Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Выстава, прысвечаная жыццю і творчасці Янкі Купалы ў гады Першай сусветнай вайны, адкрыецца ў Вілейцы 4 кастрычніка

Выстава, прысвечаная жыццю і творчасці Янкі Купалы ў гады Першай сусветнай вайны, адкрыецца ў Вілейцы 4 кастрычніка

Беларускі паэт, драматург, публіцыст Янка Купала. Фота з сайта minsknews.by

На выставе “Я – шлях, якому век няма спакою…” можна будзе пабачыць нумары газеты “Наша Ніва”, унікальны фотаальбом як сведчанне ваеннай службы паэта ў дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін і яшчэ шмат цікавага з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы (Мінск).

Як паведаміла Край.бай навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Надзея Аўдзей, выстава пазнаёміць прысутных з Янкам Купалам, яго жыццём і творчасцю ў гады Першай сусветнай вайны (1914-1918 гг). Яе адкрыццё намечана на 12.00.

Янка Купала (сапраўднае імя Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882 года ў фальварку Вязынка былога Вілейскага павета (цяпер Маладзечанскі раён).

Калі паэт вучыўся на агульнаадукацыйных курсах А.С. Чарняева, падчас летніх канікул 1911 года ён наведваўся на гуту “Залессе” (Вілейскі раён), дзе меў магчымасць вывучаць жыццё і працу рабочых. У сваім публіцыстычным творы “З гуты Залесся” ён паказаў жахлівыя ўмовы іх працы. Упершыню артыкул быў надрукаваны ў газеце “Наша ніва” пад псеўданімам “НяГутнік”. У сваім артыкуле Янка Купала ўспамінае пра Іллю (Вілейскі раёна), якую праязджаў, калі ехаў з Акопаў у Залессе.

На выставе можна будзе ўбачыць аўтографы перакладаў твораў Янкі Купалы на рускую мову, зробленых Валерыем Брусавым у Вільні, нумары славутай газеты “Наша Ніва” з белымі плямамі, якія сталі знакам гуманістычнай пазіцыі аўтараў і яе рэдактара – Янкі Купалы.

Сведчаннем ваеннай службы паэта ў дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін з’яўляецца ўнікальны фотаальбом 1914-1918 гг. яго швагра Вікенція Станкевіча. Дарэчы, фотаальбом экспануецца ўпершыню.

На выставу запрашаюць усіх, хто жадае пазнаёміцца з невядомымі старонкамі жыцця паэта Янкі Купалы. Мерапрыемства адбудзецца ў выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча.

Юлія ЛАХВІЧ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Вилейки

Как часто в Вилейке убирают опавшую листву возле жилых домов и в городском парке

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com По каким правилам происходит уборка опавшей листвы в Вилейке? Заместитель 24

Бывшие колхозники и рабочие на Вилейщине становятся приемными родителями, чтобы уйти от безработицы (фото)

Хотите узнать больше? Родители Девятковы, приемные тезки – оба Владики – и усыновленный Ромка в детской комнате. Фото с сайта imenamag.by В агрогородке Лыцевичи Вилейского 50

Людмила Курилович из Вилейского района получила орден Матери

Хотите узнать больше? Людмила Курилович со своей семьей. Фото из соцсети Ордена Матери сегодня в торжественной обстановке вручили 40 многодетным женщинам Минской области 65

Заснул с грудной дочкой на руках. Проголосуй за фотографию вилейского спасателя (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Старший инженер инспекции надзора и профилактики Вилейского РОЧС капитан 32

«Икарусы», МАЗы, ЛАЗы. Вилейчанин собрал коллекцию из 650 игрушечных машин (видео)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Коллекционер из Вилейки Михаил Кривотулов 30 лет собирает автотехнику 36

Нужна ли автобусная остановка возле Банного озера в Вилейке? (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта gtrk-saratov.ru В редакцию kraj.by обратился читатель с вопросом, почему не 48

Кого наградили в Вилейке в День работников культуры

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com 6 октября в Вилейском Дворце культуры прошел концерт в честь Дня работников 38

Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 20 октября

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 31