Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Беларускі дэтэктыў у кантэксце сусветнага дэтэктыву: ад Эдгара По да Уладзіміра Караткевіча

Дэтэктыўная літаратура – творы, у якіх апавяданне ў якіх звязана з раскрыццём нейкай тайны, злачынства. Пачынальнікам гэтага жанру лічыцца амерыканскі пісьменнік Эдгар По (“Забойства на вуліцы Морг”), з лёгкай рукі ці пяра якога жанр набыў сусветную папулярнасць. Такія майстры дэтэктыву, як А. Конан-Дойль, А.Крысці, Ж. Сіменон, Дж. Чэйз, Р. Стаут і іншыя карыстаюцца бесперапынным попытам у чытачоў нашай бібліятэкі. Дарэчы, 36% штодзённай кнігавыдачы на абанеменце складаюць менавіта кнігі крымінальнай тэматыкі, і, што характэрна, немалую долю на сучасным этапе прыпадае на творчасць беларускіх пісьменнікаў. Менавіта іх творчасці і прысвечана выстава да Дня беларускага пісьменства “Беларускі дэтэктыў у кантэксце сусветнага дэтэктыву”.

Беларускі дэтэктыў у кантэксце сусветнага дэтэктыву: ад Эдгара По да Уладзіміра Караткевіча

Нашым першапраходцам у гэтым літаратурным напрамку называюць Уладзіміра Караткевіча, чый талент раскрыўся ў гістарычным накірунку. Уладзімір Сямёнавіч паэтызаваў гісторыю, жывапісаў не толькі займальнасць падзей, але і нацыянальны характар, сапраўднае жывое жыццё народа. Створанае ім – гэта вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, у фармаванне гістарычнай свядомасці нашага народа. Блукаючы за ім па “Чорным замку Альшанскім” ці ўцякаючы ад “Дзікага палявання караля Стаха”, не раз адчуваеш заміранне сэрца ад жаху і прыгод. І заўсёды карцее выведаць тайну і спасцігнуць сэнс узаемасувязі гістарычных падзей.

Гістарычным дэтэктывам захапіліся на сучасным этапе многія беларускія пісьменнікі, і гэта адзін з дзейсных сродкаў вызваць у чытача цікавасць да гісторыі сваёй краіны праз эмацыянальны, жывы, захапляльны аповед мастацкага твору.

Так, героям Людмілы Рублеўскай, якая спалучае ў сваёй прозе гістарычны і дэтэктыўны жанры, даводзіцца разгадваць таямніцы беларускай гісторыі, рабіць складаны выбар паміж здрадай і подзвігам. У рамане “Золата забытых магіл” дзеянне адбываецца паралельна ў часы паўстання Кастуся Каліноўскага і ў наш час, лёс філосафа і паўстанца XIX ст. Вінцэся Рашчынскага пераплятаецца з лёсам настаўніцы гісторыі адной з сучасных мінскіх гімназій.

У аповесці “Сэрца мармуровага анёла” чорная жамчужына каралевы Боны апынаецца ў руках дзівакаватага вартаўніка правінцыйнага музея і сталічнай мастацтвазнаўцы Касі. А гераіня аповесці “Пярсцёнак апошняга імператара” маладая паэтка Магда спазнае трагічную і гераічную гісторыю свайго роду, які выяўляецца каралеўскім.

Вольга Тарасевіч з’яўляецца аўтарам больш 20 кніг – вострасюжэтных дэтэктываў, раследванне якіх нязменна прысвечана артэфакту – прадмету мастацтва. На выставе прадстаўлены дзве яе кнігі на рускай мове “Плачущий ангел Шагала” і “Крест Евфросинии Полоцкой».

Аўтар палітычнага дэтэктыву Сяргей Трахімёнак у раманах “Записки чёрного полковника” ці “Диалектика игры” прадстаўляе чытачу ўвесь набор інтрыг, злачынстваў і тайн. Не ўступае раманам і яго твор “Чаша Петри, или русская цивилизация: генезис и проблемы выживания”, які можна аднесці да навуковых дэтэктываў. Хочацца адзначыць, што ён доктар юрыдычных навук, прафесар, піша вельмі цікава, прыводзячы мноства фактаў, узбагачаючы багаж ведаў чытача.

Аповесці, апавяданні і нарысы С.Трахімёнка, якія ўвайшлі ў яго кнігу “Эхо забытой войны” хоць і не адносяцца да дэтэктыўнага жанру, абставіны, у якіх героі ўвесь час знаходзяцца на грані жыцця і смерці, робяць іх не менш цікавымі і захапляючымі.

