Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Смак беларускай мовы» на вуліцах Мінска

Новая сацыяльная рэклама папулярызуе беларускую мову з дапамогай ягадаў.

«Смак беларускай мовы» на вуліцах Мінска

Першы білборд з вялікай выявай кавуна з серыі «Смак беларускай мовы» з’явіўся на вуліцы Багдановіча. Фотаздымак ягады на белым фоне суправаджаецца подпісам «кавун» і перакладам на рускую мову.

Пры дапамозе гэтай рэкламы мяркуецца папулярызаваць беларускую мову, а таксама паказаць яе хараство і чароўнасць.

Кіраўніцтва прадпрыемства «Белзнешрэклама», якое і стварыла рэкламу (ад ідэі да размяшчэння на вуліцы) тлумачыць свой выбар так:

«Беларуская мова мае непараўнальнае зачараванне, сакавітае гучанне, спецыфічны каларыт, гэта сапраўды унікальная мова, самая мілагучная пасля італьянскай і самая старажытная сярод славянскіх моў».

«Смак беларускай мовы» на вуліцах Мінска

Такім чынам, на мінскіх вуліцах хутка з’явяцца тлумачэнні, што такое: «кавун», «ажыны», «шыпшына», «агрэст», «журавіны» і «суніцы».

Маркетолаг «Белзнешрэкламы» Вольга Ціхановіч расказала, як з’явілася ідэя «сакавітай рэкламы»: «Гэта вынік працы „калектыўнага розуму“. Мы вырашалі, на якую тэму стварыць сацыяльную рэкламу, і вырашылі, што лепш за ўсё будзе папулярызаваць беларускую мову. А ягады — вельмі смачная тэма, беларуская мова, яна ж сама па сабе вельмі сакавітая. Мы гэты праект распачалі разам з Акадэміяй навук».

«Смак беларускай мовы» на вуліцах Мінска

Пакуль «Белзнешрэклама» абмяжуецца «садавіной». Неўзабаве ў горадзе з’явіцца яшчэ некалькі светлавых білбордаў з шасцю рознымі ягадамі.

— Білбордаў будзе штук восем, — кажа дырэктар прадпрыемства Дзяніс Моўчан.

— Адзін, напрыклад, з’явіцца на плошчы Якуба Коласа. Літаральна праз два-тры тыдні нашы ягады будуць усталяваныя на праспекце Незалежнасці.

Што тычыцца іншых тэмаў, то на бліжэйшы год нічога акрамя ягадаў чакаць не даводзіцца — прадпрыемства траціць на сацыяльную рэкламу ўласныя грошы. Але пасля, магчыма, і ўдасца зрабіць яшчэ што-небудзь цікавае.

Да пытання папулярызацыі мову пры дапамозе білбордаў, спадар Моўчан з іроніяй: «Прынамсі, мы ўжо бачылі, як людзі фатаграфуюцца ля нашай рэкламы — чым не папулярызацыя. Вось калі забараніць расійскую мову — вось тады б папулярызацыя адбылася сама сабой».

«Смак беларускай мовы» на вуліцах Мінска

«Смак беларускай мовы» на вуліцах Мінска

«Смак беларускай мовы» на вуліцах Мінска

«Смак беларускай мовы» на вуліцах Мінска

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Минска

В минском парке поселилась сова из Красной книги

Хотите узнать больше? Орнитологи смогли определить, как называют эту птицу.<br clear="all" /> 25

Экономия до 50%. Столичные магазины в выходные проведут "Единый день скидок"

Хотите узнать больше? Скидки на непродовольственные товары будут доходить до 50%.<br clear="all" /> 23

Гид по рыбным ярмаркам. Сколько минчане потратили за выходные и где искать недорогую форель и щуку

Хотите узнать больше? Минчане купили на специализированной рыбной ярмарке "Рыба Беларуси - 2017!" на минувших выходных 35 тонн рыбы.<br clear="all" /> 146

В столице задержали мужчину, который познакомился на вокзале с гражданкой Латвии и ограбил ее

Хотите узнать больше? Грабитель оказался неоднократно судим в том числе за убийство.<br clear="all" /> 146

ГУМ или ЦУМ. Чьи новогодние витрины вам нравятся больше?

Хотите узнать больше? Посмотрите на новые витрины и проголосуйте за те, которые вам больше понравились.<br clear="all" /> 140

"Проездной на час" в общественном транспорте столицы может появиться уже в следующем году

Хотите узнать больше? Валерий Шкуратов также сообщил, что в 2018 году столичный автопарк пополнится 300 автобусами МАЗ 107-й, 203-й и 215-й моделей.<br clear="all" 214

"Такие цены, что можно и купить что-нибудь ненужное". Как в Минске открыли Мohito и Sinsay

Хотите узнать больше? Чем отличаются Мohito и Sinsay, какие планы на продажи и как первые покупатели магазинов изощряются, чтобы успеть получить скидку.<br 288