Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Паражэнне за мяжой: тарпедаўцы прайгралі пакуль толькі бітву, а не вайну, бо 9 ліпеня на стадыёне “Тарпеда” адбудзецца матч у адказ

Паражэнне за мяжой: тарпедаўцы прайгралі пакуль толькі бітву, а не вайну, бо 9 ліпеня на стадыёне “Тарпеда” адбудзецца матч у адказ

I кваліфікацыйны раунд Лігі Еўропы 2015-16 гг, г. Цірана (Албанія), стадыён Кемал Стэфа, “Кукесі” Албанія – “Тарпеда-БЕЛАЗ” Беларусь – 2:0. Галы: 9 хв. Карыёка – 1:0, 54 хв. Пейіч – 2:0.

“Тарпеда-БЕЛАЗ”: Сцяпанаў, Бурко, Мельнік, Дацэнка, Панкавец, Сярдзюк (79 хв. Селява), Максімаў, Канцавы (67 хв. Васькоў), Яцкевіч, Глеб, Платонаў (75 хв. Матвеенка).

Вось і дачакаліся прыхільнікі аўтазаводцаў вяртання нашай каманды ў Лігу Еўропы. Толькі вось вынік першага матча прынёс ім адны расчараванні. Сапернікам нашых землякоў стаў срэбраны прызёр трох апошніх чэмпіянатаў Албаніі – клуб “Кукесі” з аднаіменнага горада. Два гады назад гэтая каманда даволі гучна пашумела ў Еўропе, прайшоўшы тры першыя раунды ў Лізе Еўропы. У гэтым міжсезонні, а ў Албаніі чэмпіянат праходзіць па сістэме “восень-вясна”, клуб значна аднавіў склад. Так, новым галоўным трэнерам “Кукесі” быў прызначаны бразільскі спецыяліст Марсела Троісі, разам з ім з’явіліся і пяць яго суайчыннікаў-гульцоў. Чэмпіянат у гэтай краіне яшчэ не стартаваў, і таму сапернік жодзінцаў праводзіў перадсезонны збор у Аўстрыі, дзе правёў шэраг спарынгаў з клубамі Венгрыі, Румыніі і Аўстрыі.

Акрамя гэтага, хочацца адзначыць, як мне ўдалося даведацца ад мясцовых калег, лепшыя гульцы “Кукесі” атрымліваюць такі заробак, які не сніўся большасці футбалістаў у Беларусі. І гэта не апраўданне, а толькі канстатацыя факта: у Албаніі, нягледзячы на нізкі ўзровень развіцця краіны, футбол развіваецца на прафесіянальным узроўні.

На жаль, убачыць семнадцацітысячны горад Кукес і мясцовы стадыён тарпедаўцам не ўдалося, бо ФІФА не дала дазвол на правядзенне там Лігі Еўропы, і матч з жодзінцамі праходзіў у сталіцы Албаніі на галоўным стадыёне краіны. Праўда, яго вонкавы выгляд, як і стан унутранных памяшканняў пакідалі сумныя ўраджанні. Шчыра кажучы, наш “Тарпеда” ў параўнанні з ім – сапраўдны “Уэмблі”. За суткі да матча нашы землякі правялі тут трэніроўку і толькі стан газону, калі не ўлічваць змены, выкліканыя прайшоўшым крыху раней моцным ліўнем, не выклікаў прэтэнзій.

Гульня сабрала каля двух тысяч гледачоў і гэта пры даволі высокім кошце квіткоў, так, самы дарагі, пры пераліку на нашы грошы, – 250 тысяч рублёў. Дабраліся да далёкай Албаніі і заўзятары аўтазаводцаў, і хоць іх прыехала няшмат, але чуваць іх было.

