Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Першая жанчына віцэ-мэр Мінска: "Я дагэтуль прыношу дадому каштаны"

Жанна Бірыч — першая жанчына віцэ-мэр у гісторыі горада Мінска. Яна падзялілася з чытачамі "Звязды" крыніцай жыццёвай энергіі і натхнення, а таксама сакрэтам бездакорнага выгляду.

Першая жанчына віцэ-мэр Мінска:
Пра чэмпіянат свету, бясплатны праезд і электронных кандуктараў
— Жанна Эдуардаўна, вы родам з Плешчаніц. Як даўно сталі мінчанкай?

— 10 гадоў таму. Тады я прыйшла працаваць у Мінаблвыканкам старшынёй камітэта эканомікі. Да гэтага 19 гадоў адпрацавала ў Лагойску. Прайшла ўсе пасады ад спецыяліста да намесніка старшыні райвыканкама па эканоміцы. Віцэ-мэрам Мінска з'яўляюся ўсяго толькі 8 месяцаў.
— Што за гэты час паспелі зрабіць для горада?

— Удалося пазбавіць валакіты работу з разглядам заяў інвестараў. Завочна заключана ўжо 66 дагавораў з замежнымі інвестарамі. І спыняцца на дасягнутым не збіраемся. Нядаўна разам з калегамі была на інвестыцыйным форуме ў Дубаі. Мы пастараліся дастойна прэзентаваць свой горад, паказаць яго інвестыцыйную прыцягальнасць.
 — Якую задачу ставіце перад сабой на бліжэйшы год?
— Прыцягнуць у наступным годзе 950 млн долараў замежных інвестыцый. З гэтай мэтай плануем правесці ўласны інвестыцыйны форум, каб паказаць інвестарам усе магчымасці Мінска. Таксама трэба больш хуткімі тэмпамі развіваць гандаль, падцягваць гасцінічны і рэстаранны бізнэс, які ў нас пакуль на нізкім узроўні.
 — Якая праблема сталіцы вас, як кіраўніка, хвалюе больш за ўсё?

— Актуальная праблема — развіццё малога бізнэсу. З усіх зарэгістраваных прыватных прадпрыемстваў толькі 7-8% — гэта вытворчы бізнэс. Трэба развіваць яго: дапамагаць ільготнымі крэдытамі, прэферэнцыямі па арэнднай плаце. За малымі мабільнымі прадпрыемствамі, якія выкарыстоўваюць інавацыі, я бачу будучыню мегаполіса. Непакоіць і тое, што разумныя і ініцыятыўныя людзі, якіх у Беларусі дастаткова шмат, выязджаюць за мяжу. Міграцыйныя працэсы крыху спыніліся ў Мінску, але, тым не менш... Трэба ствараць умовы для ўкаранення інавацыйных ідэй на тэрыторыі горада.
 — Вы курыруеце грамадскі транспарт, а самі на чым дабіраецеся на працу?

Першая жанчына віцэ-мэр Мінска:
— На службовай машыне. Але па выхадных стараюся карыстацца грамадскім транспартам. Паколькі курырую яго, павінна бачыць усе магчымыя недахопы вачыма пасажыра. А наогул люблю хадзіць пешшу.
 — Не за гарамі новы навучальны год. Студэнтаў цікавіць, ці змогуць яны ездзіць на грамадскім транспарце, як было дагэтуль, бясплатна.

— Пакуль не будзем уводзіць бясплатны праезд для студэнтаў. Ільгота застанецца толькі для школьнікаў. Бо сёння ў нашай краіне і так самы танны праезд у грамадскім транспарце: пасажыры плацяць толькі 30% ад яго кошту. У прыватнасці, у Кіеве за адну паездку ў метро трэба выкласці 2 200 беларускіх рублёў, у нас жа — толькі 1 500. Аплачваць праезд студэнтаў бюджэту проста не па сілах. Нам неабходна прыводзіць горад у належны стан да чэмпіянату свету па хакеі: укладаць грошы ў рамонт дарог, вуліц, двароў. Будаўніцтва інфраструктуры, якая неабходна для новых дамоў, таксама вымагае шмат сродкаў.
 — У мінскім метро нядаўна з'явіліся ўказальнікі на англійскай мове. Якія яшчэ сюрпрызы рыхтуеце пасажырам горада?

— Да канца года плануем увесці электронную сістэму аплаты за праезд у метро. У наступным годзе — на наземным транспарце. Гэта сусветная практыка. На ўваходзе ў грамадскі транспарт будзе стаяць прыстасаванне. Каб аплаціць праезд, дастаткова будзе прыкласці да яго картку, накшталт банкаўскай. Гэта будзе не толькі зручна, але і выгадна: скароціцца колькасць кантралёраў, а з часам яны наогул будуць не патрэбны.
 
Першая жанчына віцэ-мэр Мінска:
Пра архідэі, бездакорны выгляд і маму-кіраўніка

— А можаце назваць тры якасці, якія дапамаглі вам у кар'ерным росце?

