Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

25 жніўня Беларусь стала незалежнай ад СССР

25 жніўня Беларусь стала незалежнай ад СССР
У 1990-ым СССР дажываў свой апошні год. Першымі аб сваёй незалежнасці абвясцілі прыбалтыйскія рэспублікі. А 12 чэрвеня была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце РСФСР. Пад уздзеянням гэтага Вярхоўны Савет БССР пачаў падрыхтоўку сваёй аналагічнай Дэкларацыі.

16 ліпеня дакумент гэтай жа накіраваннасці быў прыняты ва Украіне.

І нарэшце, 27 ліпеня 1990 года, Вырхоўным Саветам Беларускай Савецкай Сацыялістынай Рэспублікі была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. У ёй была абвешчана вяршынства Канстытуцыі і законаў БССР, суверэнітэт, самастойнаць краіны, у тым ліку і ў міжнародных адносінах. Адзінай крыніцай улады і носьбітам суверэнітэту згодна з Дэкларацыяй з’яўляўся беларускі народ.

Але СССР яшчэ існаваў. 18-21 жніўня 1991 года адбыўся так званы жнівеньскі путч. Быў створаны прадстаўнікамі ЦК КПСС часовы самаабвешчаны орган улады ДКНС (Дзяржаўны камітэт па надзвычаўнаму становішчу), больш вядомы, як ГКЧП (на рускай мове – Государственный комитет по чрезвычайном положению). Аднак пераварот у камуністычнай партыі не атрымаўся.

Пасля гэтых падзей, 25 жніўня гэтага ж года Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР Вярхоўны Савет надаў статус канстытуцыйнага закона. Для гэтага рашэння патрабавался 232 галасы. Але «за» прагаласавалі значна больш – 253.  Вялікі ўклад у гэта ўнеслі дэпутаты ад партыі БНФ (Беларускі народны Фронт). Таксама была спынена дзейнасць Камуністычнай партыі на тэрыторыі Беларусі і прыныты пастановы аб забяспачэнні эканамічнай і палітычнай незалежнасці рэспублікі.

25 жніўня Беларусь стала незалежнай ад СССР
Людзі на плошчы, 25 жніўня 1991 г.

25 жніўня Беларусь стала незалежнай ад СССР
Вярхоўны Савет 25 жніўня 1991. Валянцін Голубеў, Зянон Пазьняк і Вольга Галубовіч

Крыху пазней, ужо ў верасні БССР перайменавалі ў Рэспубліку Беларусь. Былі прыняты дзяржаўныя сімвалы – герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг, якія былі такімі да рэферэндуму 1995 года, а сёння з’яўляюцца культурна-гістарычнымі сімваламі.

Апошні цвік у вечку савецкай труны быў забіты ў Белавежскай пушчы 8 снежня 1991 года, калі Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын і Леанід Краўчук падпісалі дагавор аб стварэнні СНД. Савецкі саюз перастаў існаваць.

Дарэчы, да рэферэндуму 1996 года галоўнае дзяржаўнае свята нашай краіны было прымеркавана да даты прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце і святквалася 27 ліпеня. Але, як альтернатыўны варыянт, яго можна таксама святкаваць сёння, гэта значыць 25 жніўня, калі Дэкларацыя атрымала канстытуцыйны статус.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Молодечно

Верные строительные решения от «ТехноНИКОЛЬ»

Хотите узнать больше? Более 5 000 наименований стройматериалов и инструментов предлагает интернет-магазин www.1platforma.by Более 5 000 наименований стройматериалов и 41

Афиша кинотеатра «Родина» в Молодечно с 25 по 31 мая

Хотите узнать больше? Кинотеатр «Родина» в Молодечно. Фото из архива Край.бай Премьеры этой недели в Молодечно – фэнтези «Пираты Карибского моря: Мертвецы не рассказывают 42

«Дружили семьями, ходили в гости». Какой была жизнь в Молодечно в 70-х (фото, видео)

Хотите узнать больше? Молодечно в 70-х. Кадр из архивного видео, предоставленного Край.бай молодечненцем Александром Горбулей Несколько лет назад молодечненец Александр 51

"Маладзечна-2017". Ад 1 па 3 чэрвеня на пляцоўках горада – канцэрты, спаборніцтвы і свята фарбаў Холі

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” адбудзецца сёлета ў 41

"Маладзечна-2017". Ад 1 па 4 чэрвеня на пляцоўках горада – канцэрты, спаборніцтвы і свята фарбаў Холі

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” адбудзецца сёлета ў 34

Опрессовка в Молодечно началась позже, но горячую воду дадут по графику

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Ежегодная опрессовка должна была начаться 10 мая. Из-за похолодания 98

Дождь, солнце и температуру в пределах нормы обещают синоптики на этой неделе в Беларуси

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Умеренно теплая и неустойчивая погода ожидается на этой неделе по 43

Россия временно ограничила поставки молочной продукции с молодечненского комбината

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bagazhznaniy.ru Россельхознадзор опубликовал заявление об ограничении на поставки 55