Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вілейскі суд на год пазбавіў маці ад сына-мучыцеля

 

На адзін год зняволення асуджаны 33-гадовы жыхар Даўгінава Ігар С., які ў верасні мінулага года жорстка збіваў сваю маці. Мужчына нідзе не працаваў, жыў за кошт маці, прапіваў яе грошы. “Удзячнасцю” за гэта былі катаванні і пабоі.

Нягледзячы на малады ўзрост, за плячыма Ігара ўжо шэсць судзімасцяў за крадзяжы і рабаванні. На гэты раз мужчыну абвінавацілі ў катаванні.

Суд Вілейскага раёна ўстанавіў: 2 верасня каля 21 гадзіны Ігар наўмысна некалькі разоў ўдарыў маці па твары і целе. Вечарам наступнага дня экзекуцыя была прадоўжаная. Згодна з заключэннем медыцынскай судовай экспертызы, на гэты раз пацярпелая атрымала ад сына больш за 60 удараў рукамі і нагамі.

За катаванне можна атрымаць да трох гадоў зняволення.

 

Вілейскі суд на год пазбавіў маці ад сына-мучыцеля

 

Абвінавачаны на судзе цалкам прызнаў сваю віну і расказаў: 2 верасня ён прыйшоў дамоў п’яны. Маці гэта не спадабалася. Ігар стаў абражаць яе, потым пабіў. Не адмаўляў Ігар і тое, што на наступны дзень зноў п’яны нанёс блізкаму чалавеку яшчэ больш удараў.

Пацярпелая паскардзілася суду: сын жыве за яе кошт, нідзе не працуе, злоўжывае спіртным, крадзе ў яе грошы, пастаянна зневажае і збівае яе. Па словах жанчыны, 2 верасня каля 20 гадзін Ігар прыйшоў дамоў п’яны. Запатрабаваў грошы. Маці вымушаная была даць сыну 10 тысяч рублёў.

Праз гадзіну Ігар, прапіўшы грошы, вярнуўся. Без прычыны пачаў нецэнзурна лаяцца і біцца. Ад удараў у жанчыны пайшла з носа кроў. Сын-мучыцель заснуў, а калі неўзабаве прачнуўся, загадаў маці адрамантаваць тэлевізар, які не працаваў. Паабяцаў “адбіць мазгі”, калі тэлевізар не будзе адрамантаваны.

Баючыся працягу катавання, жанчына пайшла спаць у паветку. Назаўтра, 3 верасня, вечарам сын зноў патрабаваў грошы, зноў напіўся і моцна збіў маці пасля таго, як яна спыталася: за што?... Усяго за 10 хвілін мучыцель нанёс сваёй ахвяры каля 67 удараў рукамі і нагамі

Ад удараў у жанчыны балела цела. Яна моцна крычала ад болю. Спалохаўшыся, што крыкі могуць пачуць, сын пайшоў з дому.

4 верасня жанчына расказала ўсё суседу. Той выклікаў “хуткую дапамогу”. Пацярпелую паклалі ў бальніцу, дзе яна лячыла пабоі ў хірургічным аддзяленні на працягу двух тыдняў.

Камісія дзяржаўных медыцынскіх судовых экспертаў вынесла заключэнне, што Ігар знаходзіцца ў стане свядомасці і можа адказваць за свае ўчынкі. На падставе гэтага заключэння следства прызнала дзеянні абвінавачанага наўмыснымі. Суд кваліфікаваў іх па першай частцы 154 артыкула Крымінальнага кодэкса – “Наўмыснае прычыненне працяглага болю спосабам, які выклікае асаблівыя фізічныя і псіхічныя пакуты пацярпелага”.

Злачынства караецца арыштам на тэрмін да трох месяцаў альбо абмежаваннем свабоды да трох гадоў ці пазбаўленнем волі на такі ж тэрмін.

Суд палічыў, што, прыгаварыўшы абвінавачанага да абмежавання волі, можна даць яму магчымасць зноў здзекавацца з маці, а тры месяцы арышту –  недастатковае пакаранне. Таму, прызнаўшы Ігара рэцыдывістам, суд прыгаварыў яго да аднаго года зняволення ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Там, у калоніі, мужчыну будуць прымусова лячыць ад хранічнага алкагалізму.

Па грамадзянскім іску, які заявіў пракурор, асуджаны павінен кампенсаваць Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы выдаткі на лячэнне пацярпелай у памеры 1 мільён 615 тысяч 350 рублёў.

Ігар не стаў абскарджваць прыгавор, і ён уступіў у законную сілу.

Вадзім ШУКРЫНАЎ, намеснік пракурора Вілейскага раёна.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота kungur-online.ru.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Вилейки

В Вилейке назначен новый заместитель председателя райисполкома по социальной сфере

Хотите узнать больше? 4 января в Вилейском райисполкоме состоялось мероприятие с участием зампредседателя Миноблисполкома Ивана Маркевича и председателя райисполкома Олега

В Вилейке в скейт-парке, на уличных тренажерах и детских площадках установили камеры видеонаблюдения

Хотите узнать больше? В Вилейке вандалы периодически портят городские объекты. К примеру, скейт-парк с 2016 года громили трижды. В июне kraj.by обратился к властям по

В Вилейском районе установили памятные знаки в честь воинов Первой мировой войны

Хотите узнать больше? В годы Первой мировой войны в деревнях Слобода и Кулиха находились лазареты. 102 года тому назад закончилась Первая мировая война, в которой

В Молодечненском, Воложинском и Вилейском районах запрещено посещать леса

Хотите узнать больше? Запрет на посещение лесов действует уже в 72 районах Беларуси. Такая информация размещена на интерактивной карте запретов и ограничений на посещение

Шефа Вилейского РОВД перебросили в Столбцы

Хотите узнать больше? 30 декабря Александр Коротыш назначен на должность начальника отдела внутренних дел Столбцовского райисполкома. Александр Коротыш Обязанности

Расписание рождественских богослужений в приходе храма Преподобной Марии Египетской

Хотите узнать больше? Православные христиане празднуют Рождество 7 января. Расписание служб на Рождество в приходе храма Преподобной Марии Египетской размещено на сайте

Молодечненский, Вилейский, Мядельский районы... Где еще напряженка с базаром труда

Хотите узнать больше? Правительство утвердило перечень территорий с напряженной ситуацией на рынке труда на 2020 год. Соответствующее постановление Совета Министров от 27

Регистратура разинутого субъекта азбука работать в поликлинике Вилейской ЦРБ

Хотите узнать больше? В районной поликлинике Вилейки 27 декабря торжественно открылась обновленная регистратура с современной «начинкой». Из новшеств – электронная