— Стараннасць, працавітасць і славалюбства. Усяго ў жыцці дабілася сваёй працай. Калі трэба нешта зрабіць, буду гэта рабіць якасна і скрупулёзна, пакуль не атрымаю жаданы вынік.
 — Падчас тэлефоннай размовы, калі дамаўляліся на інтэрв'ю, вы абмовіліся, што кабінет — ваш другі дом.

— Так, я тут, калі можна так сказаць, жыву. Таму, як і ў сваёй кватэры, ствараю ў кабінеце ўтульнасць. Дзе б я ні працавала, у мяне шмат кветак, пераважна экзатычных: пальмы, фікусы, архідэі. Я люблю архідэі.
 — За што іх любіце?

— За іх індывідуальнасць, рэдкую адрознасць ад усіх кветак. Архідэі — простыя кветкі і ў той жа час вытанчаныя. Па ўнутраным стане я сябе адчуваю архідэяй.
 — Жанна Эдуардаўна, у вас так арыгінальна завязана хусцінка. Падзяліцеся сакрэтам бездакорнага выгляду пры такім напружаным працоўным графіку.

— Гэта закладзена з дзяцінства. Мая мама заўсёды была дагледжанай. Лічу, што жанчына, у тым ліку і жанчына-кіраўнік, нягледзячы ні на што, павінна заставацца жанчынай. Я сачу за сабой, сама сабе раблю прычоску, макіяж. Вялікае значэнне, як вы самі заўважылі, надаю дэталям. Выказванне, што па вопратцы сустракаюць, а па розуме праводзяць, — гэта не пустыя словы, а для жанчыны асабліва. Таму стараюся заўсёды выглядаць добра.
 — Раскажыце пра бацькоў.

Першая жанчына віцэ-мэр Мінска:
— Мама мая ўжо на пенсіі. Яна была ўвесь час кіраўніком. Працавала ў сферы гандлю, намеснікам начальніка аддзела працоўнага забеспячэння ў Плешчаніцах, дырэктарам санаторыя "Баравое" ўпраўлення справамі Прэзідэнта. Працавітасць мая ад мамы перадалася. Гэта яе рыса характару. Мама выхоўвалася ў шматдзетнай сям'і. Маміны сёстры ўсе працавітыя. Нягледзячы на тое, што маюць вышэйшую адукацыю, яны не цураюцца ніякай працы, могуць усё: і тынкаваць, і парнік пабудаваць.
 — А тата?

— Тата мой працаваў на птушкафабрыцы. Яго ўжо даўно няма з намі. Гэта самая вялікая страта ў маім жыцці.
 Пра "боршчаны" суп, страхі і ўзрост

— Што вас радуе апошнім часам?

— Апошнія тры гады радуюся, калі назіраю за развіццём унучкі. У мяне заўсёды ў кватэры парадак. Стараюся яго пастаянна падтрымліваць. Але калі прыходзіць унучка, дазваляю рабіць хаос. Радуюся выхадным, калі да мяне прыязджаюць мае дзеці, ладжу для іх святочны абед.
 — Любіце гатаваць?

— Цяпер я, безумоўна, гатую менш. І, безумоўна, калі прыходзяць дзеці, то хочацца парадаваць іх нечым смачным. Так павінна быць у кожнай сям'і, бо сям'я — гэта тое, без чаго наогул у жыцці нельга. Мая сям'я — мая апора, мой надзейны тыл.
 — Што лепш за ўсё атрымліваецца?

— Чырвоны боршч, ці "боршчаны" суп, як мая дачка яго называла ў дзяцінстве. Навучылася гатаваць боршч так, каб ён быў смачны. Самае галоўнае — не ленавацца, і ўсяму можна навучыцца. А вучуся я заўсёды. І лічу, што кожны чалавек павінен вучыцца да самага апошняга дня.
 — Чаму вы хочаце навучыцца?

— Што тычыцца прафесійнага росту, то пачынаю свой дзень з таго, што праглядаю эканамічныя сайты. У эканоміцы неабходна ўвесь час удасканальваць сябе. Стараюся штодзень аналізаваць свае ўчынкі, тым самым вучуся не паўтараць свае ж памылкі. У дзяцінстве я танула, таму панічна баялася вады. Сёлета ездзіла ў Балгарыю, вучылася плаваць. Мае сябры навучылі мяне катацца на лыжах. Працую над сабой, каб пераадолець тыя страхі, якія ў мяне ёсць. Бо страх блакіруе. Не баюся прымаць рашэнні і несці за іх адказнасць. І лічу, што людзі, якія баяцца прымаць рашэнні, не павінны займаць кіруючыя пасады, бо могуць прынесці непапраўную шкоду.
 — У вас такія актыўныя сябры?

— Так. Мы — людзі розных прафесій, пазнаёміліся на адпачынку. Цяпер у іх дачны сезон. А вось восенню адкрыем тэатральны.
 — Ёсць любімы тэатр?

