Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Засуха ў спякоту

Засуха ў спякоту

9 жніўня, Жодзіна, стадыён “Тарпеда”, 630 гледачоў, суддзя – А.Кульбакоў (Гомель), “Тарпеда-БЕЛАЗ” – “Слуцк” – 0:0.

“Тарпеда- БЕЛАЗ”: Часноўскі, Чэлядзінскі, Сяр-дзюк, Бурко, Панкавец, Дземідовіч, Селява, Хачатуран, Скавыш(78 хв. Васькоў), Рабянок (62 хв. Кібук), Глеб( 63 хв. Платонаў).

Вось і завяршыўся амаль месячны перапынак у чэмпіянаце Беларусі і, здавалася, заўзятары футбола павінны былі засумаваць па гульні, але агледзеўшы трыбуны стадыёна “Тарпеда” пад час матча са “Слуцкам”, нявольна ўзнікала пытанне: “Ці любяць футбол у нашым горадзе?”. Крыху больш паўтысячы гледачоў сабралiся каб паназіраць за гульнёй аўтазаводцаў. Зразумела, летняя спякота і дачныя справы не маглі адмоўна не адбіцца на колькасці, але, на мой уласны погляд, галоўная прычына памяншэння наведвальнікаў бачыцца ў гульні аўтазаводцаў. Нестабільнасць выступлення нашых землякоў у гэтым сезоне працягваецца. І матч са “Слуцкам” стаў яскравым доказам наяўнасці гэтай праблемы.

Засуха ў спякоту

Пасля галявога кубкавага салюта ў сустрэчы з “Оршай”, здавлася, ёсць усе падставы чакаць працягу – на жаль, не атрымалася. Случчанам, якія знаходзяцца ўнізе турнірнай табліцы, тэрмінова патрэбна выпраўляць сітуацыю і менавіта па гэтай прычыне ў іх складзе з’явіліся тры афрыканскія легіянеры з Кот-д’Івуара. І трэба адзначыць, яны аднасэнсоўна ўзмацнілі гасцей. Адзін з іх (Куаджа) “цэменціраваў” цэнтр абароны і не аднойчы менавіта яго дакладныя дзеянні не дазвалялі аўтазаводцам вырвацца на аператыўны прастор. Дарэчы, колькасць галявых момантаў, створаных дзвюма камандамі, была мінімальнай. Бо у першую чаргу сапернікі клапаціліся аб шчыльнасці ўласнай абароны. У дзеяннях аткуючай лініі нашых землякоў не хапала сыграннасці. І гэта не дзіўна, бо Скавыш, Дземідовіч і Рабянок праводзяць толькі другі матч за тарпедаўцаў. А тут яшчэ не пайшла гульня ў Глеба, ад якога звычайна сапернікі і чакаюць самай вялікай непрыемнасці. Вось і атрымалася, што да перапынку па-сапраўднаму галявы момант ля варот “Слуцка” быў створаны толькі адзін. Пасля прастрэла з левага фланга Хачатуран ударыў злёту ў адзін дотык, але цудоўна згуляў галкіпер гасцей Лесько. Быў яшчэ адзін эпізод, які выклікаў шквал эмоцый на трыбунах. Парнёры вывялі Дземідовіча сам на сам з галкіперам і наш нападаючы ў выніку сутыкнення аказаўся на футбольным газоне. Пенальці – паказалася большасці прыхільнікаў аўтазаводцаў, але арбітр паказаў, што трэба працягваць гульню. Неаднаразовы прагляд гэтага моманта на відэа не здолеў прывесці да адзінага вываду.

Другі тайм стаў лагічным працягам першай паловы. І зноў сапернікі гулялі вельмі прагматычна, чакаючы пры гэтым чужых памылак. А іх, як можна здагадацца, было няшмат. Случчане, цудоўна разумеючы, што нічыя ў гасцях – негоршы вынік, усе ж спрабавалі вярнуцца ў родны горад з перамогай. Некалькі разоў толькі бліскучая рэакцыя Часноўскага выра-тоўвала тарпедаўцаў, а аднойчы, калі і наш галкіпер ужо аказаўся толькі гледачом, мяч з пустых варот выбіў капітан Аляксей Панкавец. Было горача і ля супрацьлеглых варот, праўда, нячаста і зноў з нулявой выніковасцю. Ігар Крыўшэнка спрабаваў змяніць сітуацыю заменамі, але і выйшаўшыя гульцы не здолелі “размачыць” Лесько. Найбольш рэальны момант быў у Кібука, але мяч, ляцеўшы ў рамку, выбілі абаронцы гасцей. Такім чынам, нулявую нічыю, зафіксаваную галоўным арбітрам, трэба прызнаць справядлівым вынікам, што, дарэчы, і падцвердзілі галоўныя трэнеры пад час пасляматчавай прэс-канферэнцыі. Ну, а заўзятарам тарпедаўцаў застаецца спадзявацца на тое, што з часам навабранцы знойдуць поўнае паразуменне з партнёрамі, і вернецца тая мінулагодняя гульня, якая прыносіла шмат станоўчых эмоцый.

А вось дублёры парадавалі. Яны дабіліся буйной перамогі над сапернікамі са Слуцка – 7:1. Хе-трык на рахунку Анатоля Макарава, двойчы вызначыўся Кнацько-Штрэк і яшчэ па аднаму мячу правялі Белко і Цурко.

Наступны паедынак “Тарпеда-БЕЛАЗ” правядзе ў Мозыры супраць мясцовай “Славіі”, а на сваім полі аўтазаводцы 23 жніўня будуць прымаць сталічнае “Дынама”. Пачатак гульні ў 20 гадзін.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Важные очки на выезде

Хотите узнать больше? «Торпедо-БЕЛАЗ» с минимальным счетом обыграл на выезде «Гомель». Эта победа позволила автозаводцам остаться на четвертой позиции в турнирной таблице. 13

Твоим теплом земля согрета, мама!

Хотите узнать больше? 13 октября 2017 года государственное учреждение «Жодинский территориальный центр социального обслуживания населения» отпраздновал такое 21

«Белазовский аккорд» соберет исполнителей, которые будут петь по-своему, а не подражать другим исполнителям

Хотите узнать больше? 21-22 октября в Жодино в шестнадцатый раз пройдет ежегодный республиканский конкурс молодых эстрадных исполнителей «Белазовский аккорд». Накануне 39

Легкоатлеты из Жодино пробежали дистанцию 21 километр

Хотите узнать больше? В минувшем месяце легкоатлеты из Жодино принимали участие в XXXI  республиканском легкоатлетическом пробеге любителей бега «Аматар»  – 27

Руководители участвовали в марафоне. Педагогическом…

Хотите узнать больше? В Жодино в формате областного мероприятия прошел VII педагогический марафон руководящих работников системы образования «Компетентностный подход в 26

Не пропустите «Фарбы восені»!

Хотите узнать больше? В городском выставочном зале на ул. Деревянко,14б на прошлой неделе было многолюдно: здесь чествовали работников культуры и открывали выставку 31

Киноформат 11.10.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 17