Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На мемарыяле "Боркі" ў Вілейскім раёне адбылася талака (ФОТА)

На мемарыяле "Боркі" ў Вілейскім раёне адбылася талака (ФОТА)

На мемарыяле "Боркі" ў Вілейскім раёне 12 кастрычніка адбылася талака. Фота прадастаўлена Край.бай Алесем Раткевічам

Хаценчыцкі сельвыканкам 12 кастрычніка арганізаваў талаку па добраўпарадкаванні тэрыторыі мемарыяла "Боркі".

Пра гэта рэдакцыі партала Край.бай паведаміў чытач Алесь Раткевіч.

Даведка. 5 мая 1943 года фашысты спалілі 23 двары і 95 мірных жыхароў вёскі Любча, 21 двор і 98 жыхароў вёскі Боркі. Адзіная жыхарка вёскі Боркі, што засталася ў жывых, Фаіна Анасовіч 1931 года рождения. Цяпер жыве ў Рабуні.
kraj.by

"У талацэ прынялі ўдзел: Хаценчыцкі сельвыканкам, старшынёй якога з'яўляецца Святлана Валовік, настаўнікі і вучні Ільянскай школы, прадстаўнікі Ільянскага лясніцтва, старшыня Вілейскай суполкі Таварыства аховы помнікаў Дзяніс Канецкі са сваёй камандай, краязнаўца Алесь Раткевіч са сваімі аднадумцамі, сярод якіх – 86-гадовы мясцовы жыхар Уладзімір Барысевіч, чые карані ідуць менавіта з Борак. Дапамагалі таксама супрацоўнікі "Рэгіянальнай газеты". Фаіна Сяргееўна Анасовіч (Кучко), адзіная жыхарка Борак, што засталася ў жывых, накіравала на дапамогу сваю дачку Таццяну і яе мужа. Сабралася на талаку каля трох дзесяткаў чалавек", – піша Алесь Раткевіч.

На мемарыяле "Боркі" ў Вілейскім раёне адбылася талака (ФОТА)

На мемарыяле "Боркі" ў Вілейскім раёне адбылася талака (ФОТА)

Тэрыторыя была прыбраная ад лісця, галля, скошанай травы. Высеклі хмызняк, спілавалі дрэвы ля помніка, якія маглі зруйнаваць яго. А таксама наколькі было магчыма, засыпалі каляіны, пакінутыя лесавозамі.

Стала нашмат прыстойней і святлей, лічыць Алесь Раткевіч.

На мемарыяле "Боркі" ў Вілейскім раёне адбылася талака (ФОТА)

Такія масавыя акцыі з 2010 года сталі традыцыйнымі. За гэтыя гады зроблена шмат па ўшанаванні памяці аб загінулых 4 мая 1943 года жыхарах вёскі: адноўленая дарога да пагоста, адрэстаўраваны помнік загінулым, вуліца ў Лукаўцы названая Любчанска-Боркаўскай. На вясну запланаваныя работы па падрыхтоўцы мемарыяла да святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў.

Алесь РАТКЕВІЧ
Фота прадастаўлена Край.бай Алесем РАТКЕВІЧАМ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Вилейки

Директор вилейского предприятия фиктивно трудоустроил человека, чтобы тот избежал налога на тунеядство

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта dw.de 16 октября прокуратура Вилейского района возбудила уголовное дело против бывшего 14

Как часто в Вилейке убирают опавшую листву возле жилых домов и в городском парке

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com По каким правилам происходит уборка опавшей листвы в Вилейке? Заместитель 34

Бывшие колхозники и рабочие на Вилейщине становятся приемными родителями, чтобы уйти от безработицы (фото)

Хотите узнать больше? Родители Девятковы, приемные тезки – оба Владики – и усыновленный Ромка в детской комнате. Фото с сайта imenamag.by В агрогородке Лыцевичи Вилейского 55

Людмила Курилович из Вилейского района получила орден Матери

Хотите узнать больше? Людмила Курилович со своей семьей. Фото из соцсети Ордена Матери сегодня в торжественной обстановке вручили 40 многодетным женщинам Минской области 69

Заснул с грудной дочкой на руках. Проголосуй за фотографию вилейского спасателя (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Старший инженер инспекции надзора и профилактики Вилейского РОЧС капитан 36

«Икарусы», МАЗы, ЛАЗы. Вилейчанин собрал коллекцию из 650 игрушечных машин (видео)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Коллекционер из Вилейки Михаил Кривотулов 30 лет собирает автотехнику 40

Нужна ли автобусная остановка возле Банного озера в Вилейке? (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта gtrk-saratov.ru В редакцию kraj.by обратился читатель с вопросом, почему не 49

Кого наградили в Вилейке в День работников культуры

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com 6 октября в Вилейском Дворце культуры прошел концерт в честь Дня работников 42