Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сярэбраны сюрпрыз маладых футбалістаў

Мабыць, не ўсе ведаюць, што ў структуру футбольнага клуба “Тарпеда-БЕЛАЗ”, акрамя асноўнага і дубліруючага склада, уваходзяць чатыры каманды груп падрыхтоўкі (1995-1999 г.н.). Яны таксама праводзяць свае спаборніцтвы по сістэме восень-вясна. І, зразумела, што юнакам з нашага невялікага горада, а менавіта жодзінскія маладыя футбалісты складаюць пераважную большасць, цяжка змагацца з сапернікамі вялікіх мегаполісаў. Але яны, нягледзячы ні на што, гуляюць.

Так, самыя малодшыя гульцы 1999 г.н. (трэнер Д.Н.Дзігілевіч) занялі 13-е месца, апярэдзіўшы сапернікаў з Бабруйска і Наваполацка, юнакі 1998 г.н. (трэнер У.Г.Барбарыч) размясціліся на 7-м месцы, такім чынам, яны аказаліся вышэй у табліцы, чым іх равеснікі з Магілёыв, Гродна, Брэста, Віцебска, Мазыра, Бабруйска, Наваполацка.

Дарэчы, лепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі ў гэтым узросце с 30 забітымі мячамі стаў тарпедавец Уладзіслаў Цурко. Футбалісты нашага клуба 1997 г.н. (трэнер М.Д.Русак) размясціліся на 14-м месцы, а вось юнакі старэйшай ліцэнзіённай групы 1995-96 г.н. (трэнеры А.С.Міхайлаў і А.А.Ягур) прыпаднеслі прыемны і нават крыху нечаканы сюрпрыз. Саступіўшы толькі камандзе ФК “Гомель”, маладыя аўтазаводцы занялі другое месца. Згадзіцеся, гэта дарагога каштуе, і, трэба адзначыць, гэта першы такі поспех юных футбалістаў нашага горада за ўсю суверэнную гісторыю. Цікава, што ў першым крузе маладыя тарпедаўцы атрымалі сем перамог, пяць паражэнняў і адзін матч завяршылі ўнічыю, а вось вясенне-летнюю палову чэмпіянату правялі на ўра – толькі па адным паражэнні і нічыей і адзінаццаць (!) вікторый. Менавіта ўпэўненае праходжанне другога круга дазволіла нашым землякам спачатку падабрацца да лідзіруючай групы каманд, а потым і апярэдзіць усіх акрамя “Гомеля”.

Рашаючы і, можна смела сказаць, лёсавызначальны матч аўтазаводцы праводзілі супраць аднаго з прэтэндэнтаў на медалі сталічнага “РЦАП-СКВІЧ”. Трэба адзначыць, што “Тарпеда-БЕЛАЗ” патрэбна былы толькі перамога і яны яе заваявалі – 4:1. А ў перапынку матча з “Шахцёрам” хлопцы атрымалі вялікую порцыю апладысментаў, заслужаныя дыпломы і медалі, а таксама прыгожы кубак. Узнагароды з рук дырэктара клуба Міхаіла Хлуса і начальніка аддзела маладзёжнага футбола Вадзіма Бразоўскага атрымалі трэнеры Аляксей Міхайлаў і Аляксандр Ягур, трэнер-урач Аляксандр Дзікавіцкі і футбалісты Аляксандр Мінко, Уладзіслаў Кнацько-Штэрк, Уладзімір Чарнуха, Дзяніс Гардзяюк, Філіп Палякоў, Яўген Смаль, Віталь Макараў, Максім Чарнуха, Аляксандр Пузевіч, Мацвей Баранаў, Дзмітрый Рымчонак, Аляксей Баўтрук, Яўген Абрамовіч, Максім Цітко, Яраслаў Гірс, Дзмітрый Грыгаровіч, Максім Асаёнак, Іван Шымбарэцкі і Арцём Тамашэўскі. Нельга абыйсці і першых трэнераў гульцоў, якім трэба падзякаваць за падрыхтоўку, а ў Жодзіне гэта Міхаіл Русак і Леанід Хрыпач, і асабліва адзначыць вялікі ўклад трэнера дубля “Тарпеда-БЕЛАЗ” Сяргея Ярмоленка, бо ўжо два гады большасць футбалістаў гэтай каманды трэніруюцца пад яго кіраўніцтвам. Ну а нам застаецца чакаць новых перамог.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Киноформат 15.11.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 16

Пришло время подводить итоги месячника по благоустройству

Хотите узнать больше? Закончился октябрь, и пришло время подводить итоги месячника по благоустройству, целью которого было подготовить город к наступлению зимы, сделать 23

Задача со звездочкой, или Как воспитывают будущих чемпионов в Жодино

Хотите узнать больше? Воспитанники жодинской спортшколы победили в республиканской спартакиаде ДЮСШ. Как живет спортивная школа, узнавали корреспонденты МЛЫН.BY. 27

Международный конкурс искусств «Хрустальный василек»

Хотите узнать больше? Юная жодинская певица Елизавета Мея заняла первое место в международном конкурсе искусств «Хрустальный василек» 23

«Даруем добры настрой»

Хотите узнать больше? С давних времен песня объединяет людей разных национальностей. Петь обозначает «открывать душу», поднимать настроение, настраиваться на позитивную 15

Детский сад «Солнышко» – это первая очередь учебно-педагогического комплекса, вторая – строительство школы в восьмом микрорайоне

Хотите узнать больше?   Новый, оборудованный в соответствии с современными требованиями, детский сад открыли в Жодино 3 ноября. Это уже 14-е по счету учреждение 152