Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Фініш першага круга

6 ліпеня, Наваполацк, стадыён “Атлант”, 950 гледачоў, суддзя – У.Ішчанка (Рэчыца), “Нафтан” Наваполацк – “Тарпеда-БЕЛАЗ” – 0:2. Галы: 62 хв. Кібук – 0:1, 72 хв. Максімаў – 0:2.

“Тарпеда-БЕЛАЗ”: Часноўскі, Сярдзюк (55 хв. Глеб), Мельнік, Панкавец, Селява, Шчагрыковіч (71 хв. Максімаў), Васькоў, Кібук, Дацэнка, Казанцаў ( 73 хв. Бурко), Платонаў.

Перад заключным матчам першага круга чэмпіяната перад Ігарам Крыўшэнка стаяла даволі цяжкая задача. З аднаго боку трэба тэрмінова паляпшаць сваё становішча ў табліцы і таму абавязкова браць у Наваполацку тры ачкі, з другога – неабходна даць адпачынак лідэрам перад сверхважным дамашнім матчам Лігі Еўропы. Забягаючы наперад, хочацца адзначыць, што перамога над нафтанаўцамі дазволіла аўтазаводцам крыху падабрацца да лідэраў і цяпер ад трэцяга месца нашых землякоў аддзяляе ўсяго чатыры ачкі, ну а чым завяршыцца супрацьстаянне з албанцамі, даведаемся ўжо ў чацверг.

Фініш першага круга

Гульня пачалася з даволі цікавага моманта. На поле выйшлі дзве каманды ў чорна-белай форме і ў некаторых гледачоў магло скласціся ўражанне, што тарпедаўцы гуляюць супраць тарпедаўцаў. На самой справе гаспадары ўжо другі год запар выкарыстоўваюць нехарактэрную  для сябе форму нашых колераў. Ну а пачатак матча аказаўся за жодзінцамі, якія даволі ўпэўненна завалодалі ініцыятывай і пачалі шукаць ключы да варот нафтанаўцаў. Так, Аляксандр Селява рашыўся на далёкі ўдар і толькі бліскучая рэакцыя галкіпера гаспадароў не дазволіла змяніцца першапачатковым лічбам на табло. Але і навапалаччане разлічвалі , зразумела, толькі на перамогу, а таму наша абарона разам з Часноўскім без справы не заставалася. Праўда, асабіста ў мяне склалася ўражанне, што абодва сапернікі ў першую чаргу чакаюць чужых памылак, асцярожнічаюць і дзейнічаюць з аглядкай на тылы. Таму не дзіўна, што футбалісты пайшлі на перапынак пры ліку 0:0.

Унутраная напружанасць завяршылася пасля таго, як на 62 хвіліне аўтазаводцы адкрылі лік. Перад гэтым наш галоўны трэнер, жадаючы змяніць растаноўку сіл на полі на сваю карысць, выпусціў на замену Вячаслава Глеба. Праўда, першы гол быў створаны без яго прамога ўдзелу. Дзмітрый Платонаў адыграўся з Кібуком і Віталь нечакана для сваіх партнёраў па камандзе рашыўся на ўдар з метраў дваццаці. Мабыць, не чакаў гэтага і галкіпер гаспадароў, і таму мяч, як більярдны шар, заляцеў у вароты. Вось пасля гэтага гульня змянілася, бо навапалаччанам прыйшлося адыгрывацца, а значыць, у іх абароне пачалі з’яўляцца свабодныя зоны. Неўзабаве тарпедаўцы павялічылі лік, а прывяла да гэтага дамашняя загатоўка. Атрымаўшы права на штрафны ўдар, за справу ўзяўся Глеб. Ён дакладна навесіў, Сяргей Дацэнка галавой прастрэліў уздоўж варот і, выйшаўшы літаральна хвіліну назад на поле, Аляксандр  Максімаў давёў да лагічнага завяршэння гэтую прыгожую камбінацыю. Гаспадары яшчэ большымі сіламі пайшлі наперад і ў апошнія пятнаццаць хвілін матча нашы землякі стварылі пяць-шэсць стопрацэнтных галявых момантаў, толькі вось рэалізаваць іх, на жаль, не ўдалося. Хочацца спа-дзявацца, што наступны матч стане больш выніковым.

А вось дублёры, на жаль, прайгралі 1:4. Адзіны гол на рахунку Уладзіміра Чарнухі. Нягледзячы на буйное паражэнне, наша моладзь мала ў чым саступала гаспадарам, толькі вось рэалізацыя галявых момантаў аказалася вельмі нізкай.

У наступную нядзелю “Тарпеда-БЕЛАЗ” чакае выезд у Брэст да мясцовага “Дынама”.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Вакцину от гриппа испытали на себе журналисты

Хотите узнать больше? В этот раз сотрудники редакции решили личным примером убедить жодинцев в пользе вакцинации. И дружно, во главе с редактором,  выстроились в 24

Боксеры учатся побеждать так, чтобы не было вопросов

Хотите узнать больше? В начале октября в Минске проходили соревнования среди боксеров-профессионалов. Они включали в себя семь пар рейтинговых поединков и три боя за титул 31

Первыми в кампанию по наведению порядка включились городские коммунальщики

Хотите узнать больше? В городе идет месячник по благоустройству и наведению порядка на земле. Его цель – подготовить город к наступлению зимы, сделать каждый участок 33

Киноформат 18.10.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 21

Важные очки на выезде

Хотите узнать больше? «Торпедо-БЕЛАЗ» с минимальным счетом обыграл на выезде «Гомель». Эта победа позволила автозаводцам остаться на четвертой позиции в турнирной таблице. 26

Твоим теплом земля согрета, мама!

Хотите узнать больше? 13 октября 2017 года государственное учреждение «Жодинский территориальный центр социального обслуживания населения» отпраздновал такое 32