Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Таму, хто прыйдзе ў добрым настроі, білет не патрэбны!»

11 студзеня, у нядзелю, а 16.00 у Палацы культуры Беларускага аўтамабільнага завода адбудзецца дабрачынны канцэрт хрысціянскага гурта «Рыбы».
Рок-музыкі, што спяваюць аб любові да Бога, запрашаюць усіх на сваё выступленне і гавораць: «Таму, хто прыйдзе ў добрым настроі, білет не патрэбны!»
Год таму ў касцёле Фацімскай Божай Маці ў Жодзіне была прэзентавана першая кружэлка гурта «Рыбы» з назвай «Захапляюся». Гэта сапраўдная сучасная музыка з гітарнымі рыфамі, выразным барабанным рытмам і вельмі прыгожымі галасамі салістак евангелізацыйнага праекта. Беларускамоўны хрысціянскі праект «Рыбы» ужо вядомы і ў Беларуі, і за яе межамі.
«Таму, хто прыйдзе ў добрым настроі, білет не патрэбны!»

- За плячыма ва ўдзельнікаў праекта досвед не аднаго евангелізацыйнага канцэрта. У 2014 годзе «Рыбы» ладзілі канцэрт на агульнабеларускім спатканні моладзі ў Івянцы, дыяцэзіяльным спатканні моладзі ў Гродне, Браславе. Гурт ладзіў евангелізацыйныя канцэрты ў ва многіх парафіях Беларусі, а таксама двойчы наведаў вязніцу ў Воршы, спяваў для вязняў ў Магілёве і ў хуткім часе дасць канцэрт у вязніцы ў Віцебску. Гэта ўсё дабрачынныя, евангелізацыйныя імпрэзы, на якіх маладыя хлопцы і дзяўчаты дзеляцца ўласным пазнаннем Бога. Неаднойчы на канцэртах у вязніцы прысутнічаў біскуп віцебскі Алег Буткевіч. Дарэчы, гэта з ініцыятывы яго эксцэленцыі адбудзецца выступленне ў віцебскай вязніцы, - кажа ксёндз Міхаіл Цвячкоўскі, пробашч касцёла Фацімскай Божай Маці, які з’яўляецца духоўным кіраўніком евангелізацыйнага праекта «Рыбы».
У складзе гурта - таленавітыя спевакі і музыканты. Усе яны студэнты і жывуць у розных гарадах Беларусі і нават па-за яе межамі. 11 студзеня праект «Рыбы» можа паслухаць кожны жадаючы. Тым больш, што уваход свабодны.
«Таму, хто прыйдзе ў добрым настроі, білет не патрэбны!»
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Олимпиада по учебным объектам продолжается

Хотите узнать больше? В текущем учебном году третий этап республиканской олимпиады по учебным предметам проводился с 8 по 12 января. В Жодино традиционно состоялось 31

За криминальный бизнес решены воли на 10 лет

Хотите узнать больше? Высшее юридическое образование не спасло  от наказания 25-летнего жодинского сбытчика особо опасных психотропных веществ и его 24-летнего 27

Минщина отметила юбилей

Хотите узнать больше? Торжественное мероприятие, посвященное 80-летию со дня образования Минской области, состоялось во Дворце Республики. В зале присутствовали 30

Горисполком зовет жодинцев поучаствовать в коллективном обсуждении

Хотите узнать больше? Жодинский городской исполнительный комитет (далее – горисполком) приглашает жителей города Жодино принять участие в обозрении и обсуждении 30