Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вечар памяці, прысвечаны 180-годдзю з дня нараджэння мастака Нікадзіма Сілівановіча, пройдзе ў Вілейцы 20 снежня

Вечар памяці, прысвечаны 180-годдзю з дня нараджэння мастака Нікадзіма Сілівановіча, пройдзе ў Вілейцы 20 снежня

Мастак, акадэмік жывапісу Нікадзім Юр’евіч Сілівановіч. Аўтапартрэт. Фота з сайта www.liveinternet.ru

У рамках мерапрыемства, якое адбудзецца ў выставачнай зале Н.Ю. Сілівановіча, госці даведаюцца пра яго жыццё і творчасць. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Пачатак – у 17.00.

Як паведаміла Край.бай навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Надзея Аўдзей, мастак, акадэмік жывапісу Нікадзім Юр’евіч Сілівановіч нарадзіўся 25 снежня 1834 года ў вёсцы Цынцавічы на Вілейшчыне.

Свае першыя крокі ў выяўленчым мастацтве ён зрабіў у жанры партрэта ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў і атрымаў у гэтай галіне званне вольнага мастака, але працы гэтага перыяду не захаваліся.

Акрамя гэтага мастак спрабаваў сябе ў царкоўным жывапісе і займаўся афармленнем праваслаўных храмаў у Лідскім павеце.

З цягам часу ў Нікадзіма Сілівановіча з'явілася зацікаўленасць да мазаікі. Жадаючы палепшыць сваё майстэрства, ён паступіў у мазаічны клас Акадэміі мастацтваў. А пасля курсаў Сілівановіч быў залічаны ў якасці малодшага мастака-мазаіцыста і ў хуткім часе атрымаў званне класнага мастака II ступені.

Падчас заняткаў у акадэміі Сілівановіч не губляў сувязей з роднай краінай. На летнія месяцы прыязджаў у Цынцавічы, дзе пісаў эцюды і партрэты. Менавіта ў гэты час яго партрэты пачалі набываць характар бытавых карцін з сімпатыяй мастака да простага народа.

У 1874 г. за працы, выкананыя ў Пецярбургу і ў Беларусі, ён атрымаў званне класнага мастака I ступені.

Нікадзім Сілівановіч быў добрым мастаком. Аб гэтым сведчыць той факт, што ў 1870-х г. яго запрасілі на афармленне Ісаакіеўскага сабора.

Бліскучым прыкладам мазаічнага капіявання з'яўляецца «Тайная вячэра». Пры ўдзеле мастака таксама былі створаны мазаікі «Евангеліст Мацвей», «Евангеліст Лука», «Евангеліст Марк», «Пацалунак Юды».

Мастацкія скарбы Нікадзіма Юр'евіча Сілівановіча раскіданыя па ўсім свеце. Многія знаходзяцца ў прыватных калекцыях. Каля 20 работ – у Літоўскім мастацкім музее ў Вільні.

Юлія ЛАХВІЧ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Вилейки

В Вилейке назначен новый заместитель председателя райисполкома по социальной сфере

Хотите узнать больше? 4 января в Вилейском райисполкоме состоялось мероприятие с участием зампредседателя Миноблисполкома Ивана Маркевича и председателя райисполкома Олега

В Вилейке в скейт-парке, на уличных тренажерах и детских площадках установили камеры видеонаблюдения

Хотите узнать больше? В Вилейке вандалы периодически портят городские объекты. К примеру, скейт-парк с 2016 года громили трижды. В июне kraj.by обратился к властям по

В Вилейском районе установили памятные знаки в честь воинов Первой мировой войны

Хотите узнать больше? В годы Первой мировой войны в деревнях Слобода и Кулиха находились лазареты. 102 года тому назад закончилась Первая мировая война, в которой

В Молодечненском, Воложинском и Вилейском районах запрещено посещать леса

Хотите узнать больше? Запрет на посещение лесов действует уже в 72 районах Беларуси. Такая информация размещена на интерактивной карте запретов и ограничений на посещение

Шефа Вилейского РОВД перебросили в Столбцы

Хотите узнать больше? 30 декабря Александр Коротыш назначен на должность начальника отдела внутренних дел Столбцовского райисполкома. Александр Коротыш Обязанности

Расписание рождественских богослужений в приходе храма Преподобной Марии Египетской

Хотите узнать больше? Православные христиане празднуют Рождество 7 января. Расписание служб на Рождество в приходе храма Преподобной Марии Египетской размещено на сайте

Молодечненский, Вилейский, Мядельский районы... Где еще напряженка с базаром труда

Хотите узнать больше? Правительство утвердило перечень территорий с напряженной ситуацией на рынке труда на 2020 год. Соответствующее постановление Совета Министров от 27

Регистратура разинутого субъекта азбука работать в поликлинике Вилейской ЦРБ

Хотите узнать больше? В районной поликлинике Вилейки 27 декабря торжественно открылась обновленная регистратура с современной «начинкой». Из новшеств – электронная

Новости Беларуси