Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сцэнарый кубкавага матча выдаўся выдатным

25 жніўня, Жодзіна, ст-н “Тарпеда”, 1300 гледачоў, суддзя – І.Крук (Маладзечна), 1/8 фінала Кубка Беларусі, “Тарпеда-БелАЗ” Жодзіна – “Шахцёр” Салігорск – 2:2 (пенальці 1:3).

Галы: 37 хв., Асіпенка – 0:1 (з пенальці); 52 хв,. Глеб – 1:1; 74 хв., Балановіч – 1:2; 86 хв., Глеб – 2:2 (з пенальці).

Пасляматчавыя пенальці забілі Міньяна – Кашэўскі, Сітко, Асіпенка; не забілі Лявіцкі, Шчагрыковіч, Глеб (усе міма) – Балановіч (варатар).

“Тарпеда-БелАЗ”: Хамутоўскі, Чалядзінскі, Мендзі (62 хв., Шчагрыковіч), Міньяна, Панкавец, Глеб, Лявіцкі, Яцкевіч, Казлоў (80 хв., П.Платонаў), Гезалян (78 хв., Сучкоў), Казанцаў.

Сцэнарый кубкавага матча выдаўся выдатным

Сцэнарый кубкавага матча выдаўся выдатным, і тыя, хто прыйшоў на стадыён, сталі сведкамі добрага футбольнага спектакля, у якім было ўсё, нават серыя пасляматчавых пенальці. Пасля такіх гульняў звычайна павялічваецца колькасць гледачоў на трыбунах. Толькі вось, на жаль, далей па кубкавым шляху крочыць “Шахцёру”.

Перад матчам тарпедаўскі лазарэт яшчэ больш пашырыўся – праблемы ў Чараднічэнкі, Васькова і Селявы. І гэта ледзь не зусім лішыла Ігара Крыўшенку варыятыўнасці стартавага склада. А вось настрой у абедзвюх каманд выдаўся баявым. Салігорцы ў гэты дзень адзначалі адразу два святы: 55-годдзе горада і Дзень шахцёра. Таму госці ні пра што іншае, як пра перамогу не марылі.

Сапернікі пачалі, як кажуць, з месца ў кар’ер. І ўжо на першых хвілінах наспадары атрымалі магчымасць адкрыць лік, але ўдар у Яцкевіча не атрымаўся, да таго ж абаронцы гарнякоў актыўна супрацьстаялі нашаму нападаючаму, Салігорцы адказалі адэкватна. Мяч пасля ўдару Януша прайшоў у лічаных сантыметрах ад бэлі. Паступова гульцы крыху супакоіліся і пачалі чакаць памылак сапернікаў. Першымі памыліліся аўтазаводцы, спыніўшы з парушэннем правіл у сваёй штрафной пляцоўцы Рыаса. Асіпенка з адзінаццацімятровай адзнакі прабіў бездакорна.

Неўзабаве пасля перапынку жодзінцы лік аднавілі. Слаламны праход удаўся Хасэ Міньяна, ён жа выдатна прастрэліў злева, і Вячаслаў Глеб галавой пераправіў мяч у “дзявятку” варот.

Нашы землякі на гэтым не спыніліся і працягвалі націск на ўладанні Курскіса. Яшчэ адзін шанс не выкарыстаў Яцкевіч, а вось гасцям удаўся контрвыпад. Сітко, які выйшаў на замену, сцягнуў на сябе абаронцаў, выдаў пас-цукерку на адзінокага Балановіча, і той расстраляў Хамутоўскага. Прыхільнікі “Шахцёра” ў гэты момант, мабыць, ужо паціралі рукі ў прадчуванні перамогі, бо гуляць заставалася ўсяго хвілін пятнаццаць. Але ў гаспадароў была іншая кропка гледжання. І за чатыры хвіліны да завяршэння асноўнага часу гульні яны зноў выраўнялі лік. Вячаслаў Глеб сам зарабіў пенальці, сам яго і выканаў. Але нічыіх у кубкавых гульнях не бывае, і гледачоў чакалі яшчэ два дадатковыя таймы па пятнаццаць хвілін. Каманды не адседжваліся ў абароне і мелі рэальныя шансы не даводзіць матч да серыі адзінаццацімятровых удараў, але перакладзіна варот “Шахцёра” не дазволіла гэта зрабіць. Ну а пенальці – гэта заўжды латарэя. Хамутоўскі справіўся з ударам Балановіча, толькі гэтага аказалася мала, бо Лявіцкі, Шчагрыковіч і Глеб наогул не трапілі ў вароты, прадэманстраваўшы такім чынам, як не трэба выконваць адзінаццацімятровыя ўдары. А вось іспанскі легіянер Міньяна прабіў моцна і дакладна і стаў у складзе гаспадароў нараўне з Глебам, мабыць, лепшым гульцом. На жаль, далей Кубак Беларусі будзе працягвацца ўжо без жодзінцаў, толькі вось удвая крыўдна, што тарпедаўцы правялі добры матч і, безумоўна, ні ў якім разе не заслугоўвалі паражэння.

А ў чэмпіянаце ўсё вырашыцца 1 верасня ў нядзелю, калі “Тарпеда-БелАЗ” згуляе ў Барысаве супраць мясцовага БАТЭ. Пачатак матча а 17 гадзіне.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Жодино

Вчера на пр. Венисье приключилось ДТП, потерпела женщина-пассажир

Хотите узнать больше? Водитель автомобиля VW Touareg, двигаясь по проспекту Венисье со стороны а/д Р-53 в направлении ул. Боровой, отвлекся от управления и совершил наезд

Будто развивается Кузнечный завод, чем живут его работники и какие городские проблемы надобно решать прежде всего

Хотите узнать больше? Кузнечный завод тяжелых штамповок – основной поставщик заготовок, узлов и деталей для многих предприятий машиностроительного комплекса. На минувшей

Интернет-мошенники освободили с карт-счета жодинки более 400 рублей

Хотите узнать больше? У жодинки посредством фишинговой страницы, схожей с торговой площадкой Kufar, неизвестные сняли с карт-счета 461 рубль. Возбуждено уголовное дело по

На митинг 16 августа в поддержку Президента жодинцы отправлялись круглыми семьями

Хотите узнать больше? Егор Легун, который работает прорабом в ОАО «Строймехсервис», с женой Настей принимали активное участие. Молодые люди вспоминают: – Нам очень

В Жодино на одну серебряную пару стало больше

Хотите узнать больше? В жодинское отделе ЗАГС 12 августа состоялась торжественная регистрация серебряной свадьбы Ивановых Максима и Светланы. Сообщение...

Благодаря десницам специалистов СУ-161 к концу года у десятков фамилий возникнет жилье

Хотите узнать больше? Ежегодно во второе воскресенье августа отмечается День строителя. Сегодня в строительной отрасли нашей страны работает около 200 тысяч человек.

Жодинские ветераны по гребле показали мастер-класс на разинутом чемпионате России

Хотите узнать больше? С 4 по 7 августа в городе Старая Купавна Московской области проходил открытый чемпионат России по гребле на байдарках и каноэ среди ветеранов