Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Тарпеда-БелАЗ» згуляў з «Шахцёрам»

«Тарпеда-БелАЗ» згуляў з «Шахцёрам»

15
верасня, Салігорск, ст-нБудаўнік”, 1450 гледачоў, суддзяА.Чарапнёў (Бабруйск), “ШахцёрСалігорск – “Тарпеда-БелАЗ” – 1:0. Гол: 24 хв., Рыас – 1:0.

Тарпеда-БелАЗ”: Сцяпанаў, Чалядзінскі, Міняна, Панкавец, Сучкоў (46 хв., Казлоў), Селява, Глеб (62 хв., Гезалян), Шчагрыковіч, Яцкевіч, Казанцаў, Мельнік (80 хв., Васькоў).

Вось і пачаўся другі этап чэмпіянату Беларусі па футболу. Нагадаем, што тарпедаўцы паспяхова вырашылі задачу-мінімум, трапіўшы ў першую шасцёрку, і ўжо ні ў якім выпадку не займуць выніковае месца ніжэй шостага. А цяпер нашы землякі ў двухкругавым турніры пазмагаюцца з камандамі верхняй часткі табліцы.

Дзякуючы календару ў 23 туры аўтазаводцаў чакаў ваяж да лідэра чэмпіянату – салігорскага “Шахцёра”. У гэтым сезоне сапернікі ўжо сустракаліся тройчы, ва ўсіх выпадках перамаглі гарнякі – у чэмпіянаце 0:3 і 1:2, па пенальці ў кубкавай гульні. Ці пераломяць непрыемную для сябе традыцыю жодзінцы, на гэта пытанне павінен быў адказаць матч.

Крыху нечакана для заўзятараў “Тарпеда-БелАЗ” месца ў варотах заняў Раман Сцяпанаў, замест атрымаўшага невялікае пашкоджанне Ва-сіля Хамутоўскага. Што датычыцца іншых гульцоў стартавага складу, то амаль усё было даволі прадказуема. З першых хвілін сапернікі ўключылі даволі вялікія хуткасці, і мяч рэдка затрымліваўся ў цэнтры поля. Гаспадары, што, дарэчы, даволі характэрна для “Шахцёра”, спадзяваліся на хуткі гол. Такая тактыка часта прыносіла гарнякам плён. Тарпедаўцы ў сваю чаргу шукалі шчасця ў вострых контрвыпадах. Аргументы гаспадароў у першай палове гульні аказаліся больш важкімі. Калі стартавы націск “Шахцёра” завяршыўся, жодзінцы… прапусцілі гол. Да іх поспеху прывялі два запар вуглавыя ля нашых варот. Пасля розыгрышу першага з іх сітуацыю выратаваў Сцяпанаў, а пасля другога нашы футбалісты пакінулі ля дальняй бэлі адзінокага Рыаса, і той  па-майстэрску замкнуў прастрэл партнёра. Усё, што здолелі супрацьпаставіць гэтаму галявому моманту аўтазаводцы, гэта стрэл Чалядзінскага ў каркас варот.

Атрымаўшы значную порцыю крытыкі і дзельныя саветы ад трэнерскага штаба, тарпедаўцы пасля перапынку паказалі даволі змястоўны футбол з вялікай колькасцю створаных момантаў. На жаль, да гола ў адказ яны не прывялі. Некалькі разоў свайго галкіпера выратоўвалі, падстрахоўвачы яго, абаронцы салігорцаў. Чалядзінскі другі раз у матчы трапіў у папярэчыну, а ўдар Шчагрыковіча прыйшоўся ў бэлю. Цяпер ужо гарнякі спрабавалі лавіць тарпедаўцаў на контратаках, і іх прыхіль-нікам таксама было ад чаго хапацца за галаву. Матч да апошняга трымаў у напружанні ўсіх яго ўдзельнікаў. На жаль, жодзінцы саступілі з мінімальным лікам – 0:1. Шчыра кажучы, па гульні яны заслугоўвалі хаця б нічыю. Але не забіваючы, поспеху не будзе.

Пасля 23 тура табліца першай шасцёркі выглядае наступным чынам.

Дубліруючы склад “Тарпеда-БелАЗ” свой матч з “Шахцёрам” у панядзелак прайграў з лікам 0:4.

А ўжо ў суботу 21 верасня на сваім полі аўтазаводцы будуць прымаць “Гомель”. Пачатак матча а 16 гадзіне. Так што да сустрэчы на футболе.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Жодинский отдел образования возглавила Ольга Голобородова

Хотите узнать больше? Начальником отдела образования, спорта и туризма Жодинского горисполкома назначена Ольга Голобородова. 1 июля на заслуженный отдых ушла начальник 26

Золотой юбилей встретила семья Климантович

Хотите узнать больше? Пятьдесят лет назад, 16 сентября 1967 года, в Березовском сельсовете Витебской области, родилась семья Климантович. В день свадьбы Николай Рафаилович 27

ОДО «Белавтозапчасть» единственное в Беларуси готовит специалистов изготовливающих холоднодеформированные трубы

Хотите узнать больше? Сегодня ОДО «Белавтозапчасть» – изготовитель гидроманипуляторов, гидроцилиндров, трубы бесшовной холоднодеформированной. Среди потребителей продукции 29

Беседы о вечном 16.06.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 18

На КЗТШ трудятся люди особой закалки

Хотите узнать больше? В выходные машиностроители отметят профессиональный праздник. К этому событию готовятся тщательно. Чтобы праздничные мероприятия прошли масштабно и 30