— Ходзім у моладзевы тэатр, у Рускі імя Горкага на малую сцэну. Збіраемся, як правіла, кампаніяй 12 чалавек. Сярод нас ёсць жанчына, якая, нягледзячы на сваё нялёгкае жыццё, засталася жыццелюбівай. Мы жартам называем яе сваім прафсаюзным лідарам: яна ўсіх збірае, набывае білеты. Часам хаджу з імі ў лазню. Я ўдзячна сваім сябрам за тое, што не даюць адчуць сябе адзінокай. Мне на днях споўнілася 52, але я не адчуваю сябе на гэты ўзрост.
 — Што для вас як для жанчыны з'яўляецца непрымальным?

— Хлусня і здрада, як, пэўна, і для кожнага чалавека. Мне давялося гэта ў жыцці вынесці не аднойчы. Але я навучылася дараваць. Нельга насіць у сабе крыўду і злосць, жыць мінулым. Чалавек, які даруе, рухаецца наперад. Самае галоўнае — знаходзіць радасць у жыцці, радавацца таму, што ёсць. Я прачынаюся і настройваю сябе на пазітыў, нават ведаючы, што ў мяне будзе вельмі цяжкі дзень. За чорнай паласой заўсёды прыйдзе белая. Гэта праверана.
 — Ваша настольная кніга — часам не па псіхалогіі?

— Так (усміхаецца). Гэта кніга Лууле Віілмы "Дарую сабе". Я цікаўлюся псіхалогіяй, вельмі шмат працую над сабой. Гэта мне дапамагае ва ўзаемаадносінах з людзьмі, у тым ліку і па працы. Лічу, што базавых ведаў, якія даюцца нам у інстытуце, недастаткова. Псіхалогіяй трэба займацца заўсёды.
 — Ёсць дэвіз, якім вы кіруецеся па жыцці?

— Не засмучацца і не паддавацца паніцы.
 — Каму хацелі б сказаць сёння дзякуй і за што?

— Сваёй маме, дачцэ, сябрам. І, безумоўна, калегам па працы. Я цаню людзей, якія працуюць са мной, стараюся не прыніжаць. Наадварот, спрабую раскрыць здольнасці кожнага падначаленага і задзейнічаць іх у поўным аб'ёме. І мне пакуль гэта ўдавалася.
 — Адчуваеце сябе шчаслівай?

— У кожнага чалавека сваё паняцце жаночага шчасця. Ёсць жанчыны, для якіх быт — гэта ўсё. Я ж, нягледзячы на цяжкасці і вялізную адказнасць, цяпер ужо не ўяўляю сябе без сваёй працы.
 
Фота Надзеі БУЖАН і з сямейнага архіва.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Минска

В Минске водителю Volkswagen стало плохо за рулем, он врезался во встречный МАЗ

Хотите узнать больше? В Минске водителю Volkswagen стало плохо за рулем, и он совершил ДТП. Об этом AUTO.TUT.BY рассказала представитель ГАИ Центрального района Анастасия 53

Пятничный позитив. Минчане поют любимые попсовые хиты 1990-х — от Барыкина до "Руки вверх"

Хотите узнать больше? В Минск все чаще приезжают звезды 1990-х, песни которых доносились из каждого окна и без которых не обходилась ни одна дискотека или торжество. 81

В Минске 9-летняя девочка ушла из гимназии и не вернулась домой. Нашли, ребенок жив

Хотите узнать больше? 9-летняя Дарья Краменская 26 мая около 17.00 ушла с территории гимназии № 215 (Минск, ул. Слободская, 41), и до настоящего времени о ее 83

"Стихийный рынок у метро все равно не исчезнет". В Каменной Горке открывают гипермаркет Green

Хотите узнать больше? 26 мая в торговом комплексе Green City прошло техническое открытие магазина Green на 6 тысяч квадратных метров. Кроме него, начали работу несколько 56

Милиционеры провели в Минске турнир по караоке

Хотите узнать больше? Среди подразделений столичной милиции прошел конкурс по караоке. Оказалось, уже в четвертый раз. Турнир состоял из двух этапов: «Песни Победы» 48

Песок первого класса и спецтехника для уборки — на минских пляжах станет комфортнее

Хотите узнать больше? Этим летом предприятие «Минское лесопарковое хозяйство» планирует закупить пляжеуборочную машину для ухода за песчаными пляжами. Об этом рассказал 30

Почему электробусы заменяют троллейбусы? Пять вопросов про новый вид транспорта

Хотите узнать больше? Не успели электробусы выехать на улицы Минска, как от горожан тут же посыпались вопросы о новом виде городского транспорта: «А почему заменяют 50

В столице на машинах для отлова животных появились опознавательные знаки

Хотите узнать больше? Машины для отлова животных начали обозначать опознавательными знаками, рассказала корреспонденту агентства «Минск-Новости» ... 39