Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Случчына гістарычная альбо Аб нашым рэгіёне ў шырокім сэнсе слова

Калі свядомыя людзі гавораць пра Случчыну, то звычайна маюць на ўвазе нешта большае, чым сучасная тэрыторыя Слуцкага раёна. Але Случчына — не толькі назва вялікага рэгіёна. Гэта, бясспрэчна, гістарычная, эканамічная, моўная і культурная з’ява на Беларусі. Аб ёй мы і паспрабуем распавесці ў шырокім сэнсе слова.

Случчына гістарычная альбо Аб нашым рэгіёне ў шырокім сэнсе слова

Межы. Землі Случчыны дасягалі Нясвіжа на захадзе і Глуска на ўсходзе. На поўдзень рэгіён доўжыўся да Прыпяці (Жыткавічы, Петрыкаў).  Паводле мапы XVI стагоддзяБеларускі гісторык Анатоль Сідарэвіч у адным са сваіх артыкулаў нядаўна заўважыў: “Я заўсёды смяюся, калі чую ўсе гэтыя «Ганцаўшчына», «Лунінеччына», «Ляхаўшчына». Бо гістарычна Ляхаўшчына — гэта Наваградчына, Лунінеччына — частка Піншчыны і Мазыршчыны. А што такое Ганцавічы, якія даюць імя субрэгіёну? Хіба могуць яны параўнацца са старажытным Пінскам, Наваградкам, Слуцкам?”
Заўвагу Сідарэвіча можна справядліва аднесці і да такіх распаўсюджаных сёння тэрмінаў, як Салігоршчына, Старадарожчына, Любаншчына і нават Капыльшчына. У адрозненне ад іх паняцце “Случчына” пытанняў не выклікае. А вось чаму, — адказы паспрабуем знайсці ў гісторыі.
Дзе слуцкае
Тэрыторыя Случчыны пачынае складацца яшчэ з часоў Турава-Пінскага княства. У канцы XII стагоддзя ад яго адасабляецца Слуцкае княства. У наступным стагоддзі яно становіцца ўдзельным уладаннем літоўскай вялікакняжацкай дынастыіі Гедымінавічаў. Нашчадкі Уладзіміра Альгердавіча  — князі Алелькавічы — валодалі княствам да 1612 года. На падставе  граматы вялікага літоўскага князя Аляксандра (1499), дзе пералічаны найбольш буйныя населенные пункты, можна зрабіць выснову, што ў Слуцкае княства ўваходзілі тэрыторыі сучасных Слуцкага, Капыльскага, Салігорскага, Любанскага, Старадарожскага, частак Уздзенскага, Глускага, Петрыкаўскага і Жыткавіцкага раёнаў.
У пачатку XVI стагоддзя ўдзельныя княствы ў ВКЛ былі ліквідаваны, але Слуцкае як адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка захавалася да 1791 года. У лістападзе гэтага ж года Слуцкае княства было ліквідавана пастановай сейма Рэчы Паспалітай. Але Слуцк стаў цэнтрам Случарэцкага павета Навагрудскага ваяводства. Большая частка павета заставалася ва ўладаннях Радзівілаў, якім Слуцкае княства належыла з 1612 года. Са студзеня 1793 года Слуцк і яго павятовыя землі сталі часткай Расійскай імперыі, а Слуцк ператварыўся ў павятовы цэнтр Мінскай губерніі.
Як бачна, Случчына ў якасці рэгіянальнай з’явы фарміравалася і існавала на працягу некалькіх стагоддзяў. Гэта не магло не адбіцца і на іншым аспекце яе жыцця, у прыватнасці эканамічным.
Адзіны арганізм
Слуцкія землі былі неаднолькавыя па сваёй урадлівасці, але яны заўсёды лічыліся багатым краем. Случчына мела не толькі значны зямельны і людскі рэсурс: у яе жыцці велізарную ролю адыгрывалі рамёслы і гандаль.
Як адзначае беларускі гісторык Анатоль Грыцкевіч, Слуцк быў цэнтрам вялікай латыфундыі, куды звозіліся сельскагаспадарчыя прадукты і вырабы рамеснікаў з усяго княства. Паспяховаму развіццю цесных сувязей паміж часткамі Слуцкага княства садзейнічалі рэгулярныя ярмаркі ў Слуцку. Сюды свае тавары прывозілі таксама купцы з Мінска, Гродна, Магілёва, Брэста, Вільно. Нярэдкімі гасцямі былі і іншаземныя гандляры.
Слуцкія купцы ў XVI-XVII стагоддзях пастаянна гандлявалі са шматлікімі гарадамі Польшчы, Украіны, Маскоўскай дзяржавы. Праз прыстань “Пясочнае” на Нёмане яны вывозілі слуцкія тавары ў Кралявец (Кенігсберг). Як сведчаць дакументы, вываз тавараў са Слуцка быў вялікім па аб’ёме і адрозніваўся значнай удзельнай вагой мясцовых вырабаў.
Можна сцвярджаць, што гаспадарчае жыццё Случчыны на працягу шэрагу стагоддзяў уяўляла сабой даволі ўстойлівы адзіны арганізм.
Слуцкая гаворка
Цесныя гаспадарчыя сувязі паміж часткамі Случчыны (Слуцкага княства) садзейнічалі з’яўленню агульных рыс у жыцці яго насельніцтва. Закранём, напрыклад, моўны аспект.
Пачынаючы з 1948 года, беларускія вучоныя праводзяць на тэрыторыі Беларусі дыялекталагічныя экспедыцыі. Сабраныя матэрыялы дазволілі вызначыць два асноўныя дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. Случчына адносіцца да апошняга. Але ў межах паўднёва-заходняга дыялекту лінгвісты выдзяляюць так званую слуцкую гаворку. Яна распаўсюджана якраз на былой тэрыторыі Слуцкага княства. Навуковая праца ў гэтым накірунку працягваецца і сёння. З 1962 года збіраецца матэрыял для рэгіянальнага слоўніка слуцкіх гаворак. Пад кіраўніцтвам філолага П.А. Міхайлава ўжо апрацаваны і сістэматызаваны фактычны матэрыял, распрацоўваюцца слоўнікавыя артыкулы і рыхтуецца да друку “Слоўнік гаворак Случчыны”. Гэта будзе цікавая кніга.
Культурны феномен
Чытачы “ІК” у сваіх каментарыях да гістарычных матэрыялаў рэгулярна падкрэсліваюць, наколькі Случчына багата вядомымі пісьменнікамі, мастакамі, вучонымі і выдатнымі культурнымі з’явамі. Заўважым, что “Кур’ер” у асноўным піша пра ўраджэнцаў сучаснага Слуцкага раёна. А калі браць за аснову гістарычнае паняцце “Случчына”, то гэты спіс значна павялічыцца.
На самай справе гістарычны і эканамічны падмуркі спрыялі нараджэнню слуцкага культурнага феномена. Тут было ўсё, што лічылася атрыбутам тагачаснай цывілізацыі: друкарні, бібліятэкі, тэатр з аркестрам і нават балет, разнастайныя ўстановы адукацыі, уключаючы знакамітую Слуцкую гімназію. А чаго каштуюць адны слуцкія паясы! Можна смела гаварыць аб унікальнасці слуцкіх абарончых збудаванняў, аб высокаразвітой ваенна-інжынернай справе. З цягам часу ў мясцовых жыхароў выпрацаваўся талерантны падыход да сумеснага існавання прадстаўнікоў разнастайных канфесій, што да цяперашняга часу з’яўляецца верхам цывілізаванасці. Гэты спіс можна працягваць яшчэ доўга. Культурныя дасягненні Случчыны замацававлі цэласнасць рэгіёна і назаўсёды занеслі яго ў лік выдатных гістарычных з’яў Беларусі. І няхай не крыўдзяцца прадстаўнікі суседніх раёнаў, якія адлічваюць сваю гісторыю ад нядаўніх пастаноў савецкіх часоў. Так ці інакш – ва ўсіх іх слуцкія карані.Антон ЗубарэвічПАДЗЯЛІСЯ. “Кур’ер” запрашае ўсіх аматараў гісторыі выказаць свае думкі наконт ролі Случчыны ў гісторыі Беларусі. Пішыце па адрасе: info@kurjer.infо, або г.Слуцк, вул.Камсамольская, 1, альбо а/я 53.
У тэму
Пункт гледжання капылян
Валянціна Шуракова, дырэктар Капыльскага краязнаўчага музея.

