Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Супрэматычны Мінск: фотарэпартаж

Вандалы, актывісты апазіцыі, футбольныя фанаты, графіцісты і вулічныя мастакі - усе яны разам ствараюць незвычайны выгляд фасадаў беларускай сталіцы. Але канчатковы аўтар у гэтай палітры - камунальнік ад ЖКГ. І гэта фішка Мінска. Фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна пра незвычайную беларускую з'яву вулічнага мастацтва.


Супрэматычны Мінск: фотарэпартаж

Супрацоўнік камунальнай службы аператыўна замалёўвае пратэставае графіці ў арцы дома на праспекце Незалежнасці.
Каб сто год таму гэта ўбачыў Казімір Малевіч — ён бы адчуў, што яго мастацтва супрэматызму перамагло і сталася вулічным трэндам… І сімвалам беларускай сталіцы таксама. Не ва ўсіх краінах вулічным мастакам абвешчана вайна. Часам яны перамагаюць. Напрыклад, англічанін Бэнксі. Часам іх творы застаюцца на сценах і больш даўжэйшы час. Але толькі не ў Беларусі…


Супрэматычны Мінск: фотарэпартаж

Спальны раён Уручча. Сцяна шматпавярховіка.
Супрэматычны Мінск: фотарэпартаж

Сцяна крамы на ўсходзе Мінска.
Супрэматычны Мінск: фотарэпартаж

Раён плошчы Змітрака Бядулі.
Супрэматычны Мінск: фотарэпартаж

Сцяна па вуліцы Казлова.
Супрэматычны Мінск: фотарэпартаж

Балкон у сталічным шматпавярховіку.
Вулічная цэнзура, ну як бы і не толькі вулічная, тут квітнее. Але яна творчая, яна неаднастайная, яна спантанная… Працэс стварэння супрэматычных палотнаў часам займае гады. Чыстая жоўтая сцяна з хуліганскім ці апазыцыйным допісам замалёўваецца супрацоўнікам ЖКГ роўным простакутнікам і фарбай таго колеру, якая ёсць у наяўнасці. Увесь фасад перафарбоўваць — дорага. Шукаць аднолькавую фарбу — таксама. Але ж на гэта патрэбны час, якога няма, — надпіс павінен быць як мага хутчэй зацэнзураваны. А вось калі які міністр тут жыве? Ці, крый Божа, Лукашэнка зараз на працу паедзе?.. Таму выходзіць як выходзіць. Стылёва, дарэчы, — псіхадэлічна і незразумела… У гэтай з’яве няма аўтараў — гэта калектыўны твор.


Супрэматычны Мінск: фотарэпартаж

Функцыянальны супрэматызм у Мінску. Так некаторыя жыхары самастойна ўцяпляюць свае кватэры.
Супрэматычны Мінск: фотарэпартаж

Адносна малады твор мінскіх супрэматычных сцен.
Супрэматычны Мінск: фотарэпартаж

Балкон у спальным раёне Мінска.
Супрэматычны Мінск: фотарэпартаж

Арка на праспекце Незалежнасці.
Супрэматычны Мінск: фотарэпартаж

Вуліца Казлова.
Супрэматычны Мінск: фотарэпартаж

Уваход у двор па вуліцы Казлова.
І такіх твораў у Мінску, як і ў Беларусі, — свет. Як свет і вандалаў, актывістаў апазіцыі, футбольных фанатаў, графіцістаў і вулічных мастакоў. А заўтра раніцай нейкаму супрацоўніку ЖКГ выпішуць пяць кілаграмаў фарбы выпадковага колеру, і ён створыць ужо новы супрэматычны мінскі твор. Такая фішка.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Минска

В ГАИ рассказали, где в июле будут работать мобильные камеры фотофиксации

Хотите узнать больше? С целью неукоснительного соблюдения скоростных ограничений в местах концентрации ДТП столичная ГАИ обнародовала график работы мобильных датчиков 46

В Минске мужчина украл у соседа по гаражу мотоцикл

Хотите узнать больше? Всего за пару часов правоохранители Ленинского РУВД раскрыли кражу мотоцикла в Минске. Вором оказался сосед по гаражу. — 25 июня в милицию обратился 47

Ко Дню города возле филармонии хотят открыть памятник Мулявину

Хотите узнать больше? Памятник Владимиру Мулявину установят в сквере за филармонией. Предполагается, что открытие состоится в начале сентября — в канун праздника города, 49

Россиянин обокрал офис минской фирмы и купил себе дорогую машину

Хотите узнать больше? Столичные правоохранители задержали 48-летнего россиянина, который обокрал офис минской компании. Мужчина взломал два сейфа, а еще один унес. На эти 47

Мужчину, который толкнул пенсионера в метро, приговорили к году исправительных работ

Хотите узнать больше? 22 июня суд Московского района Минска приговорил 27-летнего мужчину к году исправительных работ. Осенью прошлого года он случайно толкнул в метро 47

Минские универмаги проведут дни скидок к 3 июля

Хотите узнать больше? Торговые предприятия Минска к Дню Независимости организуют около 1,2 тысячи мероприятий, включая дни скидок. Об этом сообщила на пресс-конференции 58

Бывшего директора Минского зоопарка и его жену подозревают в хищениях. Они в СИЗО

Хотите узнать больше? Продолжается расследование уголовного дела в отношении бывшего директора Минского зоопарка Юрия Рябова. Его и супругу подозревают в хищениях. 53

До тонны меди за раз. Как работники столичного промышленного гиганта воровали цветной металл

Хотите узнать больше? Правоохранители задержали группу похитителей меди с одного из крупнейших промышленных предприятий столицы. Только в день задержания они украли 68