Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Краязнаўчая экспедыцыя ў Даўгінава й ваколіцы - фотарэпартаж

У панядзелак чэрвеня, вялейскія сябры Таварыства Аховы Помнікаў зладзілі аднадзённую краязнаўчую экспедыцыю ў мястэчка Даўгінава і яго ваколіцы.
Перша кропкай вандроўкі было Даўгінава. У Даўгінава некалькі чалавек пайшлі аптываць старажылку, якая памятала мясцовую шляхту, а некалькі чалавек фатаграфавалі помнікі мястэчка.
У розных месцах Даўгінава стаяць крыжы з невялікімі каплічкамі. Гэткія каплічкі і крыжы з'яўляюцца адметнасцю беларускай народнай традыцыі.

Краязнаўчая экспедыцыя ў Даўгінава й ваколіцы - фотарэпартаж


У цэнтры мястэчка, камень з памятнай дошкай паведамляе, што з Даўгінава паходзіць слынны беларускі пісьменнік Зьмітрок Бядуля.

Краязнаўчая экспедыцыя ў Даўгінава й ваколіцы - фотарэпартаж


У Даўгінава захаваўся будынак былой сінагогі, што для Беларусі ёсць рэдкасцю.

Краязнаўчая экспедыцыя ў Даўгінава й ваколіцы - фотарэпартаж


Побач з сінагогай знаходзіцца яшчэ адзін стары будынак. На адной з цаглін ТАПаўцы выявілі адбітак нейкіх знакаў.

Краязнаўчая экспедыцыя ў Даўгінава й ваколіцы - фотарэпартаж


Каля Цэнтральнай плошчы руйнуюць неякі савецкі будынак.

Краязнаўчая экспедыцыя ў Даўгінава й ваколіцы - фотарэпартаж


Ад 1853 году у цэнтры Даўгінава стаіць мураваны касцёл св.Станіслава.

Краязнаўчая экспедыцыя ў Даўгінава й ваколіцы - фотарэпартаж


У аздабленні касцёла шмат прыгожых каваных крыжоў. Гэткія каваныя крыжы сустракаюцца паўсюль на землях былога вялікага княства Літоўскага і нясуць у сябе адметны стыль нашай культуры.

Краязнаўчая экспедыцыя ў Даўгінава й ваколіцы - фотарэпартаж


Каля касцёла стаіць будынак былой плябані. Будынак у досыць занядбаным стане.

Краязнаўчая экспедыцыя ў Даўгінава й ваколіцы - фотарэпартаж

 

Краязнаўчая экспедыцыя ў Даўгінава й ваколіцы - фотарэпартаж


Недалёка знаходіцца яшчэ адзін паўразбураны будынак.

Краязнаўчая экспедыцыя ў Даўгінава й ваколіцы - фотарэпартаж


І яшчэ адзін...

Краязнаўчая экспедыцыя ў Даўгінава й ваколіцы - фотарэпартаж

 

Краязнаўчая экспедыцыя ў Даўгінава й ваколіцы - фотарэпартаж


У Даўгінаўскім ставе растуць рэдкія белыя гарлачыкі.

Краязнаўчая экспедыцыя ў Даўгінава й ваколіцы - фотарэпартаж


Адной з задачаў, якую ставілі перад сабой удзельнікі экспедыцыі, быў пошук месца пахавання паўстанцаў 1863 года. сведчанні кажуць, што пасьля бой пад Бладыкамі(цяпер Уладыкі), целы тых паўстанцаў, што былі з Даўгінава, прывезлі і пахавалі пры дарозе на в.Пагост. Таксама вядома што на тым месцы быў помнік, і да яго хадзілі школьнікі ў 1930-ыя гады. Паводле апісання гэтым месцам з'яўляюцца вайсковыя могілкі, на якіх пахаваны жаўнеры розных войнаў. Апытанне старых жыхароў ваколіц, якія ў 30-ыя гады былі школьнікамі, паказала, што магіла паўстанцаў сапраўды каля капліцы на гэтых вайсковых могілках.

Краязнаўчая экспедыцыя ў Даўгінава й ваколіцы - фотарэпартаж

 

Краязнаўчая экспедыцыя ў Даўгінава й ваколіцы - фотарэпартаж

 

Краязнаўчая экспедыцыя ў Даўгінава й ваколіцы - фотарэпартаж


У вёсках каля Даўгінава дагэтуль захваліся брукаванкі, як напрыклад у в. Пагост, якая некалі была буйным гандлёвым цэнтрам.

Краязнаўчая экспедыцыя ў Даўгінава й ваколіцы - фотарэпартаж


Апытавалі і старажылаў в. Стахі. Запісалі цікавыя звесткі пра маёнтак Караліна і некалькі адметных фальклёрных цікавостак. Напрыклад што ў Стахах быў цікавы Юр'яўскі абрад. На Юр'ю усе жанчыны вёскі разам пралі ніткі і ткалі даўгое палотнішча, пра якое прапускалі скаціну на першы выпас у поле.

