Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Расказвае сын былога вязня канцлагера ў Маладзечне (ФОТА)

Расказвае сын былога вязня канцлагера ў Маладзечне (ФОТА)

Каб набрацца сіл перад пабегам з маладзечанскага Шталага-342, Сяргей Галамоўзый разам з двума сябрамі з’еў скураны рэмень. Потым ён жыў у акупаванай Вілейцы, пакуль не пайшоў разам з савецкай арміяй вызваляць ад фашыстаў Беларусь, Польшчу і Германію.

Аб гэтым піша сайт “Рэгіянальнай газеты”.

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Сяргей Галамоўзый упершыню надзеў усе медалі і ордэны, калі фатаграфаваўся з сынам. 1973 год.

 

Расказвае сын былога вязня канцлагера ў Маладзечне (ФОТА)

 

– Бацька многа распавядаў ваенных эпізодаў, – кажа сын ветэрана Вялікай Айчыннай вайны маладзечанец Леў Галамоўзый. – У нас была вялікая лазня, у якой мылася ўся вуліца. І падчас чаргі ў лазню бацька і расказваў мне пра вайну. Вось у яго памяць цяпер я расказваю вам усё тоё, што памятаю з тых аповедаў.

На дзень – адна цыбуліна

Нарадзіўся Сяргей Галамоўзый на Украіне, у Гайсінскім раёне Вінніцкай вобласці, вёска Тымар. Да вайны там было цяжкае жыццё. Хлопец скончыў чатыры класы. Людзі не мелі чаго есці, таму дзецям было не да вучобы. Нормай лічылася, калі за дзень з’ядалі адну печаную цыбуліну.

Калі пачалася вайна, Сяргею было 20 гадоў. Яго прызвалі і накіравалі ў Варонежскую вобласць у Расіі. Як ён потым прыгадваў, салдаты сапраўды былі гарматным мясам. Не толькі ненавучаныя вайсковай справе, яны нават і зброі не мелі. На пяць чалавек была адна вінтоўка. Аднойчы здарылася вось што: непадалёк ад іх акопа камандзір роты выкінуў белы сцяг з танка і паехаў да немцаў, кінуўшы сваіх салдат.

Таму фашысты вельмі хутка акружылі чырвонаармейцаў пад Варонежам, сагналі ўсіх у кучу і павезлі эшалонам. Прывезлі ў Маладзечна.

У Вілейку праскочыў у сене

У Шталагу ежы зусім не было, палонныя спалі на зямлі. Там Сяргей Галамоўзый пасябраваў з двума хлопцамі, адзін з іх быў афіцэрам. Каб выжыць, хлопцы на траіх падзялілі яго афіцэрскі скураны рэмень. Разжоўвалі яго некалькі дзён і ўрэшце з’елі.

Потым разам збеглі са Шталага, але як гэта ў іх атрымалася, Сяргей сыну не распавядаў. Сам родам з Украіны, у палон трапіў у Расіі, апынуўся ў Беларусі. Збег, але куды ісці, не ведаў. Проста пайшоў уздоўж аўтадарогі па лесе. Аказалася, што ішоў ён у бок Вілейкі.

Непадалёк ад моста каля горада салдату пашанцавала сустрэць дзядзьку, які вёз у горад сена. Сяргей папрасіўся залезці ў сена і такім чынам трапіў у акупаваную Вілейку, бо на мосце перад горадам стаяла нямецкая варта. Праўда, у возе ледзь не задыхнуўся.

У Вілейцы салдат злез з воза і зайшоў у першую хату – вуліца Набярэжная, дом тры. Там яго прынялі – сямейная пара Пяроўскіх з сынам Львом, прыкладна аднаго ўзросту з Сяргеем. І гаспадары выдалі Сяргея за другога сына.

Падарунак ад дзяржавы для салдата, які прыйшоў з вайны інвалідам, – аўтамабіль з ручным кіраваннем.

