Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ахвяры сталінскіх рэпрэсій

 

Ахвяры сталінскіх рэпрэсій

Радзіма Фёдара Аляксандравіча Барадуліна (нарадзіўся ў 1918) – чэрвеньская вёска Лежні. Да арышту – студэнт Віцебскага ветэрынарнага тэхнікума. Арыштаваны ў красавіку 1937 года. Асуджаны за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 10 гадоў турмы. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны наш зямляк у 1959 годзе.

 

Са Смілавіч – Іосіф Станіслававіч Бузінчык (нарадзіўся ў 1890 годзе). У1920-ыя гг. працаваў фельчарам у родным мястэчку. Былі ў яго біяграфіі і Першая імперыялістычная вайна, і служба ў Чырвонай Арміі. Арыштаваны ў красавіку 1930: «за шпіянаж на карысць польскай разведкі». «Хутчэй за ўсё, высланы ў Сібір», — піша даследчык. Смілавічы – і радзіма медсястры Юзэфы Іванаўны Воўк (нарадзілася ў 1886 годзе). Працавала ў Смілавіцкай бальніцы. Арыштавана ў 1937 і асуджана да вышэйшай меры пакарання. Па адной справе з Юзэфай Воўк праходзілі яшчэ і іншыя зямлякі – рымар скураной арцелі, сталяр лямцавай арцелі, бондар-саматужнік, калгасны каваль, шорнік скураной арцелі. Усе яны «марылі» пра звяржэнне Савецкай улады. Расстраляных у 1937 годзе рэабілітавалі ў 1958 годзе. У Ноўгародскай вобласці расстраляны у 1938 годзе ўраджэнец Смілавіч Аркадзь Уладзіслававіч Сабалеўскі (нарадзіўся ў 1896 годзе). Урачу інкрымініравалі столькі грахоў супраць улады, што дзіўна было б, калі б яго асудзілі да меней жорсткага пакарання, чым вышэйшая мера. У Смілавічах у 1898 годзе нарадзіўся Адам Паўлавіч Станкевіч. Працаваў у Смілавіцкай бальніцы. Жыў па адрасе: вуліца Зялёная, дом 14. Арыштавалі і расстралялі ў 1937 годзе. «За прыналежнасць да польскай агентуры». Рэабілітаваны Адам Паўлавіч у 1958 годзе.

З вёскі Горкі Чэрвеньскага раёна – Ісак Сцяпанавіч Касцевіч (нарадзіўся ў 1882 годзе). Атрымаў фельчарскую адукацыю. Працаваў у вёсцы Зазер’е Пухавіцкага раёна. Арыштаваны ў снежні 1932 года. Асуджаны як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі «Партыя вызвалення сялян» да вышэйшай меры пакарання. Сям’ю выслалі ў Паўночны край. Па адной справе з Касцевічам праходзілі і прыгавораны больш за 120 чалавек. Рэабілітаваны ў лістападзе 1956 года. З Чэрвеньскага раёна (яе родная вёска Велічаны зараз не існуе) стаматолаг Марыя Аляксандраўна Кунцэвіч. Працавала ў амбулаторыі Чэрвеня. Асуджана ў снежні 1944 «за здрадніцкія паводзіны падчас вайны на акупіраванай тэрыторыі». Этапіравана ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ў 1956 годзе. У лістападзе 1941 года арыштаваны ў Ленінградзе ўраджэнец вёскі Курганок (цяпер не існуе) Чэрвеньскага раёна санітарны інструктар 854-га артылерыйскага палка Юлья Ануфрыевіч Матусевіч. Расстраляны. Прычына – «правядзенне контррэвалюцыйнай агітацыі».

Многія лёсы рэпрэсіраваных звязаны з Чэрвенем. Так, у мястэчку Ігумен у 1898 г. нарадзілася Вольга Юльянаўна Гурская. Арыштавана ў 1920, калі была яшчэ студэнткай медыцынскага факультэта БДУ: «за шпіянаж на карысць Польшчы» асуджана калегіяй АДПУ да вышэйшай меры пакарання. Расстраляна. Рэабілітавана ў 1997 годзе пракуратурай Мінскай вобласці. Фельчарам у Чэрвені працаваў Яўстафій Ісакавіч Кудзін (нараджэннем з 1865 года), які быў асуджаны да расстрэлу «за сувязь з польскай жандармерыяй» у 1937 годзе. Жыў на той час 62-гадовы фельчар у райцэнтры па вуліцы Караленкі, дом 18.

Матэрыялы даведніка Леаніда Маракова – цікавая фактаграфічная аснова для далейшых краязнаўчых росшукаў пра нашых землякоў.

Алесь Карлюкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.