Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Матч “Тарпеда-БелАЗ” – “Нёман” скончыўся ўнічыю

5 кастрычніка, Жодзіна, ст-н “Тарпеда”, 1400 гледачоў, суддзя – А.Мурашкевіч (Наваполацк), “Тарпеда-БелАЗ” Жодзіна – “Нёман” Гродна – 0:0.

“Тарпеда-БелАЗ”: Хамутоўскі, Чалядзінскі, Панкавец, Селява, Глеб (71 хв., Гезалян), Лявіцкі (46 хв., Міньяна), Шчагрыковіч, Хагуш, Яцкевіч, Васькоў (63 хв., Альсіна), Казанцаў.

Матч “Тарпеда-БелАЗ” – “Нёман” скончыўся ўнічыю

Дзве перамогі аўтазаводцаў запар, тым больш над БАТЭ, па ўсіх раскладах павінны былі значна павысіць цікаўнасць да гэтага паядынку ў Жодзіне, і я шчыра спадзяваўся, што гледачоў на стадыёне, нягледзячы на восеньскае надвор’е, прыбавіцца. На жаль, рэаліі аказаліся іншымі: толькі крыху больш тысячы заўзятараў гульні нумар адзін завіталі ў суботу на стадыён “Тарпеда”. Што тут казаць, шкада, бо падтрымка нашым футбалістам у такім прынцыповым матчы была неабходна.

Так склалася, што тарпедаўцы ўжо трэці год запар не могуць перамагчы “Нёман”, а ў вочных сустрэчах і наогул цікавая сітуацыя. Сапернікі правялі ўжо трыццаць паядынкаў, з якіх па дзесяць раз перамагаў адзін з клубаў, і яшчэ дзесяць раз былі зафіксаваны нічыйныя вынікі. Ледзь не абсалютная раўнавага і ў розніцы мячоў – 35:34 – на карысць жодзінцаў. Да таго ж і ў гэтым сезоне абедзве гульні “Нёмана” і “Тарпеда-БелАЗ” завяршаліся з аднолькавым нічыйным лікам – 1:1. Забягаючы наперад, з мірам разышліся каманды і на гэты раз.

Ігар Крыўшэнка выставіў на матч мабільны склад з двума нападаючымі – Васьковым і Глебам. Яго візаві Сяргей Саладоўнікаў аказаўся гатоў і да такога развіцця падзей. Атакуючыя дзеянні абодвух клубаў натыкаліся на шчыльную абарону сапернікаў. Галявыя моманты таму можна было пералічыць на пальцах адной рукі. На ўдар Шчагрыковіча, ліквідаваны галкіперам Чэрнікам, і сольны праход Глеба госці адказалі недакладным ударам з добрай пазіцыі Зубовіча і спыненым Казанцавым выхадам Савіцкага сам-на-сам з Хамутоўскім.

Другі тайм не змяніў малюнак гульні. Пазіцыйныя атакі гаспадароў натыкаліся на эшаланаваную абарону гродзенцаў, а дзе і яна давала збоі, выручаў партнёраў па камандзе Чэрнік. Контрвыпады “Нёмана” былі вострымі. Эссаме прамарудзіў з ударам, загубіўшы такім чынам рэальны момант адкрыць лік. А са стрэлам Савіцкага цудоўна справіўся Хамутоўскі. Выхад на поле іспанскіх легіянераў, якіх з радасцю сустрэлі трыбуны, крыху ажывіў гульню, але гэта не змяніла ў цэлым нічыйны ход развіцця падзей. Таму лік на табло пасля фінальнага свістка суддзі трэба прызнаць лагічным.

Не здолелі паполніць ачковы баланс дублёры, прайграўшыя, на жаль, свой матч – 1:2. Адзіны мяч у жодзінцаў на рахунку Яўгена Карпекі.

Наступны матч “Тарпеда-БелАЗ” правядзе 20 кастрычніка ў Мінску супраць сталічнага “Дынама”. Паўза ў чэмпіянаце выклікана матчамі зборных. Так, 15 кастрычніка ў аўторак нацыянальная зборная Беларусі ў Жодзіне сустрэнецца з камандай Японіі. Пачатак у 15 гадзін 15 хвілін.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Киноформат 18.10.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 19

Важные очки на выезде

Хотите узнать больше? «Торпедо-БЕЛАЗ» с минимальным счетом обыграл на выезде «Гомель». Эта победа позволила автозаводцам остаться на четвертой позиции в турнирной таблице. 23

Твоим теплом земля согрета, мама!

Хотите узнать больше? 13 октября 2017 года государственное учреждение «Жодинский территориальный центр социального обслуживания населения» отпраздновал такое 27

«Белазовский аккорд» соберет исполнителей, которые будут петь по-своему, а не подражать другим исполнителям

Хотите узнать больше? 21-22 октября в Жодино в шестнадцатый раз пройдет ежегодный республиканский конкурс молодых эстрадных исполнителей «Белазовский аккорд». Накануне 45

Легкоатлеты из Жодино пробежали дистанцию 21 километр

Хотите узнать больше? В минувшем месяце легкоатлеты из Жодино принимали участие в XXXI  республиканском легкоатлетическом пробеге любителей бега «Аматар»  – 28

Руководители участвовали в марафоне. Педагогическом…

Хотите узнать больше? В Жодино в формате областного мероприятия прошел VII педагогический марафон руководящих работников системы образования «Компетентностный подход в 31