Случчына гістарычная альбо Аб нашым рэгіёне ў шырокім сэнсе слова


Жыццё Слуцка і Капыля цесна пераплецена паміж сабой са старадаўніх часоў, і сёння справядліва казаць аб нашай сумеснай славутай гісторыі. Напрыклад, першай рэзідэнцыяй князёў Алелькавічаў быў менавіта Капыль, а ў іх тытуле значылася: князі Слуцкія і Капыльскія. Я пераканана, што сусветнавядомая традыцыя мясцовага ткацтва пайшла з Цімкавіч і Семежава, але носіць яна назву “Слуцкая”, бо Слуцк у адрозненні ад гэтых мястэчкаў — своеасаблівы гістарычны брэнд. Многія вядомыя дзеячы культуры і навукі нарадзіліся на капыльскай зямлі, а вучыліся ў знакамітай Слуцкай гімназіі. І гэта справядліва, што аб іх дзейнасці расказваюць экспазіцыі краязнаўчых музеяў і ў Капылі, і Слуцку. Два нашыя гарады ў гісторыі непарыўныя, як Зямля і Луна.
Што думаюць салігорцы
Наталля Тупека, старэйшы навуковы супрацоўнік Салігорскага краязнаўчага музея.

Случчына гістарычная альбо Аб нашым рэгіёне ў шырокім сэнсе слова


Безумоўна, на воблік сённяшняй Салігоршчыны багатая гісторыя Случчыны  аказала сур’ёзны адбітак. Яе ўплыў у гэтым сэнсе на працягу стагоддзяў не вызывае сумнення. Шмат сучасных здабыткаў і дасягненняў салігорцаў можна разглядаць як працяг слуцкай культурнай традыцыі. Але малады горад Салігорск ужо сам прэтэндуе на рэгіянальнае лідарства, і не толькі ў плане эканомікі. Сёння гэта буйны навуковы і культурны цэнтр Мінскай вобласці са своеасаблівымі рысамі. На маю думку, Слуцк і Салігорск у перспектыве будуць арганічна дапаўняюць адзін аднаго.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слуцка

В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда

Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к

В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин

Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...

Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД

Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...

В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей

Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и

Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера

Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича

Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников

Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.

«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»

Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг

Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе

Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...