Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Футбол. Горкая пiлюля

Футбол. Горкая пiлюля

12 жніўня, Жодзіна, ст-н “Тарпеда”, 1250 гледачоў, суддзя – Дз. Шчарбакоў (РФ, Мінск), “Тарпеда – БелАЗ” – “Нёман” Гродна – 1:5. Галы: 20 хв., Лявіцкі – 0:1; 62 хв., Лясюк – 0:2; 70 хв., Дзенісевіч – 0:3; 79 хв., Весялінаў – 0:4; 90 хв., Дзенісевіч – 0:5 (з пенальці); 90+4 хв., Вяргейчык – 1:5.

“Тарпеда – БелАЗ”: Чэсноўскі, Чэлядзінскі, Яраслаўскі, Яцкевіч, Дземідовіч (50 хв. Ляшанкоў), Шчэгрыковіч, Рыжко, Рэкіш (59 хв. Ланько), Салавей (79 хв. Вяргейчык), Казлоў, Мендзі.

Да вочнай сустрэчы абодва клуба падыйшлі з аднолькавымі паказчыкамі ў табліцы па васемнадцаць ачкоў. І ад таго, з якім лікам закончыцца матч, залежыла, якая з каманд будзе працягваць адчуваць дыханне аутсайдэраў, а якая здолее ўздыхнуць больш спакойна. Перад паядынкам прыхільнікаў “Тарпеда – БелАЗ” найбольш цікавіла, каго з навічкоў яны змогуць убачыць адразу на полі. Убачылі ўсіх, але Дземідовіч выйшаў з першых хвілін, а вось Лашанкоў і Вяргейчык (Кірыл узяты ў арэнду з салігорскага “Шахцёра” з магчымасцю ўладкавання на пастаяннай аснове) на замену.

Стартавыя хвіліны прайшлі па тарпедаўскаму сцэнарыю. Гаспадары смела прыбралі ініцыятыву ў свае рукі, ды і гродзенцы не дужа супраціўляліся. Гульня амаль цалкам праходзіла на палове поля гасцей. Толькі вось дывідэнтаў гэта не прынесла. Абарона “Нёмана” стрымлівала атакуючыя памкненні аўтазаводцаў, але здавалася, яшчэ крыху націскні – і галы ўбачым. Так і адбылося, толькі мяч з сеткі, на жаль, прыйшлося вынімаць Чэсноўскаму. Малады паўабаронца гасцей Лявіцкі выйшаў сам з нашым галкіперамі, перахітрыўшы таго, адправіў прадмет гульні ў вароты. Хочацца адзначыць, што гэта быў першы дакладны ўдар гро-дзенцаў. Гаспадары, праглынуўшы горкую пілюлю, працягвалі развіваць свае атакі. Цудоўны момант партнёры стварылі для навабранца Дземідовіча, але Вадзім крыху прамарудзіў, і абаронцы ліквідавалі пагрозу. Маладцом паказаў сябе і варатар неманцаў Чэрнік, бліскучым сэйвам справіўшыся за магутным стрэлам Салаўя. На другі тайм і гульцы і прыхільнікі аўтазаводцаў збіраліся са спадзяваннем  таго, што ўсё кепскае засталося да перапынку. Гаспадары паспрабавалі зноў вялікімі сіламі пайсці наперад, але гродзенцы самі былі рашуча настроены, і мяч усё часцей гасціў на нашай палове поля. Праўда, гэта не перашкодзіла тарпедаўцам стварыць некалькі небяспечных момантаў ля супрацьлеглых варот. Так пасля ўдара Рэкіша мяч з пустых варот выбіў абаронца. А потым ва ўсёй прыгажосці заблішчэла атака “Нёмана”. Здавалася, ім ўдавалася ўсё. Карыстаючыся разрэжанасцю нашай абарончай лініі, яны праводзілi выніковыя контрвыпады. Гледачам на трыбунах заставалася толькі чакаць, калі гэта ўсё закончыцца, а некаторыя, мабыць, палічылі, што ўсё, што адбываецца на полі, гэта не реэльнасць, а як быццам кашмарны сон. Калі лік стаў 0:5, зрабілася зусім сумна. Успомнілася і Аргенціна, і Ямайка. Дзякуй Богу, што на апошняй дададзенай хвіліне Вяргейчык, які выйшаў на замену, здолеў крыху падсалодзіць горкую пілюлю. Такім чынам, аўтазаводцы былі адпраўлены “Нёманам” у накдаўн. А ці здолеюць яны выбрацца з яго мага хутчэй, мы зможам даведацца ўжо 18 жніўня, калі “Тарпеда –БелАЗ” направіцца ў Мінск для паядынку з мясцовым “Дынама”.  А на сваім полі наступны паядынак жодзінцы правядуць 26 жніўня, у нядзелю, супраць салігорскага “Шахцёра”. Пачатак гульні а 17 гадзіне.

А табліца чэмпіяната пасля 20 тура выглядае наступным чынам:

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Киноформат 15.11.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 20

Пришло время подводить итоги месячника по благоустройству

Хотите узнать больше? Закончился октябрь, и пришло время подводить итоги месячника по благоустройству, целью которого было подготовить город к наступлению зимы, сделать 27

Задача со звездочкой, или Как воспитывают будущих чемпионов в Жодино

Хотите узнать больше? Воспитанники жодинской спортшколы победили в республиканской спартакиаде ДЮСШ. Как живет спортивная школа, узнавали корреспонденты МЛЫН.BY. 28

Международный конкурс искусств «Хрустальный василек»

Хотите узнать больше? Юная жодинская певица Елизавета Мея заняла первое место в международном конкурсе искусств «Хрустальный василек» 27

«Даруем добры настрой»

Хотите узнать больше? С давних времен песня объединяет людей разных национальностей. Петь обозначает «открывать душу», поднимать настроение, настраиваться на позитивную 17