Што датычыцца самаго матча, то, дзякуючы роднай Белтэлерадыёкампаніі, усе жадаючыя мелі магчымасць назіраць за ім  па тэлебачанню ў прамой трансляцыі. На жаль, прагляд не прынёс станоўчых эмоцый. Гэта паражэнне асабіста мне бачыцца  яшчэ больш крыўдным, калі ўлічваць, што сапернік, як кажуць, быў па зубах. Наш трэнерскі штаб сабраў даволі шмат звестак аб “Кукесі”, і , як прызнаўся мне Ігар Крыўшэнка, гаспадары яго нічым не здзівілі. На першых хвілінах албанцы паспрабавалі напужаць нашых футбалістаў, але гэта ім не ўдалося. А вось стаўка на хуткі гол спрацавала, і, што ўдвая больш крыўдна: да іх поспеху прывёў літаральна першы небяспечны момант. Здавалася, тарпедаўцам ужо ўдалося ліквідаваць пагрозу пасля розыгрышу албанцамі штрафнога, але мяч адскочыў да аднаго з бразільцаў і яго ўдар аказаўся не толькі моцным, але і галявым. Пасля забітага мяча “ Кукесі” палічылі за лепшае аддаць ініцыятыву аўтазаводцам і спадзявацца на хуткія контратакі і майстэрства свайго лепшага бамбардыра, ледзь не двухмятровага  харвата Пейіча. Дарэчы, галкіперам гаспадароў з’яўляецца малдаванін Стажыла, рост якога два метры чатыры сантыметры. Менавіта ён выратаваў сваю каманду пасля стрэла Максімовіча, а ў выпадку з ударам Платонава, яму на дапамогу прыйшла папярэччына ўласных варот. У гэтыя хвіліны здавалася, што аўтазаводцам трэба яшчэ крыху паднажаць і ўсё будзе добра. На жаль, не атрымалася.

У перапынку не пакідалі думкі аб тым, што такога саперніка можна і трэба перамагаць. Мабыць, з такімі думкамі на другі тайм выходзілі і нашы землякі, але рэаліі выйшлі іншымі. І на гэты раз ракавой для жодзінцаў стала дзевятая хвіліна. У метрах трыццаці ад нашых варот быў прызначаны штрафны ўдар, які бездакорна выканаў Пейіч і адразу пабег раздзяліць поспех з усёй албанскай лаўкай запасных. Астатні час тарпедаўцы спрабавалі хоць зменшыць розніцу ў ліку, але ўсё дарэмна. Гаспадарам удавлася нейтралізаваць памкненні Глеба і кампаніі. Можна адзначыць, што, на жаль, ні воднага, па-сапраўднаму галявога моманта нашым футбалістам стварыць не ўдалося, ну а гаспадароў лік на табло цалкам задавальняў.

Але тарпедаўцы прайгралі пакуль толькі бітву, а не вайну, бо 9 ліпеня на стадыёне “Тарпеда” ў 19 гадзін адбудзецца матч у адказ. І ў нашых землякоў будзе 90 хвілін, каб вырваць у албанцаў шчаслівы білет у другі кваліфікацыйны раунд Лігі Еўропы. Так што, да сустрэчы на стадыёне.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Домой с серебром

Хотите узнать больше? Пожарный из Жодино Евгений Алексиевич завоевал на чемпионате мира по самбо и боевому самбо серебряную медаль 18

Куда сдать стеклобой?

Хотите узнать больше? С таким вопросом читатели не раз обращались к нам. А потому мы побывали в пунктах приема вторсырья, чтобы рассказать, куда же можно сдать ветошь, 23

Фотовыставка корреспондента ТАСС-БелТА открылась в Жодино

Хотите узнать больше? Валерий Алешкевич родился в Жодино, работал на БЕЛАЗе 35

«Сердец высокая волна»

Хотите узнать больше? 17 ноября 2017 года ГУ «Жодинский территориальный центр социального обслуживания населения» распахнул свои двери для гостей из соседнего города 28

100 лет Великой Октябрьской социалистической революции

Хотите узнать больше? Накануне 7 ноября в клубе ОАО «Кузнечный завод тяжелых штамповок» прошло торжественное собрание 46