Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Згубленая магчымасць

13 верасня, Жодзіна, стадыён “Тарпеда”, 1650 гледачоў, суддзя – М. Лаўскі (Гомель), “Тарпеда-БЕЛАЗ” – “Нёман” Гродна – 0:0.

“Тарпеда-БЕЛАЗ”: Часноўскі, Чэлядзінскі, Бурко, Панкавец, Селява, Хачатуран, Скавыш, Паўлавец, Рабянок (72 хв. – Шчагрыковіч), Платонаў (66 хв. – Кібук), Глеб (57 хв. – Дземідовіч).

Перад гэтым матчам тарпедаўцы набралі добры ход, атрымаўшы тры вікторыі запар, і таму зразумела, што прыхільнікі чорна-белых чакалі працягу такой прыемнай серыі ў гульні з “Нёманам”, і ніякага іншага выніку акрамя пераможнага не разглядалі. На жаль, не атрымалася, і такім чынам аўтазаводцы згубілі добрую магчымасць падабрацца бліжэй да лідыруючай группы каманд.

А перад гульнёй наш трэнерскі штаб сутыкнуўся з даволі сур’ёзнай кадравай праблемай. З-за траўм і пашкоджанняў жодзінцы не маглі разлічваць на дапамогу Казанцава, Максімава, Дацэнка і Сердзюка. Як бачыце, у гэтым спіску адразу тры цантральных абаронцы і  таму становіцца зразумелым, якая пазіцыя выклікала найбольшыя пытанні. Ла-гічным выхадам з такога становішча стаў дэбют у галоўнай камандзе дзевятнаццацігадовага Аляксандра Паўлаўца, і, забягаючы наперад, хочацца адзначыць, што яго дуэт з шматвопытным Арцёмам Чэлядзінскім згуляў упэўнена і надзейна.

Згубленая магчымасць

А матч пачаўся, як кажуць, без раскачкі. Сапернікі адразу пачалі шукаць шчасце ля  чужых варот. Дарэчы, вельмі цікавым момантам бачылася гульня Хачатурана і Канцавога супраць сваіх былых каманд. Справа ў тым, што летам гэтыя футбалісты змянілі клубную прапіску і першы з іх прыйшоў у Жодзіна менавіта з Гродна, а другі – наадварот. Першая палова сустрэчы прайшла пры перавазе гаспадароў. Яны мелі некалькі яўных момантаў каб адкрыць лік. Так, Вячаслаў Глеб двойчы выводзіў на выдатныя пазіцыі для ўдара Дзмітрыя Платонава. На жаль, у абодвух выпадках пераможцам мікрадуэляў выходзіў галкіпер гродзенцаў Сяргей Курганскі. Ён жа не даў магчымасці вызначыцца і Паўлу Рабянку. А вось магутнаму стрэлу Андрэя Хачатурана крыху не хапіла дакладнасці. Ля супрацьлеглых варот, якія абараняў Павел Часноўскі, такіх галявых момантаў не ўзнікала.

Другі тайм выдаўся больш роўным. Госці, якія вядуць барацьбу за тое, каб выступаць у вышэйшай лізе, асмялелі і ўсё часцей турбавалі Часноўскага. А вось у гаспадароў, на жаль, запал паціху спадаў. Усё мог вырашыць выхад сам на сам з галкіперам Вячаслава Глеба, але абаронцам удалося не дазволіць нашаму гульцу нанесці прыцэльны ўдар. Ігар Крыўшэнка, жадаючы ўзмацніць атакуючы патэнцыял каманды, выпусціў паслядоўна Дземідовіча, Кібука і Шчагрыковіча. На жаль, гэтыя перастаноўкі не здолелі здабыць перамогу. Гродзенцы, мабыць палічыўшы, што нічыя ў гасцях – таксама добры вынік, усе больш клапаціліся аб недатыкальнасці ўласных варот. Таму аўтазаводцам усё цяжэй было прарвацца праз эшаланізіраваную абарону “Нёмана”. Але яны, хоць сілы іх і пакідалі, упарта шлі наперад і ледзь не ўпусцілі Савіцкага. Гулец маладзёжнай зборнай Беларусі мог прынесці перамогу свайму клубу і толькі самааднасць Чэлядзінскага і Селявы не дазволілі яму гэтага зрабіць. А потым кропку ў матчы са знакам плюс мог паставіць Скавыш. На жаль, удар у Максіма не атрымаўся. Вось такім бескампрамісным атрымаўся гэты паедыенак, у якім было ўсё, акрамя таго, за што і любяць футбол, – галоў.

Не парадвалі і дублёры, прайграўшы на сваім полі з буйным лікам – 1:5. Адзіны гол у нашай камандзе правёў Уладзіслаў Цурко.

У наступных двух турах аўтазаводцаў чакае сур’ёзная праверка. Спачатку 20 верасня яны наведаюцца ў суседні Барысаў, дзе ў 19.30 сустрэнуцца з “БАТЭ”. А 26 верасня на сваім полі будуць прымаць не меньш прынцыповага саперніка – салігорскі “Шахцёр”. Пачатак матча ў 15.30 і, што прыемна, уваход на гэту гульню будзе вольным. Таму – да сустрэчы на футболе!

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Киноформат 15.11.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 9

Пришло время подводить итоги месячника по благоустройству

Хотите узнать больше? Закончился октябрь, и пришло время подводить итоги месячника по благоустройству, целью которого было подготовить город к наступлению зимы, сделать 19

Задача со звездочкой, или Как воспитывают будущих чемпионов в Жодино

Хотите узнать больше? Воспитанники жодинской спортшколы победили в республиканской спартакиаде ДЮСШ. Как живет спортивная школа, узнавали корреспонденты МЛЫН.BY. 19

Международный конкурс искусств «Хрустальный василек»

Хотите узнать больше? Юная жодинская певица Елизавета Мея заняла первое место в международном конкурсе искусств «Хрустальный василек» 19

«Даруем добры настрой»

Хотите узнать больше? С давних времен песня объединяет людей разных национальностей. Петь обозначает «открывать душу», поднимать настроение, настраиваться на позитивную 15

Детский сад «Солнышко» – это первая очередь учебно-педагогического комплекса, вторая – строительство школы в восьмом микрорайоне

Хотите узнать больше?   Новый, оборудованный в соответствии с современными требованиями, детский сад открыли в Жодино 3 ноября. Это уже 14-е по счету учреждение 150