Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Няўлоўны чорны воўк

…Дзе ў піліпаўку воўк нема вые… Так пісаў наш беларускі класік. Сапраўды, у піліпавыя маразы ды завеі цяжка прыходзіцца не толькі ваўкам, але і ўсім жыхарам лесу — і яны туляцца бліжэй да чалавечага жытла. Пасля вайны, у пяцідзясятыя гады, шмат развялося “санітараў” лесу – ваўкоў. Яны рабілі многа бяды, як для маладога падвор’я, так і для сельскай гаспадаркі. То ў аўчарню залезуць, то маладых жарабят “парэжуць”. Нават  у адным сяле на дзяўчынку напаў воўк. Але здарылася так, што на той момант у двары быў сабака, і ён адбіў дзяўчынку, ды і яе бацька, пачуўшы гвалт сабакі, выскачыў з хаты, і воўк уцёк.

Няўлоўны чорны воўк


Старыя людзі казалі, што гэта быў не воўк, а шэра-чорны сабака-ваўкадаў. Падчас вайны ў Бабруйску быў пітомнік, дзе немцы дрэсіравалі сабак-ахоўнікаў на палонных, якіх тыя загрызалі да смерці. Фашыстам, трапіўшым у “кацёл”, было ўжо не да сабак, і тыя разбрыліся па навакольных лясах. З працягам часу яны прыбіліся да воўчых зграй. Некаторыя нават станавіліся важакамі. Такія ваўкі-сабакі не баяліся ні агню, ні сабак, ні чалавечага паху і нават часта нападалі на людзей.Іван Пятровіч падчас вайны быў сувязістам, а пасля ўладкаваўся паштальёнам: па стане здароўя не мог выконваць цяжкую работу. Гэтая справа была адказная: усюды чакалі хто ліста ад родных, хто часопіс ці газету. Ён быў адзін паштальён на тры сяла, кіламетраў пяць адно ад аднаго. Летам было лягчэй дабірацца ў далёкія вёскі, што за лесам. А вось узімку прыходзілася запрагаць у сані кабылку і везці туды “апошнія навіны”, як гаварыў сам Пятровіч. Бывала, засядзіцца там: то газету пачытае старым, то з людзьмі пагаворыць. Яго за гэта паважалі.Так было і ў гэты марозны дзень. Пятровіч развёз пошту па хатах, а ў апошняй затрымаўся: прынёс радасную вестку старым, што знайшоўся іхні сын, на якога прыйшла пахаванка ў час вайны.Прайшло ўжо чатыры гады пасля вайны, а ён, цяжка паранены, знаходзіўся ў шпіталі. І вось зараз даслаў тэлеграму, што едзе дамоў. На радасцях старыя накрылі стол і добра пачаставалі Пятровіча. На двары ўжо пачало вечарэць, і Іван засабіраўся дахаты.
Ад’ехаўшы кіламетры чатыры ад вёскі, кабылка пачала пахрапваць, стрыбаць вушамі.“Ваўкі”, — мільганула думка ў паштальёна, і як на тое ліха стрэльба засталася дома. Кабылка тым часам перайшла на галоп. Да іванавай вёскі заставалася крыху больш за кіламетр. “Галоўнае — выскачыць на ўзлесак, а там да вёскі рукой падаць”. Вось ужо замільгацелі агенчыкі, але кабылка цяжка дыхала і збівала ход. Ваўкі абыходзілі з абодвух бакоў. Раптам кабыла рэзка рванула ў бок і панеслася па полі ў вёску, а Пятровіч ад такога штуршка выляцеў з саней.…Пасярод дарогі стаяў чорны воўк, бліскаючы сваімі зялёнымі вачыма. “Ну вось і ўсё, — падумаў Пятровіч. – Мне канец!”. Ён упаў у снег, падабраўшы ногі пад доўгі кажух, закрыў галаву рукамі. Чуў, як падыйшоў да яго важак, абнюхаў, а потым нешта гыркнуў. Іван ляжаў ні жывы, ні мёртвы і раптам адчуў, што на яго нешта ільецца. Важак ізноў гыркнуў і паштальён адчуў, як пачалі падыходзіць іншыя ваўкі і “меціць” яго. Праз некалькі хвілін стала ціха, Пятровіч падняў галаву — ваўкоў не было. Іван кінуўся да вёскі. Тут здарылася другая бяда: яго апанавалі сабакі. Добра, што паспеў ускочыць у двор і зачыніць брамку. Ад яго кажуха ішоў воўчы “водар”.…Доўга яшчэ развозіў Пятровіч пошту і, расказваючы пра гэты выпадак, сам сабе задаваў пытанне: “Чаму ваўкі яго не разарвалі?”
Магчыма, важаку не спадабаўся гарэлачны перагар, а мо ён успомніў, што калісьці быў пры чалавеку сабакам.Мікола Корань

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

Осы напали на детей в жилом районе Слуцка

Хотите узнать больше? ЧП произошло вечером 16 сентября возле дома № 60 на улице 14 Партизан в Слуцке. 161

На супругов на даче под Слуцком напали осы. Женщина после укусов умерла

Хотите узнать больше? Возле сарая лежала солома. Когда мужчина стал ее разгребать, из кучи вылетел рой ос. 54

В Слуцке под детьми сломались качели во дворе. Две девочки получили травмы

Хотите узнать больше? Качели сломались в тот момент, когда на них катались две одноклассницы - 9-летние Александра и Алина. Девочки упали и получили травмы. 146

В Слуцком районе на трассе обстреляли Audi. Подозреваемый задержан

Хотите узнать больше? Мужчина пояснил, что случайно выстрелил из незарегистрированного охотничьего ружья, которое в последующем разобрал и утопил в оросительном канале. 134

Под Слуцком Toyota насмерть сбила пешехода

Хотите узнать больше? Пешеход находился на проезжей части в полосе движения автомобиля. 243

В Слуцке завели дело на экс-директора стройфирмы: он 15 лет получал зарплату за липового работника

Хотите узнать больше? "Установлено, что работник фактически своих служебных обязанностей не выполнял, зато на него ежемесячно начислялась заработная плата. Выплаты уходили 284