Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Прыйшла бяда, адкуль не чакалі

3 жніўня, Жодзіна, ст-н “Тарпеда”, 1350 гледачоў, суддзя – В. Панчанка (Магілёў), “Тарпеда-БелАЗ” (Жодзіна) – “Славія” (Мазыр) – 0:1. Гол 25 хв, Лапцеў – 0:1.

“Тарпеда-БелАЗ”: Хамутоўскі, Чалядзінскі, Чараднічэнка, Сучкоў (58 хв, Міняна), Селява, Глеб (46 хв, Яцкевіч), Лявіцкі (72 хв, Гезалян), Шчагрыковіч, Казлоў, Ерхан, Казанцаў.

Здавалася, перад гэтым матчам для тарпедаўцаў усё складавалася добра. Яны адчулі прыемны смак перамог, ды не адной, а трох запар, да таго ж чарговы сапернік, мазырская “Славія”, яшчэ не атрымала ў гэтым сезоне ні адной “вікторыі” ў гасцях. Ведалі гэта футбалісты, ведалі і прыхільнікі аўтазаводцаў.

Толькі вось працягу пераможнай серыі не атрымалася, і вінаватыя ў гэтым самі футбалісты і трэнерскі штаб. Бо, забягаючы наперад, гульцы гасцей нічым асаблівым не здзівілі. Не, яны дзейнічалі надзейна, самааддана, выконвалі трэнерскую ўстаноўку, але не больш. Індывідуальнае майстэрства жодзінцаў было вышэй, але ператварыць яго ў нешта матэрыяльнае нашы землякі не здолелі.

Стартавы склад аўтазаводцаў здзівіў многіх гледачоў на трыбунах жодзінскага стадыёна, бо аматары футбола прадказальна чакалі выхада на поле з першых хвілін не толькі іспанскіх легіянераў, якія спадабаліся ўсім па кубкавай гульні, але і яшчэ аднаго навічка “чорна-белых” – нападаючага Норайра Гезаляна. Гэты гулец маладзёжнай сборнай Арменіі ў мінулым сезоне з 22 мячамі стаў лепшым бамбардзірам чэмпіяната сваёй краіны. А вось дазаяўлены літаральна на днях шматвопытны галкіпер Васіль Хамутоўскі адразу быў кінуты ў бой.

За першыя сорак пяць хвілін сапернікамі было створана два галявых моманты, па аднаму на каманду. Матч пачаўся з невялікіх хуткасцей, футбалісты яўна чакалі памылак апанентаў. Першымі свае аргументы прадэманстравалі аўтазаводцы. На магутны стрэл здалёк рашыўся Аляксей Сучкоў, але яго ўдар прыняла папярэчына варот. А вось мазыране свой адзіны рэальны шанец выкарысталі. Ірха зрабіў дакладную перадачу з правага фланга на супрацьлеглы, дзе аказаўся забыты тарпедаўцамі Яўсеенка. Васіль Хамутоўскі здолеў ліквідаваць пагрозу, а вось супраць дабівання Лапцева наш галкіпер аказаўся бяссільны. Тут не можа не ўзнікнуць пытанне: чаму абаронцы жодзінцаў не здолелі перашкодзіць нападаючаму гасцей. Адкрыўшы лік, “Славія” пачала дзейнічаць у абароне яшчэ большымі сіламі, а, як мы ўжо ведаем, для нашых футбалістаў “узламаць такія рэдуты” з’яўляецца часта невырашальнай задачай.

Другі тайм гледачы і заўзятары “Тарпеда-БелАЗ” з надзеяй чакалі пералома гульні, але асабіста мне цяжка ўзгадаць хоць адзін рэальны шанец нашых землякоў, каб яны змаглі адыграцца. Толькі адзначу, што промень света бліснуў, калі на поле выйшаў Хасэ Луіс Міняна. Дзеянні нашага іспанскага паўабаронцы не раз выклікалі апладысменты на трыбунах, але адзін ў полі не воін. Вось так у гульні, дзе ўсе рэзонна разлічвалі на перамогу, атрымалася крыўдная “абаранка”.

А табліца пасля 19 тура выглядае наступным чынам:

Дублёры ж “Тарпеда-БелАЗ” паквіталіся за старэйшых партнёраў і свой матч выйгралі 1:0. Вызначыўся ударам праз сябе Яўген Пракопчык.

Цяпер аўтазаводцаў чакае выезд у Бабруйск, дзе яны 10 жніўня сустрэнуцца з мясцовай “Белшынай”. На сваім поле аўтазаводцы згуляюць у нядзелю, 18 жніўня, з гродзенскім “Нёманам”.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Вакцину от гриппа испытали на себе журналисты

Хотите узнать больше? В этот раз сотрудники редакции решили личным примером убедить жодинцев в пользе вакцинации. И дружно, во главе с редактором,  выстроились в 23

Боксеры учатся побеждать так, чтобы не было вопросов

Хотите узнать больше? В начале октября в Минске проходили соревнования среди боксеров-профессионалов. Они включали в себя семь пар рейтинговых поединков и три боя за титул 30

Первыми в кампанию по наведению порядка включились городские коммунальщики

Хотите узнать больше? В городе идет месячник по благоустройству и наведению порядка на земле. Его цель – подготовить город к наступлению зимы, сделать каждый участок 33

Киноформат 18.10.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 21

Важные очки на выезде

Хотите узнать больше? «Торпедо-БЕЛАЗ» с минимальным счетом обыграл на выезде «Гомель». Эта победа позволила автозаводцам остаться на четвертой позиции в турнирной таблице. 25

Твоим теплом земля согрета, мама!

Хотите узнать больше? 13 октября 2017 года государственное учреждение «Жодинский территориальный центр социального обслуживания населения» отпраздновал такое 31