Краязнаўчая экспедыцыя ў Даўгінава й ваколіцы - фотарэпартаж


У в. Жызнава на могілках некалі стаяла капліца. ад якой засталіся толькі камяні з падмурка. Захавалася і салдацкая магіла часоў Мікалаеўскай вайны.

Краязнаўчая экспедыцыя ў Даўгінава й ваколіцы - фотарэпартаж


Адным з адметных стыльных элементаў нашай культуры з'яўляюцца ліштвы - упрыгожванні вокнаў. Пад час вандроўкі розных такіх ліштваў было сфатаграфавана багата. Вось напрыклад прыгожая аздоба ў в. Жызнава.

Краязнаўчая экспедыцыя ў Даўгінава й ваколіцы - фотарэпартаж


Каля Даўгінава удзельнікі экспедыцыі абследвалі гарадзішча. Паводле некаторых звестак на ім мог быць татарскі могільнік. Але пры абследванні там былі выяўленны стары жыдоўскія пахаванні.

Краязнаўчая экспедыцыя ў Даўгінава й ваколіцы - фотарэпартаж

 

Краязнаўчая экспедыцыя ў Даўгінава й ваколіцы - фотарэпартаж


На зваротным шляху наведалі ваколіцы вёскі Сэрвач. На месцы былога касцёла на прыгорку стаіць крыж.

Краязнаўчая экспедыцыя ў Даўгінава й ваколіцы - фотарэпартаж


На могілках знаходзіцца капліца-усыпальніца Козел-Паклеўскіх, у якой знайшлі спачын удзельнікі паўстання 1863 года.

Краязнаўчая экспедыцыя ў Даўгінава й ваколіцы - фотарэпартаж


Цікава што на Вялейшчыне на могілках часта можна сустрэць драўляныя помнікі. Адзін такі быў выяўлены экспедыцыяй на сэрвацкіх могілках. Надпіс паведаміў што помнік стаіць па салдату, які загінуў у 1945 годзе пры узяцці Вены, і каля Вены і пахаваны. А на родных могілках яму паставілі просты помнік.

Краязнаўчая экспедыцыя ў Даўгінава й ваколіцы - фотарэпартаж


Самы стары касцёл вялешчыны - у в. Касцяневічы.

Краязнаўчая экспедыцыя ў Даўгінава й ваколіцы - фотарэпартаж


У сцяну уваходнай брамы ўмураваны "Znak wysokasci" - геадызычная пазнака часоў Другой Рэчы Паспалітай.

Краязнаўчая экспедыцыя ў Даўгінава й ваколіцы - фотарэпартаж


Завяршылася тая выправы у в. Куляшы, дзе было запісана паданне пра культавы камень са следам. Мясцовыя жыхаркі распавялі што некалі каля вёскі цякла рачулка. Рачулку пераходзіла ведзьма з дзіцём, і настпіўшы на камень ураніла дзіцё ў ваду. На камені з таго часу застаўся след, а рэчка змялела. Пакуль сам той камень, нажаль, не знойдзены.

Краязнаўчая экспедыцыя ў Даўгінава й ваколіцы - фотарэпартаж


Аляксей Лужынскі

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Вилейки

В стране дорожает проезд, в Молодечно появятся новые дороги, а в Вилейке отремонтировали поликлинику – все за неделю

Хотите узнать больше? На новой дороге между стеллой и Криничной в Молодечно идут работы. Фото из архива kraj.by Сегодня пятница, а значит, время подводить итоги недели. В 29

В вилейской поликлинике снова можно пройти рентген и физиотерапию. Что еще там отремонтируют? (фото)

Хотите узнать больше? В вилейской поликлинике снова можно пройти рентген и физиотерапию. Фото Константина Осипова 16 октября в вилейской поликлинике после ремонта 35

Директор вилейского предприятия фиктивно трудоустроил человека, чтобы тот избежал налога на тунеядство

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта dw.de 16 октября прокуратура Вилейского района возбудила уголовное дело против бывшего 37

Как часто в Вилейке убирают опавшую листву возле жилых домов и в городском парке

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com По каким правилам происходит уборка опавшей листвы в Вилейке? Заместитель 47

Бывшие колхозники и рабочие на Вилейщине становятся приемными родителями, чтобы уйти от безработицы (фото)

Хотите узнать больше? Родители Девятковы, приемные тезки – оба Владики – и усыновленный Ромка в детской комнате. Фото с сайта imenamag.by В агрогородке Лыцевичи Вилейского 67

Людмила Курилович из Вилейского района получила орден Матери

Хотите узнать больше? Людмила Курилович со своей семьей. Фото из соцсети Ордена Матери сегодня в торжественной обстановке вручили 40 многодетным женщинам Минской области 83

Заснул с грудной дочкой на руках. Проголосуй за фотографию вилейского спасателя (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Старший инженер инспекции надзора и профилактики Вилейского РОЧС капитан 46

«Икарусы», МАЗы, ЛАЗы. Вилейчанин собрал коллекцию из 650 игрушечных машин (видео)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Коллекционер из Вилейки Михаил Кривотулов 30 лет собирает автотехнику 42