 

Расказвае сын былога вязня канцлагера ў Маладзечне (ФОТА)

 

Некалькі разоў рэзалі нагу

У гэтай сям’і ў акупаванай Вілейцы Сяргей прабыў прыкладна са жніўня 1941 да пачатку вызвалення Беларусі ў 1944. Тады ён зноў пайшоў на фронт разам з сынам гаспадароў Львом. Хлопцы прайшлі ад Вілейкі да Берліна. Сяргей быў кулямётчыкам і снайперам. Кажуць, што кулямётчыкі доўга не выжывалі, немцы адразу накрывалі іх мінамётным агнём. А Сяргей выжыў.

Ён расказваў сыну розныя выпадкі, якія здараліся на вайне. Аднойчы ішла бамбёжка, Сяргей з акопа накіраваў кулямёт Дегцярова на нямецкі самалёт. Як застрачыў па самалёце, так той перад акопам і увайшоў у зямлю. А назаўтра яго ўзнагародзілі ордэнам Славы другой ступені.

– Я пра гэты выпадак з самалётам расказваў сваім таварышам па службе ў арміі, – прыгадвае Леў Галамоўзый. – А адзін з салдат і кажа, што ў той момант непадалёк быў ягоны бацька, бо расказваў яму пра такі самы выпадак! Уяўляеце?

Ордэн Чырвонай Зоркі салдат атрымаў за подзвіг на тэрыторыі Польшчы. Падчас танкавай атакі савецкія салдаты пачалі ўцякаць. Сяргей з фаўстпатрона па адным танку як “даўбануў”, у танку здэтаніравалі снарады, і яго разарвала. Атаку гэта спыніла, у баі перамагла савецкая армія.

Прыгадваў і іншыя сітуацыі. На нейтральнай тэрыторыі паміж нашымі і немцамі быў калодзеж з вадой, да якога салдаты поўзалі ноччу. Аднойчы атрымалася так, што па ваду адначасова падпаўзлі і два пажылыя немцы, і нашы – Сяргей з іншым салдатам. Селі і пачалі размаўляць. Сяргей не ўдакладняў, на якой мове, але салдаты, стомленыя ад вайны, неяк паразумеліся. Пагаварылі, набралі вады і разышліся.

Да Германіі ён ішоў з цяжкім кулямётам Дзегцярова, толькі ў самой Германіі замяніў яго на больш лёгкі і зручны кулямёт “МГ”, калі ўжо не было праблем са зброяй. Была ў Сяргея і снайперская вінтоўка. У час аднаго бою нашы ніяк не маглі зразумець, дзе сядзіць нямецкі снайпер, а савецкіх салдат усё нехта забіваў. Сяргей, паназіраўшы, вылічыў яго і “зняў” – снайпер хаваўся пад забітым канём.

У Германіі бывала так, што салдаты прыходзілі ў горад, дзе віселі белыя сцягі, а з-пад сцягоў немцы іх расстрэльвалі. Заходзілі ў дамы, елі, што падносілі гаспадары, – і атручваліся. У выніку салдатам забаранілі есці ў немцаў. А здарылася і так, што ён зайшоў у дом, за сталом сядзела немка, якая вачыма ўказала на шафу. Сяргей даў аўтаматную чаргу па шафе – і адтуль вываліліся два эсэсаўцы.

Калі б Сяргей не быў паранены ў 1945 годзе, то ў складзе пятай ударнай арміі пад камандаваннем Берзарына пайшоў бы на Японію.

Але пры штурме Берліна каля Брандэнбургскіх варот яго моцна параніла ў левую нагу, а напярэдадні забілі Льва. Санітары былі далёка, і, каб яны яго заўважылі, Сяргей кінуў тры гранаты. Завезлі салдата ў шпіталь у Горкі, дзе некалькі разоў адразалі нагу, пакуль урэшце не ампутавалі яе цалкам.

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Сяргей Галамоўзый быў вельмі працавітым чалавекам, хаця і вярнуўся з вайны інвалідам.

 

Расказвае сын былога вязня канцлагера ў Маладзечне (ФОТА)

 

Насіць медалі ён не любіў

Пасля вайны ён не вярнуўся на Украіну, а застаўся жыць у Вілейцы, у доме тых гаспадароў, якія яго хавалі. Да таго ж, у гаспадароў Пяроўскіх больш нікога не было. На радзіме ў Сяргея застаўся брат і дзве сястры, якіх ён наведваў.

