Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

18 і 19 ліпеня жодзінцаў чакае гульня у гасцях

Нягледзячы на цудоўнае летняе надвор’е, у чэмпіянаце Беларусі па футболу запланаваны ледзь не двухтыднёвы перапынак. І прычына для гэтага вельмі істотная. Сборныя каманды праводзяць афіцыйныя і таварыскія матчы. Так, маладзёжная зборная Беларусі спачатку з мінімальным лікам 0:1 у гасцях прайграла родапачынальнікам футбола зборнай Англіі, а потым, ужо пры падтрымцы сваіх гледачоў, у Слуцку выясняла адносіны з равеснікамі з Расіі. Вынік сустрэчы – 0:3 на карысць гасцей.

А вось галоўная дружына Беларусі ў рамках кваліфікацыі да чэмпіяната Еўропы на газоне “Барысаў-Арэны” прымала аднаго з лідэраў сусветнага футбола – каманду Іспаніі. Мабыць, высокі статус саперніка дапамог упершыню за апошнія гады сабраць аншлаг на стадыёне. А сам матч атрымаўся вельмі цікавым і трымаў у напружанні гледачоў да апошніх хвілін. Нягледзячы на паражэнне – 0: 1, футбалісты нашай зборнай пакідалі поле пад апладысменты, атрыманыя за самааданасць і вытрымку.

18 і 19 ліпеня жодзінцаў чакае гульня у гасцях

Тым часам тарпедаўцы пасля двух паражэнняў запар атрымалі час, каб зрабіць работу над памылкамі, разабрацца ў прычынах уласных няўдач ды і проста шчырай мужчынскай размовы. Хочацца спадзявацца, што станоўчыя вынікі заўзятары аўтазаводцаў убачаць ужо ў бліжэйшых гульнях. Дарэчы, пасля гэтага невялікага перапынку нашых футба-лістаў чакае вельмі шчыльны графік. Так, пасля дамашняга матчу з  “Мінскам” 17 чэрвеня, нашых землякоў у панядзелак, 22 чэрвеня, чакае паедынак у гасцях супраць мікашэвіцкага “Граніта”, а яшчэ праз чатыры дні ў Жодзіна гульня з Віцебскам. Хочацца звярнуць увагу на яшчэ адну вельмі важную дэталь. У наступны панядзелак у штаб-кватэры УЕФА адбудзецца жэраб’ёўка двух першых раўндаў Лігі Чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. У гэтым годзе дадзенае мерапрыемства прыцягне асаблівую ўвагу ў нашым горадзе, бо праз пяць год “Тарпеда- БЕЛАЗ” зноў прыме ўдзел у Лізе Еўропы, дзе будзе стартаваць з першага кваліфікацыйнага раўнда. У якасці патэнцыяльных сапернікаў нашых землякоў 52 каманды з усёй Еўропы, пачынаючы з Гібралтара, Андоры, Сан-Марына і Фарэрскіх астравоў і заканчваючы калектывамі Казахстана, Азербайджана, Грузіі, Арменіі і Прыбалтыкі. Матчы першага раўнда пройдуць другога і дзевятага ліпеня.

А тым часам, на мінулым тыдні ў будынку Асацыяцыі “Беларускай федэрацыі футбола” адбылася жэраб’ёўка 1/16 Кубка Рэспублікі Беларусь 2015/2016 гадоў. Сапернікам тарпедаўцаў стаў дэбютант першай лігі – “Орша”. Пераможца гэтай дуэлі будзе вызначаны па суме двух матчаў – 18 і 19 ліпеня жодзінцаў чакае гульня у гасцях, а першага ці другога жніўня аўтазаводцы прымуць аршанцаў на сваім полі.

Свае трэніровачныя будні нашы землякі планавалі разбавіць спарынгам, але, на жаль, у апошні момант сапернік адмовіўся, а знайсці замену часу не хапіла, таму прыйшлося задаволіцца двухбакоўкай. Ігар Крыўшэнка разам са сваім трэнерскім штабам раздзяліў гульцоў на дзве каманды. Умоўна першыя нумары аказаліся мацней – 2: 0. Галы на рахунку Аляксандра Селявы і Дзмітрыя Платонава. І напрыканцы весткі з лазарэту. Поўнасцю аднавіўся пасля траўмы Вячаслаў Глеб, а вось Дзмітрыя Шчагрыковіча з-за надрыву ікраножнай мышцы мы на полі здолеем убачыць не раней чым праз месяц.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Вакцину от гриппа испытали на себе журналисты

Хотите узнать больше? В этот раз сотрудники редакции решили личным примером убедить жодинцев в пользе вакцинации. И дружно, во главе с редактором,  выстроились в 20

Боксеры учатся побеждать так, чтобы не было вопросов

Хотите узнать больше? В начале октября в Минске проходили соревнования среди боксеров-профессионалов. Они включали в себя семь пар рейтинговых поединков и три боя за титул 30

Первыми в кампанию по наведению порядка включились городские коммунальщики

Хотите узнать больше? В городе идет месячник по благоустройству и наведению порядка на земле. Его цель – подготовить город к наступлению зимы, сделать каждый участок 28

Киноформат 18.10.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 21

Важные очки на выезде

Хотите узнать больше? «Торпедо-БЕЛАЗ» с минимальным счетом обыграл на выезде «Гомель». Эта победа позволила автозаводцам остаться на четвертой позиции в турнирной таблице. 25

Твоим теплом земля согрета, мама!

Хотите узнать больше? 13 октября 2017 года государственное учреждение «Жодинский территориальный центр социального обслуживания населения» отпраздновал такое 30