Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гiсторыя Курасоўшчыны

Шмат хто мяркуе, што назву сённяшні Miнскi мікрараён Курасоўшчына атрымаў ад прозвішча прыгонніка — генерала Курасава, які быццам бы жыў у XIX ст. На самай справе гэта не так. Такое прозвішча памешчыка ў архівах адсутнічае. Яго няма нават у "Спісе землеўладальнікаў Мінскай губерні", складзеным пры мінскіх губернатарах Чарыкаве, Пятрове, Трубяцкім.

 
Землі, на якіх распасцёрся мікрараён Курасоўшчына, некалі належалі дробнапамесным дваранам, зямельныя надзелы якіх дасягалі 50 дзесяцін. У "Спісе землеўладальнікаў Мінскай губерні", складзеным у 2-й палове XIX ст., назва такой мясцовасці адсутнічае.Белая дача в Курасовщине (Минск)
 
 На картах Менскага уезда гэтая вёска пачала з’яуляцца напрыканцы XVIII ст. Зыходзячы з "Камерального примечания Минской губернии...", якое датуецца 1800 годам, "деревня Курасовщина" знаходзілась "при большой Пинской дороге". Першыя вядомыя звесткі пра гэты населены пункт бяруць пачатак з часоў Люблінскай уніі 1569 г., калі ў XVI ст. аб'ядналіся Польскае Каралеўства і Вялікае княства Літоўскае.  Так, у Актах Менскага гарадскога суда 1580 - 1590 годоу упоминается двор Яна Кураша, уладальніка маентка Лошіца. Магчыма, ад фаміліі Кураш и паходзіць сучасная назва Курасоушчына....Тады маентак зваўся Курашаўшчызна. Яго ўладальнікі жылі не тольки ў Лошыцы, але и у Сеніце і Менску. Адміністрацыйны падзел — Каралішчавіцкая парафія (прыход) Менскага ваяводства.
 
Цікава: Лошыца - рэчка (ці ручай), бярэ пачатак  у в. Дворышче (Паудневы-Захад, паміж вул. Касманаўтаў і вул. Бялецкага) працякае па тэрыторыі Курасоушчыны 
 
Калісьці гэтыя землі набыў далёкі прашчур пісьменніка Ф. Дастаеўскага Стафан Іванавіч Дастаеўскі. Пазней з утварэннем Мінскай губерні маёнтак (фальварак, урочышча) Курашаўшчызна адносіўся да Сеніцкай воласці, а зямельныя надзелы перайшлі ва ўладанне земскага суддзі Немаршанскага. Колькасць двароў (валоданняў) — 11, а жыхароў — 48.
 
Белая дача в Курасовщине (Минск)Пад час інтэнсіўнага будаўніцтва чыгункі ва ўрочышчы Курашаўшчызна, на высокім маляўнічым беразе рэчкі Мышка-Копраўка, начальнік Лібава-Роменскай чыгункі, інжынер Мікалай Яўграфавіч Ададураў у 2-й палове XIX ст. пабудаваў загарадны дом. Цяпер гэта так званая Белая дача, якая з'яўляецца помнікам архітэктуры неакласіцызму. Часта наравістая бурная рэчка выходзіла з берагоў і трывожыла чыгуначнікаў. Каб яе ўтаймаваць, даводзілася ўзводзіць дамбы-насыпы метраў 50 вышынёй. Тады мясцовасць пачала называцца Засценак Ададурава. У начатку XX ст. тут ужо жылі 70 насельнікаў.
 
У час руска-японскай вайны 1904—1905 гг. дом Ададурава быў асвячоны пад шпіталь для хворых і параненых, якія паступалі з поля бою. Засценак Ададурава страціў сваю назву, а суседняе ўрочышча фальварак Курашаўшчызна атрымаў сярод мясцовага насельніцтва беларускае гучанне — Курасоўшчына.
 
Ададураў — адзін з першых мецэнатаў Расіі. Яго разнастайныя збудаванні - школы, вучылішчы, жылыя дамы, цэрквы, бальніцы, воданапорныя вежы — можна і сёння ўбачыць уздоўж дарогі, якую некалі будаваў і ўзначальваў Ададураў. Стальны шлях працягнуўся ад Балтыйскага порта Лібава да г. Ромны на Ўкраіне. Імём Ададурава была названа заснаваная ім прэмія, якую ўручалі лепшым навучэнцам і студэнтам. Ададураў жыў пад Мінскам да пачатку XX ст., затым выехаў у Пецярбург. Пра Засценак цяпер напамінае высокі насып уздоўж усёй Курасоўшчыны, дзе імчацца паязды.
 
Урочышча Курасоўшчына, якое знаходзілася ў паўднёвым прыгарадзе Менска ўвайшло ў межы горада ў 1965 г. Цяпер гэта жылы раён Курасоўшчына. Пасля вайны ў сядзібным доме была спартовая база футбольнага клубу "Дынама". У 1980-я гады дом рэстаўрыраваны паводле праекта Мінскіх навукова-рэстаўрацыйных майстэрань.
 