Дарэчы, у Вілейскай кнізе “Памяць” сярод вызваліцеляў ад фашыстаў Сяргей названы, а Леў Пяроўскі, які загінуў пад Берлінам, не запісаны. Менавіта ў гонар яго ветэран назваў свайго сына Львом. Якога, дарэчы, прызвалі ў армію менавіта ў Варонежскую вобласць, а потым прапаноўвалі прадоўжыць службу ў Германіі.

– Вось удзячнасць “за выдатныя баявыя дзеянні ў баях пры ўварванні ў Германію” ад Сталіна, – паказвае Леў Галамоўзый. – А следам Сталін выдаў загад лічыць усіх, хто трапіў у палон да немцаў, здраднікамі Радзімы. Дакументы на медалі і ордэны...

Штогод на свята Перамогі чышчу яго ўзнагароды. Але насіць медалі і хадзіць на святкаванне 9 мая ён не любіў. Вось на гэтым фотаздымку, дзе мы з ім, ён першы раз надзеў усе медалі, каб сфатаграфавацца са мной – я якраз вярнуўся з арміі. Гэта быў 1973 год.

Першыя гады два ветэрану плацілі за ўзнагароды, а потым ён атрымліваў толькі 50 рублёў пенсіі (прыкладна 9,4 долара). Жыві, як хочаш, ды яшчэ і без нагі. Дапамогай было тое, што падарылі машыну з ручным кіраваннем, прыстасаванай для інвалідаў. І то выдалі яе пасля таго, як Сяргей Галамоўзый з’ездзіў на прыём да генерал-маёра Валянціны Церашковай.

Мужчына быў вельмі працавіты, утрымліваў гаспадарку. Касіў, араў, лавіў рыбу. Як толькі ён убачыць нейкі новы інструмент ці прыладу, усё зробіць, каб такое з’явілася і ў яго.

Як кажа яго сын, мужыкоў тады не хапала, і нягледзячы на тое, што Сяргей інвалід, у яго з’явілася сям’я. Нарадзіўся сын, потым дачка.
Раненне, якое Сяргей Галамоўзый атрымаў пад Берлінам, дало ўскладненне. Яго пахавалі 23 лютага 1976 года.

Прайшло больш за 30 гадоў, але сёння, калі Леў Галамоўзый расказвае пра свайго бацьку, у яго вачах блішчаць слёзы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Молодечно

Была ли свастика? В милицию Молодечно сообщили о продаже курток с символикой Третьего рейха (фото)

Хотите узнать больше? Куртки, вызвавшие в соцсетях спор из-за нашивок. Фото из группы МолодечноLIVE ВКонтакте Сообщения о продаже детских курток с нашивками в одном из 24

19 октября в некоторых домах по улицам Будавников и Мира в Молодечно не будет горячей воды и отопления (список)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by Отключение тепла и горячей воды – временное. Оно проводится в связи с 19

В Молодечно и районе 21 и 28 октября пройдут субботники

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта kudamoscow.ru Наводить порядок и благоустраивать город и район также будут 11 и 18 23

Не упусти 50 рублей! До конца конкурса селфи на kraj.by осталось два дня

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by 18 октября – последний день приема фотографий на конкурс «Селфи с мамой». У 29

Телефоны и посещения запрещены, а на обед пицца и гамбургеры. Как молодечненка работала в летнем лагере в Америке (фото)

Хотите узнать больше? Молодечненка Александра Новик четыре месяца работала в лагере в штате Коннектикут (США). Фото предоставлено kraj.by Александрой Новик Чем занимаются 54

Молодечненка об освещении в городе: «Неужели экономия света важнее, чем человеческие жизни?» (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В редакцию kraj.by через социальные сети обратилась Евгения Пелля. 39

11-13 октября в некоторых домах Молодечно будут отсутствовать горячая вода и отопление (список)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by Горячую воду и отопление отключат в связи с реконструкцией теплотрассы и 57

На участке Молодечно-Гудогай-Кяна тестируют двухэтажные электропоезда (фото)

Хотите узнать больше? На участке Молодечно-Гудогай-Кяна тестируют двухэтажный электропоезд. Фото с сайта news.tut.by Белорусская и Литовская железные дороги проводят 48