Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Палац старажытны і парк чакаюць сваіх фундатараў

Палац старажытны і парк чакаюць сваіх фундатараў

Ёсць у Смілавічах месца, пра якое ведаюць не толькі на Чэрвеньшчыне, але і далёка за межамі нашай Беларусі. Гэта сядзіба Ваньковічаў, а яшчэ яна – Агінскіх і Манюшкаў. Іх нашчадкі жывуць у розных краінах. А радавое гняздо – цудоўны палац, што мог бы стаць упрыгажэннем нашага пасёлка, — мы не змаглі зберагчы… Прычым імкліва разбурацца ён пачаў у апошнія гадоў  трыццаць. Бо калі я яшчэ вучылася ў школе, гэты дом патрабаваў капітальнага рамонту, але не быў разбураны. У той яго палове, дзе цяпер абваліўся дах і зруйнаваны сцены, жылі сем’і маіх аднакласнікаў.

 

Вінаватых у цяперашнім занядбаным стане палаца можна знайсці шмат. Але ж хіба ад гэтага зробіцца лягчэй? Зараз, у першую чаргу, трэба задумацца пра тое, як адрадзіць яго. Толькі пакуль, відавочна, ніхто не хоча ўзяць на сябе адказнасць. Канешне, усё ўпіраецца ў грошы, і грошы вялікія. Іх не мае ні Смілавіцкі аграрны каледж, на чыім балансе знаходзіцца сядзіба, ні пасялковы выканкам. У той жа час у цэнтры Смілавічаў, як грыбы пасля дажджу, растуць будынкі. Яны, вядома, будуць патрэбны пасёлку. Але ж ні адзін з іх не параўнаецца з палацам ні прыгажосцю, ні вытанчанасцю. Будуюць іх прыватныя асобы. Думаецца, калі б знайшоўся чалавек – мецэнат, фундатар, — які б уклаў свае грошы ў рэканструкцыю сядзібы, то атрымаў бы ён вялікае маральнае задавальненне. А магчыма, і матэрыяльнае заахвочванне. І сюды б пацягнуліся шматлікія турысты, госці з усяго свету. А пакуль разбураецца ўнікальная сядзіба…

Марыцца аб тым, што ў палацы праводзіліся б літаратурныя вечарыны, канцэрты класічнай музыкі… Хто наведваў яго, той ведае, што такой акустыкі, такой аўры мала дзе можна знайсці. У пасёлку пражывае шмат людзей, якія б з задавальненнем наведвалі б такія мерапрыемствы. А колькі цікавых асобаў, творцаў можна было б запрашаць да нас!

Калі мы гаворым пра палац, то ўзгадваем і старажытны парк пры ім. Некалі мая настаўніца беларускай мовы Таццяна Сцяпанаўна Шыдлоўская расказвала нам, што яе дзед служыў садоўнікам у пана Ваньковіча і прымаў удзел у пасадцы і парка, і сада…

Старая сядзіба, старыя дрэвы… Калі ідзеш па галоўнай алеі надвячоркам, то здаецца, што зараз зазвіняць бразготкі, праедзе прыгожая карэта, запрэжаная тройкай коней… А па парку пачнуць прагульвацца паненкі ў адмысловых сукенках і іх галантныя кавалеры. І міжволі прыслухоўваешся, каб пачуць гукі вальсаў і паланезаў, што пальюцца з бальнай залы палаца…

Толькі пакуль што часцей у старым парку знаходзяць прытулак тыя, хто хоча распіць бутэльку далей ад людскіх вачэй і адпачыць, перабраўшы на свежым паветры… А можна было б зрабіць тут зону адпачынку для жыхароў Смілавічаў, з атракцыёнамі для дзяцей…

А вы ведаеце, шаноўныя чытачы, што ў нас у парку ёсць алея Кахання?! І мала знойдзецца смілаўчанаў, хто б не прызначаў там спатканні. Колькі гэтыя старыя дрэвы чулі прызнанняў, бачылі першых нясмелых пацалункаў! Назва алеі перадаецца з пакалення ў пакаленне ўжо многія гады не толькі ў пасёлку, але і далёка за яго межамі, куды разляцеліся шматлікія навучэнцы каледжа і ліцэя.

Старэюць і паміраюць дрэвы ў цудоўным парку. Памірае ўнікальная сядзіба. І не ў адной мяне баліць ад гэтага душа. Колькі неабыякавых людзей стукалася ў зачыненыя дзверы… Відаць, ужо і рукі апусцілі. І ўсё ж мне хочацца заклікаць іх: давайце не будзем здавацца цяпер, калі пры дапамозе інтэрнэту можна прыцягнуць увагу нашчадкаў знакамітых землякоў. Давайце паспрабуем выратаваць тое, што яшчэ засталося…

Таццяна ЗАБАЎСКАЯ, г.п.Смілавічы

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Руководителя охотхозяйства Червенского района поймали на незаконной охоте

Хотите узнать больше? В багажнике автомобиля мужчины перевозили туши трех самок дикого кабана: на добычу одной особи разрешение имелось, но не были погашены все талоны на 183

Под Червенем Peugeot вылетел на кладбище и опрокинулся, повредив несколько надгробий

Хотите узнать больше? Несмотря на то, что водитель была пристегнута ремнем безопасности, она получила закрытую черепно-мозговую травму и множество переломов. 142

В Червенском районе Citroen снес забор и врезался в дом: водитель погиб, пассажир - в реанимации

Хотите узнать больше? Как стало известно, водитель не имел права управления транспортным средством (водительское удостоверение никогда не получал). 132

Суд ужесточил наказание водителю, который насмерть сбил 8-летнюю девочку в Червенском районе

Хотите узнать больше? Водитель Toyota, насмерть сбивший ребенка, получил 4 года лишения свободы с отбыванием наказания в исправительной колонии в условиях поселения. 214

Житель Червеня заработал на незаконной продаже электронных кошельков около 55 тысяч рублей

Хотите узнать больше? 20-летний молодой человек с августа 2015-го по июль 2017 года продавал электронные кошельки ряда платежных систем. Он занимался этим без 227

БХК определил самые дружелюбные отделения милиции в трех областях Беларуси

Хотите узнать больше? Белорусский Хельсинский комитет назвал самые дружелюбные отделения милиции в Витебской, Минской и Могилевской областях. Фото: guvd.gov.by Лучшие с 1 156