Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На плошчы Незалежнасці мяняюць радыеактыўную плітку

Еўрарадыё зрабіла замеры новай пліткі — усё ў норме.
На плошчы Незалежнасці мяняюць радыеактыўную плітку

Яшчэ ў 2007 годзе дазіметр Еўрарадыё паказваў 60 мікрарэнтген у гадзіну. Нармальны для нашага горада фон — 10-20. Радыеактыўная плітка на плошчы Незалежнасці ляжыць ужо больш за 5 гадоў. Цяпер гэтую плітку вырашылі памяняць, менавіта з-за яе радыеактыўнасці. Такую прычыну называюць Еўрарадыё рабочыя, якія мяняюць плітку, і прадстаўнік "Гаррамаўтадар". Праўда, у адміністрацыі Маскоўскага раёна кажуць, што ўпершыню чуюць пра радыеактыўнасць. "Гэта было канкрэтнае даручэнне мэра: замяніць там, дзе пабітая, адбітая, трэснула, вышчарбленая, там, дзе прасадкі, вось там ідзе замена пліткі". Плітку замянілі вакол купала гандлёвага цэнтра каля гатэля "Мінск", цяпер новую кладуць пасярэдзіне плошчы, каля фантана. Там частку пліткі заменяць да Дня горада, пасля заменяць астатнюю і плітку вакол купала побач з БДПУ.
 
На плошчы Незалежнасці мяняюць радыеактыўную плітку
 Еўрарадыё правяло замеры новай і старой пліткі. І пракансультавалася са спецыялістам Белрад"Калі ёсць падвышаны фон, значыць плітку трэба мяняць. Яны яе ўрэшце рэшт памянялі". На новай плітцы дазіметр Еўрарадыё паказаў 16 мікрарэнтген, у некаторых месцах 20, гэта ў тры разы меней, чым было раней. "Натуральны фон акурат і будзе каля 0,15-0,16 мікразіверт у гадзіну (1 мікразіверт — 100 мікрарэнтген)", — кажа спецыяліст з інстытута Белрад.
 
На плошчы Незалежнасці мяняюць радыеактыўную плітку
Еўрарадыё замярае радыяцыйны фон пліткі, якую толькі што паклалі А вось старая плітка, якую яшчэ не замянілі, фаніць нашмат больш. Дазіметр Еўрарадыё паказваў ад 35 да 50 мікрарэнтген за гадзіну.
На плошчы Незалежнасці мяняюць радыеактыўную плітку
 "Да 0,25 лічыцца нормай. А вышэй — дастаткова высокі фон. Тым больш калі людзі ідуць збіраць у лесе грыбы і ягады, і фон там перавышае 0,4 — мы кажам, што ў гэтым месцы наўрад ці будуць чыстыя грыбы і ягады". Будаўнічыя матэрыялы, тым больш гранітная плітка, звычайна маюць трохі большае выпраменьванне. Але існуюць нормы. Так, паводле санітарных нормаў радыяцыйны фон пліткі ў кватэры не можа перавышаць 30 мікрарэнтген у гадзіну. Згодна з даследаваннем, якое праводзіў інстытут "Сосны" яшчэ 5 гадоў таму, плітку з плошчы Незалежнасці можна класці толькі за горадам.
На плошчы Незалежнасці мяняюць радыеактыўную плітку
 Мяняюць, дарэчы, не ўсю плітку. Фаніць толькі плітка вялікага памеру, якой выкладзена большасць тэрыторыі вакол фантана. На плітцы, з якой выкладзеныя прамяні і кола, дазіметр паказвае не больш за 13 мікрарэнтген. Яе не мяняюць, а проста перакладаюць.
 
На плошчы Незалежнасці мяняюць радыеактыўную плітку
Старая плітка побач з той, якая "фаніць"
Як даведалася Еўрарадыё, старую радыеактыўную плітку не выкідваюць. Яе здаюць у "Гаррамаўтадар": паводле нормаў яе можна выкарыстоўваць за горадам. Праўда, спецыялісты з Белрад гавораць, што фон у 50 мікрарэнтген — не вельмі небяспечны: "Гэта ў прынцыпе не так страшна. На ёй хіба што сядзець не варта".
На плошчы Незалежнасці мяняюць радыеактыўную плітку
Максімальнае значэнне, якое паказаў дазіметр. Тут, па словах рабочых, перакладаць плітку не будуць 
На плошчы Незалежнасці мяняюць радыеактыўную плітку
Нармальная плітка на плошчы Незалежнасці 
На плошчы Незалежнасці мяняюць радыеактыўную плітку

Плітка вакол фантана
На плошчы Незалежнасці мяняюць радыеактыўную плітку
А гэта ў пахаванай Чарнобылям вёсцы
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Минска

"Не соцнагрузка от властей". Предприниматели-энтузиасты в выходные убирают мусор на Минском море

Хотите узнать больше? Об этом они сняли видео и рассказали, зачем убираются за посторонними.<br clear="all" /> 39

В Минске унифицировали оплату за общежития: появилась единая формула расчета

Хотите узнать больше? Речь идет обо всех общежитиях, за исключением студенческих.<br clear="all" /> 42

Столичная милиция назвала самые угоняемые машины в Минске

Хотите узнать больше? Если вы владелец этих марок авто, стоит быть начеку.<br clear="all" /> 37

Скидки на одежду - до 70%, на колбасу - до 40%. Большой гид по распродажам "черной пятницы" в Минске

Хотите узнать больше? FINANCE.TUT.BY составил гид по распродажам в "черную пятницу". 24 ноября столичные магазины обещают скидки на одежду и обувь, бытовую технику и 50

В минском парке поселилась сова из Красной книги

Хотите узнать больше? Орнитологи смогли определить, как называют эту птицу.<br clear="all" /> 146