Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Захаваем прыгажосць вясны

Доўгачаканая вясна набірае моц. Па-сапраўднаму невычарпальная маляўнічая палітра мая. Не згасае майскае шматроўе. Зялёны, блакітны, жоўты і аранжавы, сіні і ружовы, салатавы – усе колеры ўвабраў у сябе гэты паэтычны месяц, радасная пара заключнай фазы вясны, пары абнаўлення.

У аксаміце зеляніны добра прыкметны веснавыя кветкі. Далікатнымі белымі зорачкамі цвіце кураслеп, ружова-фіяле-тавымі суквеццямі — чубатка, залатіста-жоўтымі колерамі — вясенні чысцяк, а буйнымі ліловымі званочкамі — сон–трава. На сырых лясных палянах цвіце жоўтымі буйнымі шарамі пярэсна. Ад жоўтай лотаці берагі рэк і канаў сталі ярка-сонечнымі, а сырыя лугі зазіхацелі залатымі плямамі.

Блакітная пралеска першай ўпрыгожвае ельнікі, асіннікі. Яе часта называюць падснежнікам, але ў нас сапраўдны падснежнік амаль не сустракаецца. На прыласканых сонцам палянах ўспыхваюць пралескі. І яны не заўважаюць ні студзёны подых вечаровага ветра, ні лёгкі марозік, што зранку цукрова выбельвае дол. Гэтыя кветкі красуюцца на зайздрасць знясіленай зіме.

Няма вясны без жоўтых агень-чыкаў падбелу, цуда-кветкі, начной прыгажуні, і сімвала абуджэння і абнаўлення прыроды – фіялкі, або браткі. Гэтыя прыгожыя кветкі вабяць сваім пяшчотным надзвычайным пахам. Але іх цяпер становіцца ўсё менш і менш. Фіялка цвіце двойчы:  ранняй вясной і ў сярэдзіне лета. Гэта я назіраў летась. Наш абавязак — зберагчы гэтую кветку для будучыні.

Прыемна ўбачыць любую кветку і цяжка ўстрымацца, каб не сарваць яе для букета. Дробныя букецікі сціплых, прыгожых кветак неяк сіратліва выглядаюць у руках чалавека на ажыўлёных вуліцах. Здаецца, тут, на тлумных вуліцах, яны згу-білі свой водар і журботна вянуць. Трэба памятаць, што найлепшая кветка тая, што застаецца расці там, дзе яна расцвіла. Іншая справа — у кветніку, у лесе, на паляне…

З кожным годам бяднеюць фарбы нашых лугоў, лясоў, вадаёмаў. У ціхай завадзі цяжка знайсці беласнежны гарлачык, меней стала ў лясах вядомых паўночных архідэй, сон-травы. Многія кветкі паступова знікаюць, і мы, губляючы іх, губляем зямное хараство. Калі не зразумеем, што кветкі растуць і аднаўляюцца не так хутка, як знішчаюцца, калі не пачнем як след ахоўваць іх, то ў недалёкім будучым развітаемся з імі.

Сустракаюцца яшчэ людзі, якія збіраюць букеты рэдкіх цяпер кветак не толькі дзеля прыгажосці, але і каб нажыцца. Яны прыходзяць і знішчаюць усе да адной, чым наносяць велізарны ўрон многім раслінам.

«На наш век, мабыць, хопіць», – думаюць многія. А вось ці змогуць убачыць іх нашы ўнукі?

Вось чаму пралеску, ландыш, чарамшу (мядзвежую цыбулю), сон–траву — усяго каля 70-85 відаў раслін — занеслі ў Чырвоную кнігу. Аб гэтым трэба нам усім памятаць, бо змрочны выгляд мела б наша зямля, наша наваколле без свайго зялёнага дывана, упрыгожанага россыпам цудоўных кветак.

Вельмі рады першым раслінам звяры і птушкі. Пах расцвілых пралесак і заячай капусты робіць жвавейшым палахлівага зайца, першая лістота млява трывожыць касулю і лася, зялёная трава туманіць галаву дзіку.

Да зялёнага сябра нашага, да прысад і кветак вакол дамоў, дарог чалавецтва заўсёды ставілася беражліва. Гэта старажытная традыцыя нашага народа — высаджваць кветкі і дрэвы ў мясцовасці, дзе прыемна адпачываць і дыхаць лячэбным водарам кветак. А самае галоўнае, бываючы ў акружэнні прыроды, адчуваеш сябе яе часціцаю, заботліва захоўваеш гэтую прыгажосць.

Міхась Масюк

Захаваем прыгажосць вясны

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

"Готовы лечь под бульдозер". Случчане не дают снести здание 19-го века

Хотите узнать больше? Местные говорят: в городе исторических зданий практически не осталось. 48

6 фактов про самый богатый район Беларуси, где средние зарплаты превышают 1600 рублей

Хотите узнать больше? FINANCE.TUT.BY собрал 6 фактов про самый богатый район Беларуси, в котором зарабатывают уже больше 1600 рублей. 77

Пьяный водитель в Слуцке остановился только после выстрелов по колесам машины

Хотите узнать больше? За рулем находился 25-летний житель Слуцкого района, при этом он был нетрезв. На него было составлено пять административных протоколов. 238

"Не мог заснуть. Чудилось это тело". В Слуцке мать и сожителя судят за убийство 2-летней девочки

Хотите узнать больше? В Слуцке суд начал рассматривать дело об убийстве 2-летней девочки. Обвиняемые по делу - мать девочки и ее сожитель. 301

Осы напали на детей в жилом районе Слуцка

Хотите узнать больше? ЧП произошло вечером 16 сентября возле дома № 60 на улице 14 Партизан в Слуцке. 349

"Марусю били. Маруся сдохла". В суде об убийстве 2-летней девочки показали видеоопрос других детей

Хотите узнать больше? В Слуцке продолжают рассматривать уголовное дело об убийстве 2-летней Марины. В среду, как пишет местное издание "Инфо-Курьер", на процессе озвучили 199