Сядзібны дом з'яўляецца помнікам архітэктуры неакласіцызму. Размешчаны ён на высокім узгорку, на схілах якога разбіты парк пейзажнага тыпу. Вакол дома распасціраецца адкрыты партэр, абмежаваны па перыметры радамі ліп і таполяў. Дом аднапавярховы. Ягоны план і аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя асіметрычныя, што характэрна для архітэктуры перыяду эклектыкі. Унутраныя пакоі будынка — прамавугольнай або квадратнай формы — асіметрычна гуртуюцца вакол невялікага вестыбюля, які знаходзіцца па цэнтры фасада. Усе памяшканні звязаны паміж сабой анфіладна. У аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынка вылучаецца дамінанта — масіўная васьмігранная двух'ярусная вежа, размешчаная таксама асіметрычна. Грані вежы праз адну прарэзаны аконнымі праёмамі арачнай формы і дэкараваны плоскімі прамавугольнымі нішамі. Вежа завяршаецца шырокім прафіляваным карнізам. Дах яе выкарыстоўваецца як шырокі балкон, абгароджаны мураванымі слупамі з металічнай ажурнай рашоткай. Галоўны фасад вырашаны плоскасна. У яго дэкаратыўнай аздобе выкарыстаны спрошчаныя формы архітэктуры класіцызму. Фасадная сцяна прарэзана пяццю праёмамі арачнай формы: цэнтральны — дзвярны праём — галоўны ўваход у будынак, астатнія — аконныя праёмы. Два крайнія з якіх па сваіх памерах больш шырокія і высокія, чым астатнія, і яны дэкараваны арачнымі ліштвамі з замковым каменем у цэнтры. Сцяна фасада паміж праёмамі ўпрыгожана тонкім гарызантальным рустам. Над карнізам па цэнтры галоўнага ўвахода знаходзіцца невялікі трохвугольны франтон з маленькім круглым акном — прадухай у цэнтры. Сцены іншых фасадаў таксама дэкараваны рустам і прарэзаны высокімі праёмамі арачнай формы. Па ўсім перыметры будынак акаймаваны шырокім прафіляваным карнізам з паяском сухарыкаў. Накрыты ён дахам складанай канфігурацыі з атыкамі і франтонамі на тарцах. 3 1990 г. тут размяшчаецца Цэнтр беларускага фальклору. Зараз праз вокны бачна тольки будаўнiчае смецце.Белая дача в Курасовщине (Минск)
 
Шмат цікавага і яшчэ пакуль нязведаннага хаваюць ад нас патаемныя вугалкі Курасоўшчыны. Магчыма, мы ніколі не даведаемся аб сапраўдным. Старажылы гавораць, што недзе тут знаходзіцца стары курган-магільник, што недзе захаваліся да нашых дзен руіны старой турмы (меркавана паміж «Белай дачай» і чыгункай), недзе тут у вайну быў канцлагер, недзе, магчыма, было месца масавых сталінскіх растрэлаў… Яшчэ адной часткова захаваўшайся архітэктурнай спадчынай з’яуляецца невядомая пабудова. Некаторыя гавораць, што гэта некалі была царква, магчыма, некалі яе перабудавали і зараз яна на царкву зусім не падобна. Хоць і знаходзiцца пабудова па іншы бок ад чыгункі, але таксама некалі адносілася да Курашаўшчызны. У савецкия часы тут была бiбліятэка, потым клуб, потым спрабавалi правесці рэстаўрацыю…Старажылы расказваюць, што вакол былі могилкі, якія потым зруйнавалі (прыкладна у 60-я), і сення на гэтым месцы знаходзіцца парк.
 Строение по улице Минина
Строение по ул. Минина
Напрыканцы 2009 года адчыніў свае схілы гарналыжны комплекс Курасоўшчына. І цяпер зусім не абавязкова каціць у Лагойск ці Сілічы каб пакатацца на лыжах ці сноўбордзе.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Минска

Узнали, какой фильм стал лидером проката сразу во всех кинотеатрах Минска

Хотите узнать больше? Сразу во всех столичных кинотеатрах минчане активнее всего смотрели суровую драму с Мэттом Дэймоном и Кристианом Бэйлом "Ford против Ferrari". Скажем 56

Автобусы и маршрутки в аэропорт будут ездить по новому расписанию

Хотите узнать больше? С 1 декабря расписание маршрутов несколько изменится - это связано с сезонным снижением пассажиропотока. Новые графики будут действовать по 31 марта 48

Тоннели соединили четыре станции новой ветки метро. Узнали, что «Алеся» будет копать дальше

Хотите узнать больше? - Можно с уверенностью сказать, что открытие новой ветки метро в 2020 году состоится, мы соединили сегодня все 4 станции тоннелями, - сообщил 1 295

В столице инспекторы остановили Chrysler со странными номерами. Машину забрали проверять VIN

Хотите узнать больше? На водителя сотрудники ГАИ составили административный протокол по ч. 6 ст. 18. 12 КоАП Беларуси (Управление транспортным средством с заведомо 57

Пили в машине и завели, чтобы погреться. В Минске BMW X5 свалился с одной парковки на другую

Хотите узнать больше? На водителя инспекторы составили четыре административных протокола. 67

Скидки лишь 30−40%. Создатель сервиса по распродаже ресторанной еды отвечает на критику

Хотите узнать больше? В Сети на создателей проекта обрушилась волна критики. На все претензии отвечает создатель "Смачнаежки". 78