Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Интрыга захавалася

18 жнiўня, Жодзіна, ст-н “Тарпеда”, 2900 гледачоў, суддзя – С.Цынкевіч )Асіповічы), “Тарпеда-БелАЗ” – “Нёман” Гродна – 1:1.

“Тарпеда-БелАЗ”: Хамутоўскі, Чалядзінскі, Міняна, Чараднічэнка (41 хв., Казлоў), Панкавец, Селява (76 хв., Глеб), Лявіцкі, Шчагрыковіч, Яцкевіч, Васькоў (60 хв., Сучкоў), Казанцаў.

Перамога ў гэтым матчы стопрацэнтна забяспечвала аўтазаводцам месца ў першай шасцёрцы каманд, таму ніхто не марыў ні пра што іншае. Але і ў гродзенцаў была аналагічная задача. Кіраўніцтва нашага клуба, каб забяспечыць як мага лепшую падтрымку, зрабіла ўваход на стадыён свабодным і, трэба адзначыць, гэта прынесла плён.

Интрыга захавалася

Гледачоў сабралася не менш, чым у матчы зборных Беларусі і Чарнагорыі, а вось гукавая і эмацыянальная падтрымка была на парадак лепш. І гэта зразумела, бо тарпедаўцы сваёй шчырай гульнёй з самага пачатку ўдыхнулі ў трыбуны пах перамогі. Ужо першая хвіліна матча магла быць выніковай, але ўдар ва ўпор Яцкевіча не стаў невырашальнай задачай для галкіпера гродзенцаў Чэрніка.

Тарпедаўцы працягвалі націск, і галявыя моманты ўзнікалі адзін за адным. Толькі вось да пары ўсе атакуючыя імкненні нашых землякоў спыняў бліскуча гуляўшы варатар “Нёмана”, але і ён не здолеў выратаваць сваіх партнёраў пасля ўдара Селявы метраў з дваццаці. Такую змястоўную і якасную гульню нашых землякоў, якую яны прадэманстравалі ў першыя дваццаць хвілін, прыходзіцца бачыць не часта. Шчыра кажучы, прыемна было назіраць за дзеяннямі футбалістаў нашай каманды, а вось госці ў гэты час выглядалі зусім разгубленымі. У іх нічога не атрымлівалася, і, як след – да ўладанняў Хамутоўскага мяч дастаўляўся лічаную колькасць разоў. Па гэтых хвілінах было незразумела, за кошт чаго “Нёман” здолее вырваць перамогу. Іх трэнерскі штаб, незадаволены дзеяннямі сваіх падапечных, яшчэ перад перапынкам правёў адразу двайную замену.

Интрыга захавалася

У другім тайме сітуацыя змянілася. Мабыць, сказалася старая тарпедаўская хвароба, чорна-белыя пачалі гуляць на захаванне ліку, даючы сваім гасцям магчымасць прыйсці ў сябе і прад’явіць контраргументы. Чым яны, на вялікі жаль для жодзінцаў, і скарысталіся. Да гола ў адказ прывёў розыгрыш штрафнога. З першым ударам Хамутоўскі справіўся, але адбіў мяч перад сабой, і абаронца гродзенцаў Садоўнічы пераправіў мяч у вароты. Пасля гэтага госці вырашылі за лепшае сканцэнтраваць усе намаганні на захаванні ліку, а вось аўтазаводцы спрабавалі вырваць перамогу.

На жаль, усе тры жодзінскія замены аказаліся вымушанымі і былі звязаны з траўмамі і пашкоджаннямі нашых гульцоў. А вось тыя, хто ўвайшоў у гульню, не здолелі ўзмацніць атаку. Усё мог вырашыць ужо ў дададзены арбітрам час Вячаслаў Глеб, але яго ўдар прыйшоўся ў штангу.

Интрыга захавалася

Нічыя, з аднаго боку, захавала абедзвюм камандам шансы на пападанне ў першую шасцёрку, з другога – цяпер не ўсё ў нашых руках. У апошнім туры аўтазаводцы будуць гуляць у Барысаве, “Белшына” дома прымае “Славію”, а “Нёман” у Гродне пазмагаецца з мінскім “Дынама”. Жодзіна задаволіць ці ўласная перамога, ці страта ачкоў адным з канкурэнтаў.

Дублёры ж свой матч таксама згулялі ўнічыю – 2:2 (Раманюк, Пракопчык).

Интрыга захавалася

А 25 жніўня ў нядзелю ў матчы 1/8 Кубка Беларусі “Тарпеда-БелАЗ” на сваім полі будзе прымаць салігорскі “Шахцёр”. Пачатак гульні ў 17 гадзін 30 хвілін.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Киноформат 18.10.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 20

Важные очки на выезде

Хотите узнать больше? «Торпедо-БЕЛАЗ» с минимальным счетом обыграл на выезде «Гомель». Эта победа позволила автозаводцам остаться на четвертой позиции в турнирной таблице. 23

Твоим теплом земля согрета, мама!

Хотите узнать больше? 13 октября 2017 года государственное учреждение «Жодинский территориальный центр социального обслуживания населения» отпраздновал такое 27

«Белазовский аккорд» соберет исполнителей, которые будут петь по-своему, а не подражать другим исполнителям

Хотите узнать больше? 21-22 октября в Жодино в шестнадцатый раз пройдет ежегодный республиканский конкурс молодых эстрадных исполнителей «Белазовский аккорд». Накануне 46

Легкоатлеты из Жодино пробежали дистанцию 21 километр

Хотите узнать больше? В минувшем месяце легкоатлеты из Жодино принимали участие в XXXI  республиканском легкоатлетическом пробеге любителей бега «Аматар»  – 29

Руководители участвовали в марафоне. Педагогическом…

Хотите узнать больше? В Жодино в формате областного мероприятия прошел VII педагогический марафон руководящих работников системы образования «Компетентностный подход в 32