Аўтар раманаў “Вам задание”, “За секунду до выстрела”, “Следствие продолжается”, “Финал Краба”, “Последний герой”, “Свадьбы не будет”, “Смертники”, “Рискованная игра”, “Тайна овального кабинета” Мікалай Чаргінец таксама адзін з самых запатрабаваных беларускіх пісьменнікаў дэтэктыўнага жанру на сучасны момант. Шматразовы пераможца рэспубліканскіх літаратурных конкурсаў “Мая міліцыя” Міністэрства ўнутраных спраў БССР, Саюза пісьменнікаў і Саюза журналістаў БССР. За рознапланавыя дасягненні ў галіне культуры і навукі ў 1998 годзе ўнесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Лёсы герояў яго дэтэктыўных твораў захапляюць ужо з першых радкоў, развіваюцца дынамічна і востра, бо Мікалай Іванавіч, адпрацаваўшы ў органах унутраных спраў і раскрыўшы не адно злачынства, дасканальна ведае гісторыі і сюжэты, пададзеныя самім жыццём.

Анатоль Рэзановіч таксама мае сваіх прыхільнікаў сярод чытачоў бібліятэкі. Яго дэтэктывы можна аднесці да глыбокамаральных, у прыватнасці раман “Отшельник”, дзе сюжэт ахоплівае больш за паўстагоддзя жыцця простага палескага жыхара Сцяпана Лосіча. Ён зрабіўся адшэльнікам не па сваёй волі. Звышсакрэтны груз, які пад страхам смерці яго абавязалі сцерагчы, аказаўся вельмі цяжкім іспытам для яго душы. Дзеянне ў рамане разгортваецца на фоне гістарычных падзей у Беларусі ў 1930-1980-я гады. А вось дзеянне яшчэ аднаго рамана Анатоля Рэзановіча “Варшавский экспресс”адбываецца ў наш час у Польшы, Расіі, Беларусі. Галоўны герой, мінскі прадпрымальнік, камандыраваны ў Варшаву, становіцца мімавольным сведкам аграблення. Яму выпадкова дастаецца рэчмяшок з грашыма. За героем пачынаецца нябачнае паляванне. Да яго падсылаюць дзяўчыну, якая павінна выявіць, дзе грошы. Герой пазнаёміўся з ёю і закахаўся… А як разгортваюцца з’явы далей, можна даведацца, калі ўзяць гэту кнігу ў бібліятэцы.

Выстава прадстаўляе яшчэ шмат беларускіх аўтараў дэтэктыўнага жанру. Сярод іх Ягор Крымаў, Мікалай Сердзюкоў, Алег Князеў, Віктар Паўлаў, Ліна Багданава, Сяргей Клімковіч і інш. Кожная з кніг на выставе – гэта вострасюжэтная гісторыя, якая захопіць ад першай да апошняй старонкі і дапаможа адпачываць ці вабіць час цікава, хутка, лёгка і інтэлектуальна.

Ірына Хілюціч, бібліятэкар Жодзінскай ЦГБ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Боксеры учатся побеждать так, чтобы не было вопросов

Хотите узнать больше? В начале октября в Минске проходили соревнования среди боксеров-профессионалов. Они включали в себя семь пар рейтинговых поединков и три боя за титул 24

Первыми в кампанию по наведению порядка включились городские коммунальщики

Хотите узнать больше? В городе идет месячник по благоустройству и наведению порядка на земле. Его цель – подготовить город к наступлению зимы, сделать каждый участок 20

Киноформат 18.10.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 21

Важные очки на выезде

Хотите узнать больше? «Торпедо-БЕЛАЗ» с минимальным счетом обыграл на выезде «Гомель». Эта победа позволила автозаводцам остаться на четвертой позиции в турнирной таблице. 23

Твоим теплом земля согрета, мама!

Хотите узнать больше? 13 октября 2017 года государственное учреждение «Жодинский территориальный центр социального обслуживания населения» отпраздновал такое 29

«Белазовский аккорд» соберет исполнителей, которые будут петь по-своему, а не подражать другим исполнителям

Хотите узнать больше? 21-22 октября в Жодино в шестнадцатый раз пройдет ежегодный республиканский конкурс молодых эстрадных исполнителей «Белазовский аккорд». Накануне 58