Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Завяршэнне летняй паузы

Завяршэнне летняй паузы

Перапынак у чэмпіянаце, выкліканы выступленнем нашай зборнай на Алімпіядзе, падыходзіць к канцу. Аўтазаводцы вырашылі правесці яго дома і арганізавалі збор на базе прафілакторыя “Світанак”. Выкарыстоўваючы ўсе існуючыя магчымасці, каманда праводзіла двухразовыя трэніроўкі, прысвечаныя ўдасканальванню тэхніка-тактычных дзеянняў. Да таго ж, 24 ліпеня адкрыўся на месяц трансферны рынак, у час якога клубы маюць магчымасць дазаявіць новых гульцоў. А дзе лепш можна праверыць навабранцаў, як ні ў спарынгах?

За тыдзень “Тарпеда-БелАЗ” правёў адразу дзве таварыскія гульні. Спачатку на комплексе ўласных палёў, якія знаходзяцца ля гасцініч-нага комплекса “Світанак”, чорна-белыя прымалі “Смалявічы”. Геаграфічныя суседзі, якія зараз лідзіруюць у другім дывізіёне, маюць вельмі вялікія амбіцыі і пад кіраўніцтвам Юрыя Пунтуса мараць аб вышэйшай лізе. Таму гульня з яе прадстаўніком мела прынцыповы характар. Аўтазаводцы ж на першы план паставілі прагляд патэнцыяльных навічкоў. Вось у якім складзе выступалі нашы землякі: Парэчын (46 хв., Сцяпанаў), Яраслаўскі (46хв., Рабцаў), Алісейка, Рыжко (55 хв., Раманюк), Каршакевіч (55 хв., Пракопчык), Ціханоўскі (46 хв., Сялява), Кендыш (46 хв., Мараў), Лашанкоў (46 хв., Рэкіш), Чудноўскі (46 хв., Шалудзько), Калядка (46 хв., Васькоў), Місюк (46 хв., Вяргейчык).

Першы тайм крыху нечакана аказаўся за смаляўчанамі.Яны без азірання на аўтарытэты смела пайшлі наперад. І наша абарона пачала даваць збоі. Праўда, іх хіба што да пэўнага часу ўдавалася выпраўляць Парэчыну, але і ён двойчы аказаўся бяссільным. Пачатак другога тайма, здавалася, вярнуў усё на свае месцы. Тарпедаўцы здолелі адыграцца за тры хвіліны. Два праходы па флангу Шалудзько, два прастрэлы – і Сялява двойчы адпраўляе мяч у сетку. Толькі працягу, на жаль, не было. А вось госці здолелі вырваць перамогу за пятнаццаць хвілін да завяршэння матча. Па выніках гульні, па ранейшым адрасам былі адпраўлены Чудноўскі і Калядка.

У суботу ўжо на стадыёне “Тарпеда” аўтазаводцы прымалі мазырскую “Славію”. У нашым складзе з’явіліся яшчэ два навічкі – Кірыл Вяргейчык (1991 г. н.) з салігорскага “Шахцёра” і Дзяніс Сашчэка (1981 г. н.), якога прадстаўляць будзе залішнім. Чэсноўскі (46 хв., Парэчын), Яраслаўскі, Чэлядзінскі (46 хв., Каршакевіч), Рыжко (46 хв., Раманюк), Рабцаў (46 хв. Алісейка), Мендзі (46 хв., Рэкіш), Шчэгрыковіч (46 хв., Ланько), Сашчэка (46 хв., Кішкурна (75 хв., Мараў), Шалудзько (46 хв., Лашанкоў), Каралюк (46 хв. Місюк), Яцкевіч (46 хв., Вяргейчык).

Першая палова прайшла пры яўнай тэрытарыяльнай перавазе гаспадароў. Асаблівай вастрыні ля варот мазыран не ўзнікала, а вось госці здолелі прымусіць Чэсноўскага, хоць і з дапамогай рыкашэта, адзін раз вынімаць мяч з уласных варотаў. Ход падзей на полі не змяніў-ся і пасля перапынку. Зноў аўтазаводцы больш атакавалі, а госці адказвалі вострымі контрвыпадамі, і перад фінальным свістком яшчэ раз дабіліся поспеху: 0:2.

Безумоўна, вынікі спарынгу не самае галоўнае. Трэнерскі штаб ставіў зусім іншыя задачы. Што датычыцца навічкоў, то шанц ужо ў гэтым сезоне стаць тарпедаўцам атрымае, мабыць, толькі паўабаронца Яўген Лашанкоў.

З іншых навін клуба трэба адзначыць траўмы Кедыша і Ціханоўскага, а Васькоў вытрымаў аперацыю па выразанню апендыцыту. Карповіч ужо прыступіў да працы па індывідуальнаму плану. Што датычыцца Аляксандра Сялявы, то ён на мінулых выходных святкаваў уласнае вяселле.

А 12 жніўня “Тарпеда-БелАЗ” на сваім полі будзе прымаць гродзенскі “Неман”. Пачатак гульні а 18-й гадзіне.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

100 лет Великой Октябрьской социалистической революции

Хотите узнать больше? Накануне 7 ноября в клубе ОАО «Кузнечный завод тяжелых штамповок» прошло торжественное собрание 18

Киноформат 15.11.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 22

Пришло время подводить итоги месячника по благоустройству

Хотите узнать больше? Закончился октябрь, и пришло время подводить итоги месячника по благоустройству, целью которого было подготовить город к наступлению зимы, сделать 29

Задача со звездочкой, или Как воспитывают будущих чемпионов в Жодино

Хотите узнать больше? Воспитанники жодинской спортшколы победили в республиканской спартакиаде ДЮСШ. Как живет спортивная школа, узнавали корреспонденты МЛЫН.BY. 32

Международный конкурс искусств «Хрустальный василек»

Хотите узнать больше? Юная жодинская певица Елизавета Мея заняла первое место в международном конкурсе искусств «Хрустальный василек» 30