога развіцця падзей, і таму асаблівай працы ў выйшаўшага з першых хвілін Парэчына было няшмат. Адбіўшы першы націск, жодзінцы паспрабавалі і самі пашукаць шчасця ля чужых варот. На жаль, нашы праблемы з атакай нікуды не дзеліся. Сапраўдных пагроз уладанням Сулімы нашы землякі не здолелі стварыць. А вось амаль адзіны за першыя сорак пяць хвілін пракол тарпедаўскай абароны прывёў да ўзяцця варот Парэчына.

Спрабуючы змяніць ход гульні, наш трэнерскі штаб выпусціў на поле Ціханоўскага, Хлебасолава, Лашанкова. Менавіта першыя два мелі найбольш рэальныя шансы, каб “распячатаць” Суліму. На жаль, тарпедаўцы не рэалізавалі выхады сам-на-сам з галкіперам. А гаспадары сваім шансам скарысталіся. Дачакаўшыся памылкі нашых абаронцаў, сербскі нападаючы “бела-блакітных” у другі раз прымусіў Парэчына даставаць мяч з уласных варот. У жо-дзінцаў заставалася надзея на фінальны штурм, толькі сіл на гэта ўжо не хапіла. Вось такім не зусім лагічным, у цэлым пры роўнай гульні, атрымалася паражэнне “Тарпеда-БелАЗа”.

У нядзелю 26 жніўня тарпедаўцаў чакае дамашні матч з салігорскім “Шахцёрам”. Пачатак а 17 гадзіне. І напрыканцы… Як вядома, сябры пазнаюцца ў бядзе, а ў тарпедаўцаў цяпер, зразумела, няпростыя гадзіны. Так што да сустрэчы на стадыёне.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Боксеры учатся побеждать так, чтобы не было вопросов

Хотите узнать больше? В начале октября в Минске проходили соревнования среди боксеров-профессионалов. Они включали в себя семь пар рейтинговых поединков и три боя за титул 21

Первыми в кампанию по наведению порядка включились городские коммунальщики

Хотите узнать больше? В городе идет месячник по благоустройству и наведению порядка на земле. Его цель – подготовить город к наступлению зимы, сделать каждый участок 16

Киноформат 18.10.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 21

Важные очки на выезде

Хотите узнать больше? «Торпедо-БЕЛАЗ» с минимальным счетом обыграл на выезде «Гомель». Эта победа позволила автозаводцам остаться на четвертой позиции в турнирной таблице. 23

Твоим теплом земля согрета, мама!

Хотите узнать больше? 13 октября 2017 года государственное учреждение «Жодинский территориальный центр социального обслуживания населения» отпраздновал такое 29

«Белазовский аккорд» соберет исполнителей, которые будут петь по-своему, а не подражать другим исполнителям

Хотите узнать больше? 21-22 октября в Жодино в шестнадцатый раз пройдет ежегодный республиканский конкурс молодых эстрадных исполнителей «Белазовский аккорд». Накануне 50