Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Расстрэльны век вёскі Заграддзе

Першы раз трагедыя ў Заграддзі адбылася зімой 1908 года, калі ў невялікай (двароў на сто) вёсцы на Случчыне сяляне-беднякі адмовіліся плаціць так званы мірскі збор — падатак за зямлю, нарэзаную ім па няўдобіцы, дзе, акрамя буячніку і моху, на купінах нічога не расло. Не плацілі болей года. Для канфіскацыі маёмасці ў неплацельшчыкаў са Слуцка ў вёску прыехалі валасны начальнік, ураднік, 50 конных і пешых стражнікаў са зброяй.
Сяляне перагарадзілі вуліцу, не даючы магчымасці “гасцям” падыходзіць да хат неплацельшчыкаў. Яны выкрыквалі: “Не дамо адбіраць апошняе ў нядоймшчыкаў — яны галадаюць!” Некаторыя жанчыны і мужчыны прыхапілі калы з платоў, качэргі з дому і сталі адцясняць стражнікаў. На загад урадніка Ешмана разысціся ніхто не рэагаваў. Стражнікі, каб папужаць людзей, далі стрэлы ўгару, але гэта не дапамагло. І тады прагучала каманда ўрадніка: “Па бунтоўшчыках – агонь!” Грымнулі стрэлы вінтовак. Упалі мёртвымі шасцёра: браты Фама і Ціхан Ганчары, Павел Юрчэня, Міхаіл Ясінскі, Сцяпан Дробыш і Іван Сеўрук. Сямёра былі паранены. Пазней 16 удзельнікаў бунту судзілі ў Вільні, некалькі чалавек апраўдалі, рэшту прыгаварылі да высылкі ў Сібір, адкуль мала хто вярнуўся.

У 60-я гады на тым месцы, дзе пралілася кроў бязвінных, быў усталяваны гранітны помнік з прозвішчамі загінуўшых. За сто з лішнім гадоў вёска перажыла не адну акупацыю. Сёння ў ёй са 180 даваенных двароў жылых засталося толькі 48. Шмат  пустуючых хат было знесена. Вёску прызналі “неперспектыўнай”.
Але старажыхары не забылі рэпрэсіі 20-30-х гадоў, што абрынуліся на Заграддзе. Хоць тут не было “кулакоў”, таму як зямлі ворнай вакол было мала, на двор прыпадала па 2,5-4 гектары. Аднак новая ўлада, мусіць, прыпомніла сялянскі бунт 1908 года і перад масавай калектывізацыяй вырашыла пачысціць вёску ад “неблаганадзейных”. І ўжо ў 1929 годзе на высылку ў Сібір на 3-5 гадоў адсюль было адпраўлена аж 24 чалавекі, з іх 15 жанчын! У раённай кнізе “Памяць” занатаваны іх прозвішчы. Выбраў найболей старэйшых: Усціна Сцяпанаўна Дробыш, 53 гады; Ганна Францаўна Казак, 50 гадоў; Вольга Ёсіпаўна Выскварка, 50 гадоў. Астатнія жанчыны былі ва ўзросце 20-26 гадоў. Не ўсе яны вярнуліся ў родную вёску. А пяцёра сяльчан у 1933 годзе былі расстраляны, у іх ліку 72-гадовы калгаснік Сава Мікалаевіч Чаркоўскі, яго два жанатыя сыны – 39-гадовы Анатоль Савіч і 38-гадовы Іван Савіч, Людвік Сцяпанавіч Казак, Павел Макаравіч Зеньчык, 56 гадоў. Рэабілітаваны яны былі толькі ў 1991 годзе.
З усёй гэтай трагічна-драматычнай гісторыі напрошваецца выснова: ці не прыйшоў час паблізу помніка шасцярым расстраляным у 1908 годзе заградцам узвесці і помнік 29 сасланым у Сібір, а таксама пяцярым расстраляным — другі помнік? Каб нашчадкі ў чацвёртым і пятым “калене”, хто вырас тут і яшчэ з’явіцца на свет, не забылі пра загінуўшых, пакуль вёска канчаткова не састарэла.
Міхаіл Тычына

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слуцка

Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе

Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...

Прощения у родных не просили. Фигурантам дела об убийстве стариков под Слуцком предъявили новое обвинение

Хотите узнать больше? В Слуцке продолжается суд по делу об убийстве двух пенсионеров и покушении на жизнь третьей . На скамье подсудимых — три местных жителя. По версии

«Они сожгли их заживо». За убийство пенсионеров под Слуцком прокурор запросил расстрел

Хотите узнать больше? Гособвинитель запросил наказание для фигурантов дела об убийстве двух пенсионеров и покушении на жизнь...

Бес попутал: житель Слуцка застрелился в Рождество

Хотите узнать больше? Фото носит иллюстративный характер. Источник: guns.allzip.org Вечером 7 января на 102 поступил звонок от бригады скорой помощи о том, что мужчина в

Под Слуцком Citroen насмерть сбил пешехода

Хотите узнать больше? По данным следствия, авария произошла 9 ноября, около 18.30, на трассе Минск - Микашевичи.

В Минской области за выходные под колесами авто погибли три пешехода

Хотите узнать больше? Все они не были обозначены световозвращающими элементами.

999 долларов за снятие порчи. На «гадалку» из Слуцкого района завели дело о мошенничестве

Хотите узнать больше? Почти год женщина брала деньги за обряды выкупа смерти, снятия порчи и так далее.